Вы тут

Запрашальнік Усе — у Ліду, каб выпіць квасу з Гедымінам


Першы фестываль квасу адбудзецца 14 верасня ў Лідзе. Нагода — юбілей горада (роўна 690 гадоў таму пачалося будаўніцтва Лідскага замка).

Што чакаем ад фэсту?

Адмыслова для гасцей і мясцовых жыхароў арганізуюць майстар-класы, каб пазнаёміць беларусаў з народна-бытавымі танцамі.

Гаспадары дзевяці створаных «дворыкаў» не толькі напояць усіх цікаўных сапраўдным лідскім квасам, але і смачна накормяць. Далей шматлікія ўдзельнікі імпрэзы пакажуць своеасаблівыя квасныя гульні, а таксама сцэнічныя пастаноўкі.

Каля Дома культуры кожны абсалютна бясплатна зможа «чокнуцца з Гедымінам». На сцяне будынка размесцяць маштабны банер з выявай вялікага князя. Такім чынам імправізаваны Гедымін працягне гараджанам і гасцям свята кубак з лідскім квасам. Калі пастарацца выбраць удалы ракурс ад галоўнай сцэны і зрабіць фотаздымак, можна атрымаць ілюзію «чокання» з тытулаванай асобай.

Пра гістарычнасць лідскага напою сведчыць дакумент, які датуецца 1920 годам. Гэтая крыніца першай пацвярджае факт існавання ў Лідзе завода па прыгатаванні квасу.

Каму будзем дзякаваць?

Дзень Ліды арганізоўваецца з падтрымкай кампаніі «Лідскае піва». Менавіта яна адной з першых пачала выпускаць квас у Беларусі. Сёння прадпрыемства — упэўнены лідар у гэтым плане. Кампанія атрымала вядомасць дзякуючы двум натуральным прадуктам — квасам «Лідскі хлебны» і «Лідскі цёмны».

Чым фестываль парадуе яшчэ?

Тэатралізаванае шэсце «Гісторыя Ліды — паспяховая будучыня» рушыць ад галоўнай плошчы, дзе гасцей горада і мясцовых жыхароў чакае асноўная канцэртная праграма. Далей — цырымонія замацавання за выдатнымі лідчанамі звання «Паважаны грамадзянін Лідскага раёна». З удзелам гарадскога тэлерадыёаб'яднання ўзнагародзяць пераможцаў у праграмах праекта «Гонар Лідчыны». Рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка» стане працягам мерапрыемства. На чарзе — кірмаш. Менавіта на ім наглядна прадэманструюць эканамічныя магчымасці раёна.

Парадуюць выступленні «зорак» айчыннай і расійскай эстрады. Музычныя мерапрыемствы, анімацыйныя пастаноўкі адначасова ахопяць некалькі гарадскіх пляцовак. Дзень Ліды дапоўняць шматлікія спартыўныя конкурсы, актыўныя гульні.

15 верасня свята перамесціцца на мясцовы аэрадром, якому сёлета спаўняецца 100 гадоў. Там пакажуць захапляльныя паветраныя нумары. Святочны настрой створаць духавыя аркестры.

Маргарыта СІДАР

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.