Вы тут

Вучу іншых — вучуся сам


"Да абнаўлення Мінскай вобласці праз сучасную якасную адукацыю". Менавіта пад такім дэвізам 16 жніўня ў Палацы культуры Барысава пройдзе абласная канферэнцыя педагагічных работнікаў.

Мяркуецца, што мерапрыемства збярэ больш за 1000 удзельнікаў: педагогаў, бацькоў, прадстаўнікоў грамадскасці, органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый, бізнесу, прафсаюзаў, а таксама гасцей з Расіі і Латвіі.

 

Падчас канферэнцыі будуць працаваць 3 тэматычныя пляцоўкі, а таксама выставы, у тым ліку, школьных бізнес-кампаній, спартыўных дасягненняў навучэнцаў вобласці, па выніках летняга аздараўлення, тэхнічнай творчасці і шмат іншых. Абмяняцца вопытам і пачарпнуць новае для сябе ўдзельнікі змогуць і ў 14 секцыях. Як паведаміла прэс-сакратар упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Алёна Паплаўская, на Міншчыне з 1 верасня закрываюцца і рэарганізуюцца 53 установы адукацыі. У прыватнасці, ліквідуецца 29 устаноў адукацыі, у тым ліку 3 дашкольныя; 4 базавыя, 3 сярэднія, 11 вячэрніх школ; 5 вучэбна-педагагічных комплексаў сад-школа; 3 міжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбінаты.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.