Вы тут

Маці, Мадонны, гераіні


Знакамітыя і простыя, але прыгожыя, спагадлівыя, клапатлівыя. Зачаравацца, натхніцца, схіліць галаву — вось тыя эмоцыі, на якія разлічана выстава «Прысвячаем маці», якую прапануе Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

Жанчына як вышэйшая істота, якая дае жыццё і сваёй любоўю ахоўвае яго, — гэта тэма творчасці беларускага мастака Аляксея Кузьміча. Аўтар больш за 600 твораў, у якіх апеты вобраз жанчыны, акцэнтуе ўвагу на тым, што яны — Мадонны, вартыя пакланення ў любыя часы: што на зары чалавецтва, што ў эпоху Рэнесансу, што ў наша імклівае і, здаецца, вельмі рацыянальнае ХХІ стагоддзе. Чалавецтва праходзіць свой доўгі час менавіта дзякуючы таму, што ёсць Маці, якія пакідаюць пасля сябе працяг.
У пацвярджэнне гэтай думкі мастацкія творы, дапоўненыя рэальнымі сведчаннямі пра зямны шлях асоб з беларускай гісторыі, сярод якіх былі жанчыны — Героі Сацыялістычнай працы, дэлегаты з'ездаў Саветаў, заслужаныя работнікі адукацыі, спартсменкі, актрысы. Іх імёны былі на слыху — дастаткова ўзгадаць Стэфанію Станюту ці Вольгу Корбут. Але была яшчэ часткай таго жыцця, дзе яны былі звычайнымі жанчынамі, выхоўвалі дзяцей. Пра што пісалі сваім сынам паэтка Еўдакія Лось і актрыса Аляксандра Клімава? Можна даведацца з дакументаў, якія прадставіў для выставы Беларусі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Выстава дэманструе ўзнёсласць мастацкага ўвасаблення найвялікшай місіі жанчыны, у спалучэнні з ілюстрацыяй таго, як праяўлялася любоў у штодзённым жыцці.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.