Вы тут

Студэнты дапамаглі арлану выжыць


Крылаты сімвал Беларусі атрымаў новую сям'ю

1386217377842_5-31

У апошні дзень кастрычніка на 9-м кіламетры ад горада Баранавічы вайскоўцы знайшлі птушку буйных памераў, якая самастойна перасоўвацца ўжо не магла. Потым крылаты драпежнік быў дастаўлены на баранавіцкую станцыю юных натуралістаў.

Пасля агляду птушкі спецыялістамі стала зразумела, якую каштоўную знаходку прывезлі юннатам добрыя людзі: гэта быў арлан-белахвост, занесены ў Чырвоную кнігу нашай краіны. Памеры птушкі ўражвалі, бо размах крылаў дасягаў 220 сантыметраў, а вага — больш за 5 кілаграмаў.

У птушкі было паранена правае крыло. Набліжаліся халады, а з такой траўмай самастойна арлан мог бы і не выжыць. На жаль, у нашай краіне няма спецыяльных цэнтраў, дзе можна пакінуць параненую птушку. У сувязі з гэтым грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) не так даўно падтрымала петыцыю-зварот аб стварэнні арніталагічнага рэабілітацыйнага цэнтра для лячэння дзікіх птушак з далейшым іх вяртаннем у натуральнае асяроддзе.

Аказаць медыцынскую дапамогу арлану-белахвосту пагадзіўся Гродзенскі заапарк, у якім на той час пражывала тры такія ж птушкі. Аднак сродкаў, каб пераправіць белахвоста на новую радзіму, не было.

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, а менавіта студэнты факультэта педагогікі і псіхалогіі, аказалі крылатаму сімвалу нашай краіны слушную дапамогу, сабраўшы неабходную суму для пераезду, паведамілі рэдакцыі ў прэс-службе АПБ. Студэнтка Юлія Гурына пагадзілася суправадзіць арлана ў гэтую далёкую дарогу. Літаральна на руках добрай спадарыні Юлі 16 лістапада птушка была дастаўлена ў Гродзенскі заапарк, дзе яе гасцінна сустрэлі ветэрынары і адміністрацыя. Птушка прабудзе на каранціне каля трох тыдняў. Пазней арлана паспрабуюць падсяліць у клетку да астатніх птушак, дзе для іх створаны дастаткова добрыя ўмовы.

Дзякуй усім тым, хто аказаў дапамогу ў ратаванні птушкі.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.