Вы тут

«Шчодрая восень» папоўнiла «хатнiя» засекi


Па iнфармацыi ўпраўленняў гандлю i паслуг аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама, у краiне па стане на 21 лiстапада праведзена больш за 1,5 тысячы кiрмашоў, у якiх бралi ўдзел больш за 18,9 тысячы прадаўцоў, у тым лiку 8,1 тысячы — фiзiчных асоб. Агульны тавараабарот усiх гэтых мерапрыемстваў склаў больш за 180 мiльярдаў рублёў.

Кiрмашы па продажы сельскагаспадарчай, мясной, малочнай i рыбнай прадукцыi прайшлi у гарадах, раённых i абласных цэнтрах краiны ў восеньскi перыяд у адпаведнасцi з зацверджанымi графiкамi — з мэтай найбольш поўнага задавальнення попыту насельнiцтва ў вышэйзгаданых таварах. Таксама 6 штотыднёвых кiрмашоў «Шчодрая восень 2013» з удзелам арганiзацый-вытворцаў з абласцей праведзена ў Мiнску на пляцоўцы каля Палаца спорту.

Усяго на кiрмашах было рэалiзавана 27,7 тысячы тон плодаагароднiннай прадукцыi, у тым лiку 14,7 тысячы тон бульбы, 1,9 тысячы тон буракоў, 2,2 тысячы тон морквы, 3,4 тысячы тон капусты, 2,6 тысячы тон цыбулi i 1,6 тысячы тон яблыкаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.