Вы тут

Як і калі ўносіць гной?


Любы дасведчаны садоўнік і агароднік адкажа: у кастрычніку, пры восеньскай перакопцы глебы. Унясенне гною мы нярэдка адкладаем «на потым», развозім «духмяныя» купкі на ўчастак, якія нярэдка падоўгу псуюць яго знешні выгляд. Да таго самага часу, пакуль не закапаем гной у глебу. У выніку — непазбежна губляецца ледзь ці не ўся яго каштоўнасць. Любы аграном вам скажа: найбольшую каштоўнасць мае або свежы гной, які ўносяць у глебу без усякіх прамаруджанняў, або той, што паспеў ператварыцца ў перагной у выніку правільнага кампаставання.

На жаль, на справе мы звычайна выкарыстоўваем той, што мае зусім невялікую каштоўнасць і дзе галоўныя пажыўныя рэчывы паспелі знікнуць разам з пахам...

Як жа быць? Калі ўжо купляць свежы гной, то выкарыстоўваць яго лепш неадкладна. А калі ёсць свая жывёла, то гной трэба складаць у адгароджанае гноесховішча, па магчымасці, ушчыльняць і праз кожныя 60-70 см абавязкова перакладаць пластом саломы, лісця, торфу ці проста зямлі (пілавінне і габлюшка непажаданыя, бо прыводзяць да вялікіх страт азоту).

Пры друзлай кладцы ў вялікіх кучах (звыш 2,5 метра) гной моцна разаграваецца, і пажыўныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў ім, раскладаюцца і знікаюць. Захаванню іх спрыяе дадатак у свежую арганіку двух адсоткаў суперфасфату.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.