Брава!


Творчасць Алены Брава вядомая далёка за межамі нашай краіны. Яе аповесці “Каменданцкі час для ластавак” і “Дараванне” былі надрукаваны ў расійскім літаратурным часопісе “Сибирские огни”. За апошні аўтар узнагароджана расійскай літаратурнай прэміяй імя Канстанціна Сіманава і залатым медалём.

Брава

Днямі горад Барысаў — радзіма Алены Брава — прымаў гасцей з Мінска. У краме ААТ “Белкніга” “Источник знаний” і Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Х. Каладзеева сумесна з РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” адбыліся прэзентацыі кнігі “Дараванне”. Павіншаваць пісьменніцу прыйшлі калегі: Людміла Маўчанская, Валянціна Леві, Ала Лапошыч, Анатоль Мазгоў, аўтар кніг пра Барысаў Жана Гілевіч і інш.

У сваю чаргу Алена Брава падзякавала за цікавасць да сваёй творчасці, распавяла пра новую кнігу і людзей, якія мелі да яе дачыненне. Гэта перакладчык кнігі на нямецкую мову Андрэ Бём, таленавіты мастак Руслан Найдзен і рэдактар нямецкага тэксту Галіна Скакун. Але ўсё ж галоўную інтрыгу твора аўтар захавала і параіла ўсім яго прачытаць!

Анастасія ЦІХАНЧУК,
фота з сайта borlib.by

Надрукавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 29 лістапада 2013 г.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.