Вы тут

Гасцёўні Дзеда Мароза


У Полацку ўпершыню з'явяцца гасцёўні галоўнага навагодняга персанажа, а ў раёне ў цэлым іх будзе пара дзясяткаў. Асабліва будуць рады чытачам у гасцёўнях-бібліятэках, дзе ў апошні дзень 2013 года і 1 студзеня будуць чакаць сюрпрызы.

— З 26 снежня гэтага года па 7 студзеня наступнага больш як дваццаць устаноў культуры Полацка і Полацкага раёна зменяць свае афіцыйныя назвы на «Гасцёўню Дзеда Мароза». Гасцёўні Дзеда Мароза, бясспрэчна, стануць прывабным месцам, крыніцай радасці і карысным баўленнем часу для ўсіх тутэйшых і прыезджых. Там будзе прапанаваны самы шырокі спектр забаўляльных паслуг. У прыватнасці, «Навагодні стол заказаў»: наведнікі змогуць пакінуць заяўку на правядзенне навагодняга мерапрыемства або віншаванне Дзеда Мароза і Снягуркі на даму, у працоўных калектывах; «Навагодняя пошта»: наведнікі змогуць пакінуць свае навагоднія віншаванні і пажаданні, якія Дзед Мароз даставіць адрасату або яны будуць зачытаныя на навагоднім мерапрыемстве; «Навагодняя латарэя»: будуць разыгрывацца прызы і сувеніры для дзяцей і дарослых, — паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Полацкага райвыканкама.

У гасцёўнях таксама можна будзе наведаць выставу старадаўніх навагодніх упрыгажэнняў, сямейны музычны канцэрт «Навагодні серпанцін», паўдзельнічаць у розных конкурсах і віктарынах.

— Удзел у такіх насычаных культурна-забаўляльных мерапрыемствах, як конкурс «Снегавік года», спектаклі для дзяцей і дарослых, баль-маскарад, спартыўныя спаборніцтвы на адкрытым паветры, майстар-класы «Чароўная акадэмія Дзеда Мароза», дазволіць сустрэць наступны 2014 год са станоўчымі ўражаннямі і каласальным зарадам аптымізму, — дадалі ў райвыканкаме.

Усіх, хто верыць у цуды і жадае правесці час у навагодняй атмасферы казкі, чакаюць на Полаччыне, дзе гарантаваныя дзівосныя сюрпрызы, добры настрой і маса станоўчых эмоцый.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.