Вы тут

Чаго больш нiдзе няма?


Завяршыўся беларускi XXVI Мiжнародны фестываль сучаснай харэаграфii (IFMC), якi праходзiў адначасова ў Мiнску, Вiцебску i Маладзечне

1385528116463_1

Вiцебск, па традыцыi, «галоўны горад» фестывалю, бо менавiта тут яго радзiма. Паводле слоў членаў мiжнароднага журы фестывальнага конкурсу, фэст з'яўляецца ўнiкальнай падзеяй. А мiнiстр культуры Беларусi канстатаваў, што фестываль становiцца... энцыклапедыяй.

— Шчыра прызнаюся, што было вельмi складана вызначыць тых, хто стане лаўрэатамi конкурсу, — прызнаўся Раду ПАКЛIТАРУ, старшыня журы, лаўрэат мiжнародных конкурсаў, харэограф, мастацкi кiраўнiк тэатра сучаснай харэаграфii «Кiеў мадэрн-балет» (Украiна).

— Калi б стварылi беларускую зборную каманду па сучасным танцы, яна, безумоўна, была б адной з наймацнейшых — i ў гэтым вялiкая заслуга фестывалю, — сказаў Аляксандр ПЕПЯЛЯЕЎ, расiйскi харэограф, рэжысёр, лаўрэат мiжнародных конкурсаў, мастацкi кiраўнiк аб'яднання тэатраў танца Расii «Цэх».

Цiкава, што фэст у наступным годзе можа рэфармавацца, бо члены журы прыйшлi да высновы: неабходна конкурсныя працы падзялiць на камерныя (аўтарскiя) i «традыцыйныя». Каб складаныя з пункту гледжання гледача конкурсныя пастаноўкi можна было б паказваць асобна. А ў Мiнiстэрстве культуры Беларусi i ў будучыні гатовы падтрымлiваць вiцебскi фестываль — адну з самых яскравых падзей у культурным жыццi.

— У нашай краiне гарадам прысвойваецца афiцыйнае званне «Культурная сталiца Беларусi». Сёлета яго носiць Магiлёў, а ў наступным годзе гэты тытул будзе перададзены Гродна. Але ж «некаранаваная культурная сталiца», безумоўна, Вiцебск. У тым лiку i дзякуючы фестывалю сучаснай харэаграфii,— сказаў Барыс СВЯТЛОЎ, мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь.

Паводле слоў мiнiстра, фестывальныя падзеi становяцца своеасаблiвай энцыклапедыяй такога запатрабаванага кiрунку мастацтва, як сучасная харэаграфiя. Ён таксама адзначыў, што мiжнародны фестываль сучаснай харэаграфii можна лiчыць узорным прыкладам паспяховага партнёрства дзяржавы i бiзнесу ў галiне культуры. З рук мiнiстра адпаведныя дыпломы атрымалi прадстаўнiкi генеральнага партнёра фэсту — прадпрыемства «Белвест», а таксама кампанii «МТС» i Белiнвестбанк.

1385528119693_2

На фестывалi была прэзентавана кнiга «Сучасны танец на постсавецкай прасторы», якая адлюстроўвае гiстарычныя этапы зараджэння, развiцця i росквiту гэтага ўнiкальнага фэсту.

— Нязменны кiраўнiк фестывалю i аўтар iдэi яго правядзення Марына Раманоўская i яе каманда ўкладваюць у арганiзацыю ўсю душу. Таму i ўзровень правядзення фэсту вельмi высокi, — адзначае Аляксандр СIДАРЭНКА, генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Вiцебск».

Высока ацэньвае гэтае свята танца i Леў ШУЛЬМАН, спецыялiст у галiне сучаснага танца, рэжысёр, прадзюсар з Санкт-Пецярбурга.

Цiкава, што толькi ў другой палове 1990 гадоў аналагiчныя фестывалi з'явiлiся ў Санкт-Пецярбургу, а потым — у Маскве. Адна з расiйскiх газет федэральнага ўзроўню ў свой час адзначыла: «У сучаснай харэаграфii Масква iдзе адразу за Вiцебскам».

За прэмii конкурсу сёлета змагалiся калектывы з усiх абласцей краiны.

У намiнацыi «Харэаграфiчная мiнiяцюра» вызначаны лаўрэаты, i яны абодва з Мiнска: «Праект Сяргея Мiкеля «BGAM Company» (пры садзейнiчаннi Беларускай дзяржаўнай харэаграфiчнай гiмназii-каледжа) i «Група сучаснай харэаграфii «Розныя твары».

Уладальнiкамi спецыяльнай прэмii конкурсу сталi: «Skvo's Dance Company» (Мiнск) i «Творчая майстэрня сучасных формаў мастацтваў «Обои» (Гомель) — адпаведна, у намiнацыях «За выканаўчае майстэрства» i «Перспектыва».

Уладальнiкам спецыяльнай прэмii «Творчы аванс» ад арганiзатара фэсту «Цэнтра культуры «Вiцебск» стаў «Праект Кiрыла Балтрукова «синONиМЫ» (Мiнск).

Аляксандр ПУКШАНСКI.
Фота Вiктара НIКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.