Вы тут

Банкі павышаюць стаўкі па дэпазітах у нацыянальнай валюце


Папярэднія месяцы, паведамляе карэспандэнт БелТА, стаўкі па дэпазітах у рублях змяншаліся на фоне штомесячнага з сакавіка зніжэння Нацбанкам стаўкі рэфінансавання. Разам са зніжэннем працэнтаў зніжаліся і тэмпы прыросту ўкладаў у нацыянальнай валюце.

Акрамя таго, з канца чэрвеня назіралася ўмацаванне курсу долара. Гэта ўзмацніла ператок рублёвых укладаў у валютныя, нягледзячы на тое, што рост укладаў у нацыянальнай валюце па-ранейшаму апярэджвае павелічэнне дэпазітаў у замежнай. Калі ў лютым прырост рублёвых укладаў насельніцтва складаў 13,4 працэнта, а валютных — 0,1 працэнта, то ў чэрвені лічбы склаліся на ўзроўні 5,3 працэнта і 1,7 працэнта адпаведна.

Эксперты тлумачаць дынаміку па ўкладах тым, што пры выбары валюты для зберажэнняў насельніцтва часта кіруецца эмоцыямі, а не цвярозым разлікам. Зберагаць сёння па-ранейшаму больш выгадна ў рублях, а не ў валюце, канстатуюць яны.

Банкі ў сваю чаргу падмацоўваюць словы экспертаў канкрэтнымі дзеяннямі, павышаючы даходнасць па рублёвых дэпазітах. У прыватнасці, пра такое рашэнне ўжо аб'явілі буйнейшыя беларускія дзяржбанкі. Напрыклад, Беларусбанк з 13 ліпеня павышае для сваіх укладчыкаў стаўку па ашчаднаму сертыфікату з тэрмінам абарачэння 2 месяцы. Па новааформленых ашчадных сертыфікатах яна складзе 31 працэнт гадавых супраць сённяшніх 23 працэнтаў. Белаграпрамбанк павялічыў стаўку па ўкладу "Старт!" на 95 дзён. "Гэта мера накіравана на паляпшэнне ўмоў рублёвых дэпазітаў, а таксама падтрыманне ставак па іх на рыначным узроўні", — тлумачаць у банку.

Трэба адзначыць таксама, што гэтымі днямі Нацыянальны банк прыняў рашэнне не зніжаць у ліпені стаўку рэфінансавання. Гэта дасць магчымасць захаваць "прывабныя ўмовы для зберажэнняў у беларускіх рублях, якія забяспечаць істотнае перавышэнне іх даходнасці ў параўнанні з дэпазітамі ў замежнай валюце і надзейную абарону ад інфляцыі", адзначае рэгулятар.

Рублёвыя дэпазіты насельніцтва выраслі за чэрвень на 5,3 працэнта (за паўгоддзе павялічыліся на 46 працэнтаў), склаўшы на 1 ліпеня Br35,45 трлн. Для параўнання: валютныя дэпазіты фізічных асоб за чэрвень прыраслі толькі на 1,7 працэнта (за студзень—чэрвень выраслі на 4,9 працэнта) да $6,58 млрд у эквіваленце на 1 ліпеня.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.