Вы тут

ПЛЮС ІНФАРМАТЫЗАЦЫЯ


Адным з нацыянальных праектаў для абнаўлення Беларусі вызначана інфарматызацыя. Якая роля сёння адводзіцца інфармацыйна-камунікацыйным тэхналогіям (ІКТ), як адбываецца станаўленне асноў інфармацыйнага грамадства і інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, як аказваюцца паслугі на аснове тэхналогій шырокапалоснага доступу — пра гэта сведчаць звесткі статыстычнага ведамства краіны.

Паводле ацэнкі Міжнароднага саюза электрасувязі,

у Беларусі апошнія два гады назіраюцца досыць высокія тэмпы развіцця інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, што дазваляе забяспечыць стварэнне спрыяльнага асяроддзя для аказання шырокага спектра электронных паслуг, фарміравання дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў і доступ да іх на ўсёй тэрыторыі краіны. Напрыклад, летась па паказчыку "індэкс развіцця ІКТ" са 155 рэйтынгавых пазіцый рэспубліка заняла 46 месца.

Нацыянальным статыстычным камітэтам краіны з 2011 года арганізавана штогадовае статыстычнае назіранне за выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у якім летась ўзялі ўдзел 7,3 тысячы рэспандэнтаў — камерцыйных арганізацый.

Як паказалі назіранні, 98,9% ад агульнай колькасці абследаваных арганізацый выкарыстоўвалі ў сваёй дзейнасці персанальныя камп'ютары. Звыш 30% выдаткаў на ІКТ было накіравана арганізацыямі рэспублікі на набыццё вылічальнай тэхнікі, яе ўстаноўку і наладку, з іх 24,4% прыпадала на набыццё вылічальнай тэхнікі, вырабленай у нас. На набыццё праграмных сродкаў прыпадала 16,1% выдаткаў, з іх амаль палова — на праграмныя сродкі, распрацаваныя ў Беларусі.

Найважнейшым элементам сучаснай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры з'яўляецца доступ да глабальных інфармацыйных сетак, што дае карыстальнікам магчымасці развіцця патэнцыялу за кошт даступнасці рэсурсаў, выкарыстання новых тэхналогій узаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі, укаранення сістэм электронных закупак і іншае.

Доступ да інтэрнэту мелі 96,8% арганізацый рэспублікі. Найбольш распаўсюджаны — стацыянарны шырокапалосны доступ (85,5%), камутаваны доступ выкарыстоўвалі 27,7% арганізацый, бесправадны 21,4%. Паводле абследавання, 35,6% арганізацый мелі максімальную хуткасць перадачы інфармацыі праз інтэрнэт ад 256 Кбіт/с да 2 Мбіт/с, 34,3% арганізацый — ад 2 Мбіт/с да 10 Мбіт/с.

Пётр РАМАНЧУК.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.