Вы тут

Унікальная кніга біятопаў


Навукоўцы Беларусі, заклапочаныя захаваннем важных для нашай экалогіі біятопаў — лясоў, балот, азёр і рэк — сабралі багаты матэрыял для выдання кнігі-даведніка «Рэдкія біятопы Беларусі». Іх памкненні падтрымалі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, Праграма развіцця ААН, Глабальны экалагічны фонд, Праект «Біяразнастайнасць», Інстытут эксперыментальнай батанікі Акадэміі Навук Беларусі. У кнізе прадстаўлены 43 катэгорыі беларускіх біятопаў, якія маюць міжнароднае і нацыянальнае значэнне.

1386302835404_1

— Выданне стане важным інструментам фарміравання нацыянальнай практыкі аховы біятопаў, а таксама выканання патрабаванняў Бернскай канвенцыі, якую падпісала і Беларусь, — гэтая думка прагучала ў час прэзентацыі кнігі, якая прайшла ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея ў Мінску. У прэзентацыі выдання ўзялі ўдзел прадстаўнік ААН /ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха, намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Качаноўскі.

Паколькі сёлета спаўняецца 45 гадоў надання ахоўнага статусу аднаму з унікальных біятопаў Еўропы — балоту Ельня, да прэзентацыі кнігі было прымеркавана і адкрыццё фотавыстаўкі «Балота Ельня. 9000 гадоў прыгажосці». Аўтарам не толькі прыгожых, але і рэдкіх кадраў з'яўляецца фатограф з пасёлка Шаркаўшчына Валерый Кавалёнак.

1386302838769_2

На фотаздымку ўдзельнікі аўтарскага калектыву кнігі-даведніка «Рэдкія біятопы Беларусі» Аляксандр Пугачэўскі, Ігар Рудакоўскі і Максім Ярмохін. Экспазіцыя фотаздымкаў з Ельні Валерыя Кавалёнка.

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.