Ледзь бакі ўкраінскага палітычнага канфлікту здолелі, як здавалася, стварыць аснову для вядзення далейшых мірных перамоў аб выхадзе з крызісу (узяць хаця б абвешчаную амністыю), як сітуацыя ў цэнтры Кіева зноў абвастрылася.
Усё пачалося з мірнага, як паведамлялася, маршу актывістаў Майдана ў бок ўрадавага квартала. На падыходзе да вуліцы Грушэўскага сітуацыя змянілася. Пратэстоўцы падышлі да парламента з боку Крапаснога завулка і вуліцы Шаўкавічнай і пачалі разбіраць брук. Таксама паведамляецца, што актывісты падпалілі два грузавыя аўтамабілі «КамАЗ», якія блакіравалі праезную частку. Мітынгоўцы пачалі запускаць «фаеры» і кідаць камяні і петарды ў бок супрацоўнікаў міліцыі. Згодна з паведамленням іншых агенцтваў, актывісты, апроч іншага, закідвалі міліцыю «кактэйлямі Молатава». Адначасна актывісты апазіцыі атакавалі кіеўскі офіс Партыі рэгіёнаў. Як паведамляе УНІАН, каля 200 мітынгоўцаў штурмавалі офіс, размешчаны на вуліцы Ліпскай. Актывісты закідвалі будынак «кактэйлямі Молатава», разбілі шкло ў вокнах і некалькі машын, прыпаркаваных побач. У адказ на такія дзеянні ў пратэстоўцаў паляцелі шумавыя гранаты. Сілавікі, па некаторых звестках, таксама выкарысталі гумовыя кулі.
«Байцы ўнутраных войскаў атрымалі цялесныя пашкоджанні, калі актывісты так званага Еўрамайдана незаконна завалодалі адным з грузавых аўтамабіляў і пачалі рухацца ў бок Вярхоўнай Рады», — паведамляе прэс-службы МУС. Па звестках міліцыі, сярод супрацоўнікаў правапарадку ў другой палове дня было ўжо сямёра пацярпелых.
У той жа час каля будынка Вярхоўнай Рады праходзіў мітынг Партыі рэгіёнаў, на якім гучалі заклікі «спыніць нацыяналізм і фашызм» і «падтрымаць Віктара Януковіча». Са сцэны праўладнага мітынгу было абвешчана аб мабілізацыі. Вядучы заклікаў мужчын, здольных аказаць супраціўленне, перамясціцца на левы фланг, «каб падтрымаць прысутных там салдат» унутраных войскаў.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.