Вы тут

Моладзь "базарыла" крэатыўна


Лічба 13 ліпеньскага календара, як і трапічны лівень, не перашкодзілі моладзі здзівіць фестывальны Віцебск крэатывам, гатоўнасцю навучыць карысна бавіць час... Менавіта 13 ліпеня ў рамках афіцыйнай праграмы міжнароднага фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" адбыўся традыцыйны Дзень моладзі.

Нават рэпарцёры, якія пабачылі ўжо шмат што, былі прыемна здзіўлены крэатыву маладых. Юнакі ў форме Вялікай Айчыннай, захопленыя гісторыяй ваеннага часу, веласіпедысты, якія паказвалі фантастычнае майстэрства валодання веласіпедам, байкеры — і ўсё гэта каля будынка дырэкцыі "базару" і ўнутры... Такое ўбачыш не кожны дзень.

— Гісторыя Дня моладзі на віцебскім "базары" пачынаецца з 2004 года, — нагадаў Ігар Бузоўскі, першы сакратар ЦК грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". — Мы пастараліся зрабіць усё магчымае, каб прадэманстраваць, што з кожным годам наша праграма становіцца ўсё больш маштабнай і крэатыўнай.

1375448277444_1

Сёлета гэта пацвердзіў парад моладзевых субкультур, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі творчай і спартыўнай моладзі з усіх рэгіёнаў краіны.

Тут можна было ўбачыць бітбаксёраў, мастакоў графіці і бодзі-арту, велатрэалістаў, скейтбардыстаў, ролераў, прадстаўнікоў рыцарскіх клубаў, удзельнікаў моладзевых духавых і інструментальных аркестраў, аўтараў і выканаўцаў бардаўскай песні, поп і рок-гуртоў...

1375448277433_2

А падчас традыцыйнай патрыятычнай акцыі "Мы памятаем і ганарымся!" усе ўдзельнікі парада ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу на плошчы Перамогі і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

А стартаваў Дзень моладзі увечары 12 ліпеня. Пад дэвізам "Сустракаем Дзень моладзі" на плошчы Перамогі адбылася музычная бітва дыджэяў "DJ NІGHT". Удзельнікі грандыёзнай танцавальнай моладзевай вечарынкі — лепшыя DJ Беларусі — пераможцы рэгіянальных адборачных тураў, якія праходзілі ва ўсіх рэгіёнах краіны і Мінску ў маі-чэрвені гэтага года, а таксама спецыяльныя госці мерапрыемства — папулярныя DJ'S з Расіі і Бельгіі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Фота Надзеі БУЖАН.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.