Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


Францыя таксама сочыць за грамадзянамі

Як паведамляюць інфармагенцтвы, стала вядома, што французскія разведвальныя службы праслухоўваюць тэлефонныя размовы, сочаць за перапіскай і любой іншай актыўнасцю сваіх грамадзян у сеціве.

Паведамляецца, што гэта неабходна для бяспекі насельніцтва — з дапамогай сачэння спецслужбам прасцей выявіць розныя тэрарыстычныя арганізацыі. Уся гэтая сістэма можа параўнацца з амерыканскай праграмай РRІSM. Акрамя таго, разведка адсочвае патокі інфармацыі праз серверы кампаній Gооglе, Fасеbооk, Mісrоsоft, Аррlе, Yаhоо!. Усе гэтыя звесткі збіраюцца ў гіганцкім супер-камп'ютары. Інфармацыяй з гэтай базы карыстаюцца следчыя, якія кажуць, што атрымалі наводкі з нейкіх "ананімных крыніц". Французскія афіцыйныя асобы пакуль ніяк не каментавалі гэтую інфармацыю.

Між тым урад краіны рэзка крытыкаваў дзеянні разведвальных агенцтваў ЗША, якія, мяркуючы па ўцечцы сакрэтнай дакументацыі, шпіёнілі за дыпламатамі ў прадстаўніцтвах Еўрасаюза ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку. Маштабы аперацыі сталі вядомыя дзякуючы выкрыццю экс-агента ЦРУ Эдварда Сноўдэна.

1373984136141_6-29

Голад наступіць у 2050 годзе

Паводле даследаванняў навукоўцаў, ужо у 2050 годзе насельніцтва Зямлі дасягне паказчыка ў 9,6 млрд чалавек, што перавышае сітуацыю, якая склалася на сённяшні дзень, на 2,6 мільярда. Пры гэтым ужо цяпер расце сярэдні клас у Кітаі і Індыі, які спажывае значна больш мяса, чым калі-небудзь раней.

Для таго, каб у сваёй недалёкай будучыні чалавецтва не сутыкнулася з дэфіцытам прадуктаў харчавання, ужо цяпер неабходна павялічыць як мінімум у два разы вытворчасць збожжавых культур, аднак 40 гадоў, якія засталіся для гэтага, відавочна недастаткова, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на крыніцу ва Універсітэце Мінесоты.

Адзначаецца таксама, што прырост насельніцтва прыпадае на нязручны час — перыяд глабальнага пацяплення. Каб справіцца з харчовай сітуацыяй, неабходна ўсё больш пасяўных плошчаў, аднак пры гэтым катэгарычна нельга высякаць лясы пад новыя сельгасучасткі.

Дыназаўры вымерлі з-за матылькоў?

Нечаканую версію прычыны гібелі дыназаўраў прапанаваў палеантолаг Браян Світэк. Як піша ён у сваёй кнізе, 66—65 мільёнаў гадоў таму наша планета была падобная да велізарнага квітнеючага саду.

У тую пару птушак яшчэ не было, і матылькі адчувалі сябе выдатна, хутка пладзіліся. Цалкам верагодна, адзначае Світэк, прычынай гібелі дыназаўраў стаў голад. Матылькі, як і дыназаўры, былі вегетарыянцамі. У вялізных рэптылій, праўда, былі вялізныя сківіцы, але лускакрылыя маглі разлічваць на непераможную зброю: колькасць. Вусені жэрлі лісце, і дыназаўры, верагодна, выміралі ад спазмаў у страўніку. Новая тэорыя пра матылькоў-забойцаў выклікае ўсмешку, як і многія да яе падобныя.

Аднак самай папулярнай застаецца тэорыя аб тым, што занадта актыўныя ў той час вулканы напоўнілі атмасферу попелам, што прывяло да тэмпературных змен і змены ўзроўню Сусветнага акіяна.

Менавіта ў гэты момант, калі папуляцыя ўжо перажывала цяжкасці, прыляцеў Юкатанскі метэарыт, і гэта стала апошнім ударам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.