Вы тут

Навучыўся сам — дапамажы ін­ша­му


Дня­мі ўдзель­ні­кі пра­ек­та «Ін­сты­тут трэ­ця­га ўзрос­ту» ад­свят­ка­ва­лі свой вы­пуск­ны. Сту­дэн­ты па­спя­хо­ва зда­лі эк­за­мен і са­бра­лі­ся ў До­ме Маск­вы, каб атры­маць дып­ло­мы.

Ідэя, якая ўзнік­ла ў вы­гля­дзе ства­рэн­ня кам­п'ю­тар­на­га клу­ба для пен­сі­я­не­раў, пе­ра­рас­ла ў вя­лі­кі пра­ект «Се­ці­ву ўсе ўзрос­ты па­кор­ныя», які быў пад­тры­ма­ны кам­па­ні­яй «МТС» і Фон­дам ААН у га­лі­не на­ро­да­на­сель­ніц­тва (ЮНФ­ПА). Удзел у ім узя­лі 300 пен­сі­я­не­раў. За­ня­ткі пра­хо­дзі­лі на ба­зе тэ­ры­та­ры­яль­ных цэнт­раў Пер­ша­май­ска­га, Каст­рыч­ніц­ка­га, Фрун­зен­ска­га і Цэнт­раль­на­га ра­ё­наў ста­лі­цы.

«Ця­пер па­жы­лыя лю­дзі без стра­ху га­во­раць cлова «account», тым са­мым да­каз­ва­ю­чы, што мо­гуць раз­маў­ляць з мо­лад­дзю на ад­ной мо­ве, — ад­зна­чы­ла Тац­ця­на Пра­нько, вы­ка­наў­ца аба­вяз­каў ка­ар­ды­на­та­ра пра­грам ЮНФ­ПА. — Праз ін­тэр­нэт лю­дзі ста­ла­га ве­ку без праб­лем мо­гуць за­ка­заць та­лон да док­та­ра, па­гля­дзець рас­клад транс­пар­ту, па­раз­маў­ляць з род­ны­мі праз Skype, спам­па­ваць лю­бі­мую му­зы­ку».

«Ка­лі я пай­шоў на гэ­тыя кур­сы, то ду­маў, што бу­ду там са­мым ад­ста­лым, але ўсё скла­ла­ся да­лё­ка не так! — па­дзя­ліў­ся сва­і­мі ўра­жан­ня­мі ад ву­чо­бы сту­дэнт-ак­ты­віст Мі­ка­лай Мі­ка­ла­е­віч Мар­ке­віч. — Уво­гу­ле я зра­зу­меў, што кам­п'ю­тар і ін­тэр­нэт пры­му­ша­юць ча­ла­ве­ка ду­маць і дзей­ні­чаць. Але не трэ­ба «кля­ваць» на рэ­кла­му!» Та­кое па­пя­рэ­джан­не мо­ла­дзі вы­ка­заў бы­лы 83-га­до­вы ін­жы­нер. Між ін­шым, ся­рэд­ні ўзрост слу­ха­чоў пра­ек­та склаў 67 га­доў, а са­ма­му ста­рэй­ша­му вы­пуск­ні­ку — 87 га­доў!

Уво­гу­ле пра­ект быў пры­зна­ны па­спя­хо­вым. Адзі­ны не­да­хоп, ад­зна­ча­ны ар­га­ні­за­та­ра­мі і ва­лан­цё­ра­мі, за­клю­чаў­ся ў тым, што пры фар­мі­ра­ван­ні груп не бы­лі ўлі­ча­ны роз­на­ўзроў­не­выя ве­ды сту­дэн­таў. У бу­ду­чы­ні пла­ну­ец­ца ства­раць асоб­ныя гру­пы з ты­мі пен­сі­я­не­ра­мі, якія бу­дуць вы­ву­чаць кам­п'ю­тар з ну­ля, і з ты­мі, хто ўжо неш­та ўмее.

Вы­пуск­ны баль лю­дзей «за­ла­то­га ве­ку» ма­ла чым ад­роз­ні­ваў­ся ад сту­дэнц­ка­га: вя­лі­кая за­ла, на­кры­тыя ста­лы і свя­точ­нае адзен­не на га­лоў­ных ві­ноў­ні­ках свя­та. На ме­ра­пры­ем­стве пад­во­дзі­лі­ся вы­ні­кі ча­ты­рох­ме­сяч­най ра­бо­ты, уз­гад­ва­лі­ся пер­шыя кро­кі сту­дэн­таў у на­ву­чан­ні. На ві­дэа, што бы­ло пра­па­на­ва­на ўва­зе гле­да­чоў, вы­пуск­ні­кі з за­да­валь­нен­нем па­зна­ва­лі ся­бе і сва­іх ад­на­груп­ні­каў. А пе­рад атры­ман­нем дып­ло­маў сту­дэн­ты-пен­сі­я­не­ры праз Skype звя­за­лі­ся з та­кі­мі ж сту­дэн­та­мі з ра­сій­ска­га Об­нін­ска і атры­ма­лі ад іх він­ша­ван­ні. Дып­ло­мы ўсім вы­пуск­ні­кам вы­да­лі чыр­во­ныя.

Ужо з 24 лю­та­га на фа­куль­тэт бу­дзе пра­во­дзіц­ца дру­гі на­бор сту­дэн­таў. Тац­ця­на Пра­нько рас­ка­за­ла, што пры­ня­та ўжо 100 за­яў ад ва­лан­цё­раў, а ў сту­дэн­ты пла­ну­ец­ца за­лі­чыць ка­ля 500 пен­сі­я­не­раў.

Ці пла­ка­лі сту­дэн­ты, ка­лі ча­ка­лі хут­ка­га рас­стан­ня? Не, не пла­ка­лі, бо ця­пер ся­род ва­лан­цё­раў бу­дзе не толь­кі мо­ладзь, але і бы­лыя слу­ха­чы кур­са. Вы­пуск­ні­кі вы­сту­пі­лі з пра­па­но­вай на­ву­чаць кам­п'ю­тар­най гра­ма­це сва­іх зна­ё­мых, якія па ней­кіх пры­чы­нах не змо­гуць на­вед­ваць за­ня­ткі ў цэнт­рах. Мі­ка­лай Мар­ке­віч вы­ка­заў­ся ад імя ўсіх вы­пуск­ні­коў: «Мы бу­дзем пры­хо­дзіць на дом і зна­ё­міць з кам­п'ю­та­рам тых, хто сён­ня ся­дзіць на ла­вач­цы».

Вік­то­рыя ЧАП­ЛЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.