Вы тут

Пералік сацыяльна значных тавараў скарацілі на сем пазіцый


Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў ад 25 кастрычніка 2013 г № 934, якая ўступае ў сілу сёлета 1 лістапада.

Згодна з дакументам, з пераліку сацыяльна значных тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі, выключаны некаторыя прадукты харчавання. Гэта фарш з ялавічыны, свініны, мяса курэй і куранят-бройлераў; пельмені з ялавічыны, свініны, мяса курэй і куранят-бройлераў замарожаныя; крывяныя і ліверныя каўбасы, мясныя хлябы, зельцы, паштэты з ялавічыны, свініны, мяса курэй і куранят-бройлераў, субпрадуктаў ялавічных, свіных, курыных; сыры з каровінага малака ферментныя цвёрдыя, паўцвёрдыя і мяккія; рыба салёная (сямейства селядцовых); кава, чай; соль кухонная.

Унесены змяненні і ў пералік сацыяльна значных тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. З такога пераліку выключаны бананы, лімоны, апельсіны, а таксама панчошна-шкарпэткавыя вырабы, мыла гаспадарчае і сінтэтычныя мыйныя сродкі бытавога прызначэння. Змены таксама закранулі і тавары для дзяцей, цэны на якія рэгулююцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. Цяпер гэты пералік стаў больш канкрэтным, калі ў яго ўвайшлі бялізна для нованароджаных і дзяцей ясельнага ўзросту (швейная); бялізнавыя трыкатажныя вырабы для нованароджаных і дзяцей ясельнага ўзросту (па 60-ы памер уключна); панчошна-шкарпэткавыя вырабы для дзяцей; абутак для дзяцей ясельнага ўзросту; мыла, зубная паста; сшыткі школьныя; соскі малочныя, пустышкі, бутэлечкі для кармлення дзяцей; санітарна-гігіенічныя вырабы: пялёнкі, падгузкі, памперсы, сурвэткі вільготныя. Выключаны з пераліку дзіцячыя ложкі, каляскі, коўдры.

У лік паслуг насельніцтву, цэны на якія рэгулююцца, уведзены паслугі па перавозцы пасажыраў унутраным водным транспартам агульнага карыстання ў рэгулярных зносінах.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.