Вы тут

Перавозіцца мільярд


Доля аўтамабільнага транспарту ў агульным аб'ёме перавозак грузаў у краіне складае 51%. У краіне эксплуатуецца звыш 120 тысяч грузавых аўтасродкаў, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці, і каля 4,5 тысячы — у падведамасных арганізацыях міністэрства транспарту і камунікацый.

Перавозкі пасажыраў выконваюць звыш 15 тысяч аўтобусаў. Штогод аўтамабільны транспарт перавозіць каля 1,5 млрд чалавек. Для павышэння якасці транспартнага абслугоўвання, даступнасці пасажырскага транспарту для насельніцтва, пашырэння сферы транспартных паслуг на аўтамабільным пасажырскім транспарце ўкараняюцца праекты «Спецыяльная камп'ютарная сістэма цэнтралізаванага продажу білетаў на праезд у пасажырскім транспарце» і «Аўтаматызаваная сістэма дыспетчарскага кіравання перавозкамі пасажыраў у рэгулярным рэжыме» з выкарыстаннем магчымасцяў спадарожнікавай навігацыі.
Сетка аўтадарог агульнага карыстання Беларусі складае звыш 86 тыс. км, у тым ліку каля 15,5 тыс. км — гэта рэспубліканскія дарогі. Сетка сфарміравана з улікам далейшага развіцця эканомікі краіны, сацыяльных патрэб насельніцтва і практычна, за пэўным выключэннем, не патрабуе новых напрамкаў.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.