Вы тут

Хроніка апошніх падзей


ЗША пазбаўлены права голасу ў ЮНЕСКА

ЗША пазбаўлены права голасу ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕС-КА) за невыкананне тэрмінаў выплаты ўзносаў на ўтрыманне гэтай арганізацыі, перадаюць інфармагенцтвы. ЗША спынілі ўзносы ў бюджэт арганізацыі ў 2011 годзе ў знак пратэсту супраць прыняцця ў ЮНЕСКА Палесціны. Паколькі ўзносы ЗША складалі $80 млн у год, або 22% бюджэту ЮНЕСКА, арганізацыя апынулася на мяжы крызісу і прыняла рашэнне абмежаваць некаторыя праграмы, якія рэалізуюцца па ініцыятыве ЗША.
Страта права голасу азначае, што з гэтага часу ЗША не змогуць прымаць удзел у вырашэнні найважнейшых пы-танняў у рамках арганізацыі.

Алімпійскі агонь упершыню патрапіў у космас

Пілатуемы карабель «Саюз ТМА-11М» даставіў алімпійскі факел «Сочы-2014» на Міжнародную касмічную стан-цыю. На борце «Саюза» на МКС прыбыў інтэрнацыянальны экіпаж, у склад якога ўваходзяць касманаўт «Раскос-маса» Міхаіл Цюрын, астранаўт НАСА Рычард Мастракіа і астранаўт Японскага касмічнага агенцтва Каічы Ваката. Ім трэба будзе папрацаваць на арбіце больш за чатыры месяцы. На ракету і эмблему экіпажа таксама нанесена алімпійская сімволіка.

На выбарах у Таджыкістане перамагае дзеючы прэзідэнт Рахмон

Дзеючы прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, паводле папярэдніх даных, перамагае на выбарах кіраўніка дзяржавы з вынікам 83,6% ( 3 млн 23 тыс. галасоў выбаршчыкаў). Яўка выбаршчыкаў у дзень выбараў склала 86,6 %. Па словах прадстаўніка ЦВК, астатнія пяць кандыдатаў набралі менш чым па 5% галасоў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.