Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


Японія і Украіна будуць сачыць за станам АЭС

Для гэтых мэт, як плануецца, у 2014 годзе на арбіту з дапамогай украінскай ракеты-носьбіта будуць выведзены спецыяльныя касмічныя апараты. Японскія СМІ паведамляюць, што спецыялісты Такійскага ўніверсітэта ўжо прыступілі да распрацоўкі мініяцюрных спадарожнікаў, якія дазваляюць збіраць інфармацыю аб суседніх з аварыйнымі АЭС раёнах. З дапамогай такіх спадарожнікаў, у прыватнасці, можна будзе вызначыць ступень пранікнення і распаўсюджвання радыеактыўных рэчываў і ацаніць эфект уздзеяння на прыроду.

У Італіі знішчана больш за паўмільёна курэй

Успышка небяспечнага захворвання была лакалізавана ў птушкагадоўчай гаспадарцы ў ваколіцах Мардана паблізу Балоні. Некалькі дзён таму падобная "зачыстка" была праведзена на ферме ў мястэчку Астэлата (раён Ферары), дзе былі забіты 128 тыс. курэй, заражаных вірусам птушынага грыпу тыпу H7.

Інфарматару WіkіLеаks далі 35 гадоў турмы

Інфарматар WіkіLеаks, 25-гадовы радавы амерыканскай арміі Брэдлі Мэнінг, якога абвінавачваюць ва ўцечцы сотняў тысяч сакрэтных матэрыялаў, асуджаны ваенным судом да 35 гадоў пазбаўлення волі, паведамляюць інфармагенцтвы. Мэнінг прызнаны вінаватым па 20 пунктах — пераважна за шпіянаж, крадзеж і махлярства. Па самым сур'ёзным пункце — дапамога ворагу — ён быў апраўданы, інакш яму пагражаў бы пажыццёвы тэрмін.

Толькі кіпячэнне бялізны пазбавіць ад бактэрый

Свежы пах ад памытай бялізны не азначае, што яна сапраўды чыстая. Як паказалі даследаванні, калі мыць яе пры нізкай тэмпературы, то ў бялізне размножацца шкодныя бактэрыі, піша Thе Dаіlу Mаіl. Мікрабіёлагі выявілі, што паказчыкі патагенаў у пральных машынах і ў, здавалася б, чыстай бялізне, проста зашкальваюць. Доктар Ліза Окерлі падкрэслівае: на кожнай пары элементаў жаночай ніжняй бялізны знайшлі ў сярэднім па 10000 мікраарганізмаў. Гэта значыць, што падчас мыцця бактэрыі не выдаляюцца. Гэта асабліва небяспечна, калі казаць пра ніжнюю бялізну, ручнікі для твару, пялёнкі і кухонныя ручнікі, якімі выціраюць посуд і прадукты. Так і адбываецца перакрыжаванае заражэнне. А ў дзвюх сталовых лыжках вады з машынкі, напрыклад, змяшчаецца адзін мільён бактэрый. Калі ж мыюцца рэчы хворага чалавека, хутчэй за ўсё, неўзабаве заразяцца і ўсе астатнія члены сям'і.

Украінскія дэпутаты прапанавалі скараціць працоўны дзень

У Вярхоўную Раду Украіны ўнесены законапраект, закліканы скараціць максімальную працягласць працоўнага тыдня з 40 да 38 гадзін. З такой ініцыятывай выступілі дэпутаты ад апазыцыйнай "Бацькаўшчыны". Палітыкі прапанавалі ўнесці змены ў Працоўны кодэкс, спасылаючыся на "еўрапейскія стандарты". У тлумачальнай запісцы да дакумента сказана, што працадаўцы сёння выкарыстоўваюць "фармалістычны" падыход да разліку працоўнага часу. Так, пачаткам працоўнага дня лічыцца той момант, калі работнік непасрэдна прыступае да выканання сваіх абавязкаў. "Між тым цяжкая дарога ў душным, перапоўненым людзьмі грамадскім транспарце да месца працы ў пачатку працоўнага дня і дадому ў канцы працоўнага дня, як правіла, у час пік, часта адбірае дзве-тры гадзіны законнага адпачынку", — сцвярджаюць аўтары дакумента. Каментуючы прапанаваны законапраект, адзін з яго аўтараў заявіў, што дакумент з'яўляецца адказам апазіцыі на ініцыятывы алігархаў, якія лабіруюць павелічэнне працоўнага тыдня ў краіне да 48 гадзін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.