Вы тут

Міжнародны «Віцебскі лістапад»


Нязменным спадарожнікам восені ў Віцебску з'яўляецца фестываль аўтарскай песні «Віцебскі лістапад» — адзін з найстарэйшых на тэрыторыі былога СССР. Вось ужо 26 разоў гэты беларускі бардаўскі форум збірае аўтараў-выканаўцаў, музыкантаў, паэтаў з розных краін свету.

— І ў чарговую «лістападаўскую» восень будуць прадоўжаны фестывальныя традыцыі. У канкурсантаў ёсць магчымасць пазмагацца за званне лаўрэатаў у трох намінацыях: аўтар, выканаўца, дуэт. Прыём заявак на ўдзел ажыццяўляецца да 15 кастрычніка (уключна) па адрасе: Віцебск, вуліца Маякоўскага, дом 1, каб. 14. Узор заяўкі можна знайсці на сайце www.gсk.bу. Першае конкурснае праслухоўванне пройдзе 19 кастрычніка ў Цэнтры культуры «Віцебск» . Члены журы, вядомыя барды, вызначаць пераможцаў. Але імёны апошніх будуць агучаны толькі на наступны дзень: 20 кастрычніка ў тым жа Цэнтры культуры «Віцебск» адбудзецца гала-канцэрт «Музычны праспект», — паведамілі ў аргкамітэце фестывалю. У другім аддзяленні гала-канцэрта выступяць вядомыя барды: Марыя Грушнік (Мінск), Алеся Мядзведзева, Міхаіл Рубін (Віцебск), Наталля Салаўёва (Гродна), Міхаіл Башакоў (Санкт-Пецярбург) і іншыя. У рамках фестывалю пройдзе сольны канцэрт «У старым горадзе» Андрэя Каралёва — віцебскага спевака, паэта, кампазітара, удзельніка шматлікіх музычных конкурсаў і тэлевізійных праектаў. А ў канцэрце «Восеньскія матывы» возьмуць удзел запрошаныя артысты з Мінска, Брэста, Баранавічаў, Гродна, Оршы, іншых гарадоў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.