Вы тут

Зарэгістраваных беспрацоўных стала менш


У эканоміцы Беларусі ў першым паўгоддзі сёлета было занята 1 млн 534,4 тысячы чалавек, што на 1,1 працэнта менш, чым за адпаведны перыяд летась, паведамілі рэдакцыі ў Нацыянальным статыстычным камітэце краіны.

Паводле інфармацыі Мінсацабароны, колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, па стане на пачатак ліпеня 2013 года склала 22,6 тысячы чалавек, што на 18,9 працэнта менш, чым на пачатак ліпеня летась. Узровень беспрацоўя на гэты час сёлета склаў 0,5 працэнта ад агульнай колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва краіны.

Арганізацыямі рэспублікі (без малых і мікраарганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у першым паўгоддзі сёлета прынята на працу 377,1 тысячы чалавек, у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 20,9 тысячы чалавек.

Сяргей КУРКАЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.