Вы тут

Холмс: з Нью-Ёрка ў Віцебск


У Віцебскай абласной філармоніі рыхтуюць сюрпрыз да Дня святога Валянціна. Упершыню тут выступіць легендарны Холмс.

— Акустычны канцэрт эстраднай музыкі «Ці ёсць каханне, скажы...» адбудзецца 14 лютага. У незвычайнай праграме — кавер-версіі хітоў з рэпертуару Стынга, Алы Пугачовай і іншых «зорак», гітарныя п'есы. Гледачам гарантуюцца хвалюючыя імгненні, дзякуючы выдатнаму выканальніцкаму майстэрству музыкантаў і вакалу, — паведамілі «Звяздзе» ў абласной філармоніі.

Тут жа будучыя мамы могуць праслухаць спецыяльны музычны цыкл «Выткаць душу з нот».  Цікава, што 15

лютага цяжарныя жанчыны не толькі паслухаюць спецыяльна падабраную для іх музычную класіку ў выкананні артыстаўфілармоніі, але і змогуць выканаць разам з імі нескладаныя вакальныя п'есы. Спецыяльны госць праграмы — псіхолаг — раскажа аб правільным падыходзе давыхавання дзяцей.

У лютаўскай канцэртнай праграме філармоніі (21 лютага.)  таксама ўнікальны канцэрт джазавай музыкі з удзелам двухразовага намінанта на прэмію Грэмі Джоэла Холмса. «Самы стыльны піяніст Нью-Ёрка» — так называюць яго ў друкаваных выданнях па ўсім свеце. Скончыўшы кансерваторыю, ён атрымаў ступень бакалаўра мастацтваў у галіне джазавага выканаўства, на працягу многіх гадоў атрымаў мноства музычных узнагарод. Джоэл Холмс выступае па ўсім свеце сола, у дуэтах, трыа. У музыцы Холмса змяшалася шмат стыляў —ад блюза і джаза да духоўнай хрысціянскай музыкі. Віцебскай публіцы будуць прадстаўлены сусветныя джазавыя стандарты, ф'южан-кампазіцыі,імправізацыі, любімыя выканаўцам аўтарскія творы...

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.