Вы тут

Першая катэгорыя


Шэ­раг ра­бот па бу­даў­ніц­тве дру­гой каль­ца­вой аў­та­да­ро­гі ва­кол ста­лі­цы пра­ве­дзе­ны, ад­нак фі­нан­са­выя цяж­кас­ці не да­юць сё­ле­та пра­ек­ту раз­гар­нуц­ца ў поў­ным аб'­ёме. Да­рож­ні­кі спа­дзя­юц­ца, што да 2017 го­да  — тэр­мі­ну ўзвя­дзен­ня аб'­ек­та — сі­ту­а­цыя вы­пра­віц­ца. Но­вая каль­ца­вая пра­цяг­лас­цю 157 км бу­дзе мець ча­ты­рох­па­лос­ны рух (па дзве па­ла­сы ў кож­ным кі­рун­ку). Ру­хац­ца па тра­се мож­на бу­дзе з хут­ка­сцю 120 км/г. Дру­гая каль­ца­вая, у ад­роз­нен­не ад дзей­най, бу­дзе мець мен­шыя пра­пуск­ныя здоль­нас­ці, па­коль­кі яе функ­цыя — тран­зіт­ная.

На­чаль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня аў­та­ма­біль­ных да­рог Мі­ніс­тэр­ства транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый

Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Яў­ген РА­КА­ЛА рас­ка­заў на­пя­рэ­дад­ні пра­фе­сій­на­га свя­та аб ін­шых пра­ек­тах па рэ­кан­струк­цыі і бу­даў­ніц­тве аў­та­ма­біль­ных да­рог, на рэа­лі­за­цыю якіх, акра­мя бюд­жэт­ных срод­каў, пры­цяг­ва­юц­ца да­дат­ко­выя кры­ні­цы фі­нан­са­ван­ня.

Рэс­пуб­лі­кан­скія да­ро­гі ў крэ­дыт

— Дзя­ку­ю­чы крэ­ды­ту Бе­ла­рус­бан­ка атры­ма­ла­ся ле­тась за­вяр­шыць рэ­кан­струк­цыю рэс­пуб­лі­кан­скай аў­та­да­ро­гі М-4 Мінск — Ма­гі­лёў. Гэ­та да­ро­га 1-й ка­тэ­го­рыі на ўсёй пра­цяг­лас­ці. Уз­доўж аб­ноў­ле­най тра­сы раз­ме­шча­ны пля­цоў­кі ад­па­чын­ку са ста­ян­ка­мі для аў­та­ма­бі­ляў, су­час­ныя аб'­ек­ты пры­да­рож­на­га сэр­ві­су. На да­ро­зе ўста­ноў­ле­ны ві­дэа­ка­ме­ры, якія пе­ра­да­юць ін­фар­ма­цыю ў рэ­жы­ме рэ­аль­на­га ча­су, да­рож­на-вы­мя­раль­ныя стан­цыі, свет­ла­выя таб­ло для ін­фар­ма­ван­ня ва­дзі­це­ляў аб сі­ту­а­цыі на да­ро­зе. Для пра­ду­хі­лен­ня ла­ба­вых су­тык­нен­няў уста­ля­ва­на тро­са­вая ага­ро­джа, а ўздоўж тра­сы ў ра­ё­не ляс­ных ма­сі­ваў — сет­ка-ага­ро­джа ад жы­вёл. Рэ­абі­лі­та­цыю ўчаст­каў км 21 — км 41 на вы­ез­дзе з Мін­ска і км 182 — км 188 на пад'­ез­дзе да Ма­гі­лё­ва ўда­ло­ся за­вяр­шыць за кошт крэ­ды­ту Бан­ка раз­віц­ця.

Асноў­ныя на­ма­ган­ні да­рож­ных ар­га­ні­за­цый рэс­пуб­лі­кі скан­цэнт­ра­ва­ны сён­ня на рэ­кан­струк­цыі да­ро­гі М-5 Мінск — Го­мель. На ўчаст­ку Пу­ха­ві­чы — Баб­руйск ра­бо­ты вя­дуц­ца за кошт крэ­ды­ту Су­свет­на­га бан­ка. Ген­пад­рад­чы­кам з'яў­ля­ец­ца італь­ян­ская кам­па­нія Todіnі, у бу­даў­ніц­тве аб'­ек­та за­дзей­ні­ча­ны бе­ла­рус­кія да­рож­на- і мос­та­бу­даў­ні­чыя ар­га­ні­за­цыі. Пра­ект пра­ду­гледж­вае рэ­кан­струк­цыю 53 км да­ро­гі па па­ра­мет­рах 1-й ка­тэ­го­рыі. Асноў­ныя ра­бо­ты на гэ­тым участ­ку за­вер­ша­ны, рух ад­кры­ты па ўсіх па­ло­сах.

У ліс­та­па­дзе пла­ну­ец­ца па­чаць (і за­вяр­шыць у 2015 го­дзе) рэ­кан­струк­цыю ўчаст­ка аў­та­да­ро­гі М-5 Баб­руйск — Жло­бін. Для гэ­та­га бу­дуць пры­цяг­вац­ца срод­кі льгот­на­га крэ­ды­ту на пад­ста­ве па­гад­нен­ня па­між Эк­сім­бан­кам КНР і ўра­дам Бе­ла­ру­сі.

На ўчаст­ку аў­та­да­ро­гі М-5 Жло­бін — Го­мель ра­бо­ты ажыц­цяў­ля­юц­ца за кошт крэ­ды­ту Эк­сім­бан­ка КНР. Ген­пад­рад­чык — кі­тай­ская кар­па­ра­цыя па бу­даў­ніц­тве да­рог і мас­тоў. Ра­бо­ты вя­дуц­ца з кан­ца мі­ну­ла­га го­да і так­са­ма вы­кон­ва­юц­ца бе­ла­рус­кі­мі суб­пад­рад­чы­ка­мі. Увя­дзен­не ўчаст­ка ў экс­плу­а­та­цыю за­пла­на­ва­на на на­ступ­ны год.

Пас­ля за­вяр­шэн­ня рэ­кан­струк­цыі аў­та­да­рог М-4 Мінск — Ма­гі­лёў і М-5 Мінск — Го­мель пла­ну­ец­ца пры­сту­піць да рэ­кан­струк­цыі па па­ра­мет­рах 1-й ка­тэ­го­рыі аў­та­да­рог М-6 Мінск — Грод­на і М-3 Мінск — Ві­цебск на ўчаст­ку Ла­гойск — Пле­шча­ні­цы, М-7 Мінск — Віль­нюс на ўчаст­ку ад Ва­ло­жы­на да мя­жы Лі­тоў­скай Рэс­пуб­лі­кі.

Пра­езд за апла­ту

— 160 ты­сяч ка­рыс­таль­ні­каў за­рэ­гіст­ра­ва­на ў на­цы­я­наль­най сіс­тэ­ме збо­ру апла­ты за пра­езд па аў­та­ма­біль­ных да­ро­гах BelToll. Боль­шасць пы­тан­няў уз­ні­кае з-за ад­сут­нас­ці ў ва­дзі­це­ля жа­дан­ня свое­ча­со­ва­га азна­ям­лен­ня з ін­струк­цы­яй, якая рэг­ла­мен­туе пра­віль­насць экс­плу­а­та­цыі бар­та­вой пры­ла­ды. Най­час­цей гэ­та іг­на­ру­юць юры­дыч­ныя асо­бы. Так, у ад­ной ар­га­ні­за­цыі мо­жа быць не­каль­кі аў­та­ма­бі­ляў, і бар­та­выя пры­ла­ды вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца не на тым транс­пар­це, на які яны бы­лі за­рэ­гіст­ра­ва­ны. У за­ка­на­даў­стве, між тым, пра­пі­са­на, што пе­ра­ўста­наў­лі­ваць бар­та­вую пры­ла­ду на ін­шы транс­парт­ны сро­дак за­ба­ра­ня­ец­ца. За та­кое па­ру­шэн­не пра­ду­гле­джа­ны штраф. А ўво­гу­ле ўсе праб­лем­ныя пы­тан­ні ка­рыс­таль­ні­каў плат­ных да­рог раз­гля­да­юц­ца, зва­ро­ты пра­вя­ра­юц­ца. Ана­ліз ра­бо­ты элект­рон­най сіс­тэ­мы збо­ру апла­ты за пра­езд па аў­та­да­ро­гах Бе­ла­ру­сі Мінт­ранс па­ві­нен за­вяр­шыць да 1 сту­дзе­ня 2014 го­да.

Пад­час уво­ду ана­ла­гіч­най сіс­тэ­мы ў ін­шых дзяр­жа­вах так­са­ма фік­са­ва­лі­ся праб­ле­мы. Вар­та на­га­даць, што сіс­тэ­ма BelToll за­сна­ва­на на тэх­на­ло­гіі ра­дыё­су­вя­зі на ка­рот­кай ад­лег­лас­ці, што да­зва­ляе зды­маць збо­ры з ка­рыс­таль­ні­каў да­ро­гі без пры­пы­нен­ня транс­парт­ных срод­каў у пунк­це гра­шо­вых збо­раў. Экс­плу­а­та­цыя сіс­тэ­мы па­ча­ла­ся 1 жніў­ня гэ­та­га го­да і сён­ня ахоп­лі­вае 815 км бе­ла­рус­кіх да­рог. Бы­ло ад­кры­та 48 пунк­таў аб­слу­гоў­ван­ня, аб­ста­ля­ва­на 2 су­час­ныя цэнт­ры апра­цоў­кі ін­фар­ма­цыі.

З 1 сту­дзе­ня 2014 го­да сет­ка бу­дзе па­шы­рац­ца на ўчаст­ках аў­та­ма­гіст­ра­ляў М-4 Мінск — Ма­гі­лёў на ўсім пра­ця­гу і М-5 Мінск — Го­мель на ўчаст­ку ад Пу­ха­віч да Баб­руй­ска. Рэч у тым, што пер­шай ка­тэ­го­рыі ў нас па­куль ад­па­вя­дае толь­кі ўчас­так да Баб­руй­ска, а да­лей — не. Та­му і пла­та за пра­езд на ўчаст­ку ад Баб­руй­ска да Го­ме­ля ўво­дзіц­ца не бу­дзе.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

 

Вы­ка­ры­стан­не сіс­тэ­мы BelToll з'яў­ля­ец­ца аба­вяз­ко­вым для ва­дзі­це­ляў, якія кі­ру­юць:

— лег­ка­вы­мі аў­та­ма­бі­ля­мі, за­рэ­гіст­ра­ва­ны­мі за ме­жа­мі Мыт­на­га са­ю­за (па­са­жыр­скія аў­та­ма­бі­лі і па­са­жыр­скія мік­ра­аў­то­бу­сы) з тэх­ніч­на да­пу­шчаль­най агуль­най ма­сай не больш за 3,5 т;

— ін­шы­мі транс­парт­ны­мі срод­ка­мі (гру­за­ві­ка­мі, аў­то­бу­са­мі і да­ма­мі на ко­лах) з тэх­ніч­на да­пу­шчаль­най агуль­най ма­сай звыш 3,5 т.

Для ва­дзі­це­ляў аў­та­ма­бі­ляў (не больш за 3,5 т) з кра­ін Мыт­на­га са­ю­за (Бе­ла­русь, Ра­сія, Ка­зах­стан) пра­езд за­ста­ец­ца бяс­плат­ным. Ад апла­ты за пра­езд па плат­ных да­ро­гах так­са­ма вы­зва­ля­юц­ца:

-ма­пе­ды і ма­та­цык­лы
-ко­ла­выя трак­та­ры і са­ма­ход­ныя ма­шы­ны
-транс­парт­ныя срод­кі апе­ра­тыў­на­га пры­зна­чэн­ня
-транс­парт­ныя срод­кі, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца для за­бес­пя­чэн­ня аба­ра­наз­доль­нас­ці і пра­ва­па­рад­ку
-марш­рут­ныя транс­парт­ныя срод­кі, якія ажыц­цяў­ля­юць га­рад­скія пе­ра­воз­кі па­са­жы­раў
-транс­парт­ныя срод­кі, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца для ака­зан­ня мед­да­па­мо­гі, лік­ві­да­цыі над­звы­чай­ных зда­рэн­няў, пе­ра­воз­кі гру­заў гу­ма­ні­тар­най да­па­мо­гі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.