Вы тут

Інтэрнацыянальны «Вікінг»


Прадстаўнікі беларускага, малдаўскага, літоўскага і ўкраінскага чыгуначных ведамстваў абмеркавалі ў Магілёве ўмовы курсіравання цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг».

Першы такі цягнік быў сфарміраваны 10 гадоў таму ў Адэсе. У 2012 годзе да праекта «Вікінг» далучыліся чыгуначная адміністрацыя Балгарыі, а ў 2013 годзе — Малдовы. Цягнік камбінаванага транспарту «Вікінг» праходзіць праз Украіну, Беларусь і Літву. Шлях злучае марскія кантэйнерныя лініі Балтыйскага рэгіёна з аналагічнай сістэмай Чорнага і Міжземнага мораў. Рух цягніка ажыццяўляецца па ўзгодненым цвёрдым графіку з забеспячэннем аператыўнага кантролю на ўсім шляху. У састаў уключаюцца платформы з буйнагабарытнымі кантэйнерамі.

Удзельнікі нарады абмеркавалі пытанні эксплуатацыі цягніка «Вікінг» за 10 сёлетніх месяцаў, тарыфныя ўмовы на перавозкі грузаў на 2014 год, далейшае развіццё праекта. З гэтай мэтай на сустрэчу былі запрошаны прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Турцыі і Румыніі. Іх удзел дазволіць наладзіць эфектыўную перавозку грузаў паміж Скандынавіяй і краінамі Чарнаморскага рэгіёна.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.