Вы тут

Джэнтльмены запрашаюць...


У Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрыўся студэнцкі англійскі клуб. Ініцыятарамі яго стварэння выступілі студэнты фізічнага факультэта ВНУ. Клуб уяўляе сабой пляцоўку для ўдасканалення моўных навыкаў, практыкі гутарковай англійскай мовы, а таксама для сацыялізацыі як беларускіх, так і замежных студэнтаў.


Асаблівасць клуба — яго адкрыты фармат. Удзельнічаць у англамоўных сустрэчах могуць студэнты не толькі ўсіх факультэтаў БДУ, але і іншых сталічных ВНУ. Тут збіраецца як беларуская моладзь, так і замежнікі. Удзельнікі сустрэч абмяркоўваюць на англійскай мове тэмы, якія тычацца адукацыі, самаадукацыі, спрачаюцца па пытаннях еўрапейскай сістэмы вышэйшай адукацыі, а таксама абменьваюцца прафесійнымі ведамі са сваімі аднагодкамі з іншых краін. І ўсё гэта без прафесійнай дапамогі педагогаў. Як правіла, сустрэча доўжыцца чатыры гадзіны з перапынкамі на чайныя паўзы.

У рамках клуба плануецца арганізоўваць таксама выступленні вядомых людзей — носьбітаў англійскай мовы. Адным з першых гасцей стаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Брус Бакнел. Сустрэчы ў клубе праходзяць штотыдзень па суботах (вул. Бабруйская 5, аўд. 309). Пачатак у 14 гадзін. Падрабязнасці можна знайсці ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.