Вы тут

Сацыяльныя сеткi шкодзяць псiхiцы адзiнокiх жанчын


Адзiнокiя жанчыны не павiнны праглядаць профiлi сваiх паспяховых сяброў у сацыяльных сетках. Паводле слоў псiхолагаў, гэта можа рэальна падарваць iх здароўе.

Спецыялiст Зоi Стрымпель падкрэслiвае: сацыяльныя сеткi пастаянна «бамбяць» карыстальнiкаў малюнкамi iдэальнага жыцця, вяселляў, дзяцей, што выклiкае ў людзей зайздрасць i спрыяе развiццю iнтэрнэт-вуаерызму. У вынiку ў чалавека можа ўзнiкнуць адчуванне таго, быццам яго жыццё пустое. Стрымпель заклiкае адзiнокiх жанчын цалкам адмовiцца ад сацыяльных сетак. Дарэчы, па яе словах, слабы пол праводзiць больш часу ў пошуках патэнцыйных жанiхоў у iнтэрнэце. А наяўнасць персанальных звестак у профiлях сацыяльных сетак прымушае жанчын празмерна аналiзаваць кандыдатаў. Урэшце, складваецца ўражанне, што гэтыя людзi ўжо прысутнiчаюць у жыццi жанчыны.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.