Вы тут

Спякота адпусціць на наступным тыдні


Сёння на тэрыторыі Беларусі будзе цёплае і вільготнае надвор'е, калі месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

У пятніцу максімальная тэмпература паветра будзе трымацца ў межах 26—31 цяпла. Даволі горача будзе ў нашай краіне 6 і 7 ліпеня, аднак месцамі магчымы непрацяглыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ў ноч на суботу плюс 13—20 градусаў, удзень — 24—29 цяпла, па Гомельскай і Магілёўскай абласцях — нават да плюс 32 градусаў. Прыпякаць будзе і ў нядзелю, калі ўначы чакаецца плюс 11—17, а ўдзень — 22—27 цяпла; па паўднёвым усходзе ўначы — плюс 18—20, а ўдзень — да 28—30 цяпла.

Паводле папярэдніх разлікаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня да нас завітаюць паветраныя масы з боку Балтыйскага мора і крыху пасвяжэе. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.