Вы тут

Квэст для будучых «айцішнікаў»


Дзень БДУІР прайшоў у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня».


3-37

— Зараз на змене знаходзяцца школьнікі з 7-га па 11-ты клас, якія праявілі сябе ў тэхнічнай творчасці. Яны могуць стаць нашымі патэнцыяльнымі абітурыентамі, таму стаяла задача як мага больш цікава і захапляльна расказаць пра наш універсітэт, каб дзецям захацелася ў нас вучыцца, — расказала кіраўнік прэс-службы ўніверсітэта Ала БАЯРКА. — Такім чынам быў дадзены старт прыёмнай кампаніі 2016 года...

Насычаную праграму дня склалі майстар-класы, выставы, гульні і конкурсы. Выхаванцы «Зубраняці» збіралі кубік Рубіка, гулялі ў «Што? Дзе? Калі?» і «Мелатрэк», а таксама праслухалі лекцыю пра нанаматэрыялы і нанатэхналогіі. Маладзёжнае ТБ БДУІР арганізавала для падлеткаў фотазону і конкурс сэлфі, а рэдакцыя ўніверсітэцкай газеты «Імпульс» заахвочвала фірменнымі ручкамі і нататнікамі за хуткаснае складанне «пазлаў» першай паласы.

3-38

Вучняў выпускных класаў, у першую чаргу, цікавілі спецыяльнасці, умовы паступлення і навучання. Пра сябе школьнікам расказвалі прадстаўнікі адразу трох факультэтаў: камп'ютарных сістэм і сетак (ФКСІС), камп'ютарнага праектавання (ФКП) і факультэта радыётэхнікі і электронікі (ФРЭ). Таксама адбыліся каля дзесяці майстар-класаў. Асобна варта адзначыць квэст па гісторыі БДУІР, які правялі прадстаўнікі Студэнцкага савета БДУІР — Мікіта Дубко і Ірына Дораш.

Ключавым конкурсам стала напісанне эсэ на тэму «Хачу стаць студэнтам БДУІР». Усе працы былі непасрэдна на месцы правераны журы, і Дзень БДУІР завяршыўся цырымоніяй узнагароджання пераможцаў конкурсу.

Наступная паездка прадстаўнікоў БДУІР у «Зубраня» адбудзецца ў лютым. Плануецца, што супрацоўніцтва ўніверсітэта з дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам будзе пастаўлена на пастаянную аснову.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.