Вы тут

Падаражэлі паслугі ДАІ


У Беларусі выраслі цэны на некаторыя паслугі, што аказваюцца Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыяй. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі ад 30 верасня 2013 года № 71, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

1381873437127_16-18

Напрыклад, выезд супрацоўніка ДАІ ў навучальную арганізацыю для прыёму кваліфікацыйнага экзамену на права кіравання механічным транспартным сродкам, правядзення заняткаў па правілах дарожнага руху абыдзецца па тарыфнай стаўцы на ўзроўні 30 тыс. рублёў за гадзіну. Прадастаўленне аўтадрома для навучання кіраванню (на аўтамабілі ўладальніка) каштуе цяпер 9,7 тыс. за гадзіну. Выдача камплекта копій дакументаў, якія паслужылі падставай для рэгістрацыйных дзеянняў адносна транспартнага сродку, будзе каштаваць 15 тыс. рублёў, а камплекта копій матэрыялаў справы аб адміністрацыйных правапарушэннях — 20 тыс.
Удзел супрацоўніка ДАІ ў пасяджэннях прыёмачных камісій і прыёмачных, кваліфікацыйных і іншых выпрабаваннях транспартных сродкаў, складаных частак іх канструкцыі і дадатковага абсталявання ацэнена ў 100 тыс. Суправаджэнне аўтамабілем ДАІ цяжкавагавых або буйнагабарытных транспартных сродкаў, небяспечных грузаў пры іх перавозцы ў межах населенага пунта ацэньваецца ў залежнасці ад працягласці паездкі. На адлегласці да 10 км уключна такая паслуга будзе каштаваць 75 тыс.; на адлегласці да 20 км уключна — 115 тыс.; на адлегасці больш за 20 км — 150 тыс. За суправаджэнне названай катэгорыі транспартных сродкаў па-за межамі населенага пункта кожны кіламетр прабегу аплачваецца па тарыфе 4 тыс. за 1 км. Узгадненне зместу інфармацыі на папяровых і электронных носьбітах, якая закранае сферу забеспячэння бяспекі дарожнага руху, ацэнена ў 60 тыс. за адзін умоўны друкаваны ліст.
«Улічваючы стратнасць паслуг, абумоўленую ростам затрат на іх аказанне па аб'ектыўных прычынах, і прымаючы пад увагу, што гэтыя паслугі не з'яўляюцца сацыяльна значнымі, пастановай Мінэканомікі тарыфы былі павялічаны», — растлумачылі ў Міністэрстве эканомікі.
Дакумент уступае ў сілу праз 5 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Уладзіслаў СОЎПЕЛЬ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.