Вы тут

Лепшыя знаўцы гісторыі і культуры — школьнікі з Навагрудка


Пераможцай фінальнай гульні Х Нацыянальнага конкурсу школьных камандаў "Што я ведаю пра Еўропу?" стала каманда "Беларускае кола " з Навагрудка.

Усведамленне беларусаў еўрапейцамі з багатай гісторыяй і культурай, разуменне таго, што ёсць Еўропа сёння, паважлівае стаўленне да розных народаў і культурных традыцый — галоўныя мэты Нацыянальнага конкурсу школьных камандаў "Што я ведаю пра Еўропу?". Паколькі сёлета адзначаецца 10-гадовы юбілей конкурсу, таму і тэма была адпаведная:"Еўрапейскія і беларускія юбілеі і памятныя даты 2013 года: людзі, падзеі, арганізацыі".

Удзельнікі фіналу, які, дарэчы, адбыўся ў Вільнюсе, прайшлі складаны шлях: адборачны інтэрнэт-тур і "жывыя" паўфіналы. У жорсткай канкурэнтнай барацьбе месца ў фінале заваявалі каманды "Беларускае кола" з Навагрудка, "Разам" з Маладзечна, "Еўра-М" з Магілёва і DVDеnd з Жодзіна.

На пачатку гульні ўдзельнікаў павітаў амбасадар Літоўскай рэспублікі ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус. Атмасферу інтэлектуальнага свята стварала майстэрская праца вядучага — вядомага акцёра і тэлевядучага Юрася Жыгамонта.

Падчас пяці этапаў удзельнікі мусілі прадэманстраваць свае веды па гістарычнай геаграфіі Еўропы, біяграфіях славутых дзеячаў еўрапейскай (у тым ліку і беларускай) культуры, навукі, палітыкі, выдатных асоб вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў, і нават прадэманстраваць сваю музычную дасведчанасць. З "Музычнага куфэрка" гучаў фрагмент, па якім трэба было пазнаць краіну. Музычны дыяпазон быў вельмі шырокі: ад народнай да класікі, ад року да тэхна. У выніку ўсіх выпрабаванняў пермагла моцная і вопытная каманда "Беларускае кола" з Навагрудку. Як адзначыла журы, перамога атрымалася вельмі сімвалічнай: гулялі фінал ў Літве, якая ў гэтыя дні святкавала 760-годдзе каранацыі Міндоўга — першага і апошняга караля Літвы. Прычым тут Навагрудак? Першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага быў Навагрудак, дзе і каранавалі Міндоўга. Вось яна, наша агульная еўрапейская гісторыя!

Галоўны прыз, які атрымалі пераможцы — гэта вандроўка каманды разам з кіраўніком у Брусель.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.