Вы тут

«Лістападзік» для ўсёй сям'і


Асобнай увагі заслугоўвае конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік». За апошнія тры гады «Лістападзік» істотна змяніў фармат. Цяпер у конкурсе бяруць удзел не фільмы для самых маленькіх, а якасныя стужкі для прагляду ўсёй сям'ёй. І калі якаснае так званае «дарослае» кіно яшчэ часам трапляе на вялікія экраны Беларусі, то добрага дзіцячага кіно даходзіць да нас зусім мала. Часцей за ўсё гэта амерыканскія фільмы са спрошчаным падыходам да маралі, абагульненымі вобразамі і пошлымі жартамі.

1384000380231_1

«Лістападзік» жа дае магчымасць паглядзець фільмы для ўсёй сям'і з усяго свету. А таму шчыра раю звярнуць увагу на фільмы-пераможцы «Лістападзіка-2013» (старшыня журы — Галіна Данэлія):
Прыз за лепшы фільм для дзяцей — «Клара і мядзведжыя таямніцы» (Швейцарыя — Германія), рэжысёр — Тобіяс Інайхен.
Прыз за лепшы фільм для юнацтва — «Не чакай пахвал» (Кітай — Паўднёвая Карэя), рэжысёр — Ян Цзінь.
Прыз за лепшую дзіцячую ролю — Лі Шучэнь, «Не чакай пахвал» (Кітай — Паўднёвая Карэя), рэжысёр — Ян Цзінь.
Прыз за лепшую працу дарослага акцёра ў дзіцячым фільме — Вячаслаў Паўлюць, «Кіндэрвілейскі прывід» (Беларусь), рэжысёр — Алена Турава.
Прыз глядацкіх сімпатый «Залаты Лістападзік» — «Кіндэрвілейскі прывід» (Беларусь), рэжысёр — Алена Тура-ва.
За рэжысёрскую работу — Яўген Руман, «Падарожжа Ігара і жураўлёў» (Ізраіль — Германія — Польшча).
За сцэнарый — Яніс Нордс, «Мама, я цябе люблю» (Латвія — Літва).

1384000384544_2

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.