Вы тут

«Зоркі» пачынаюцца з «зорачак»


Па­вел Фі­лон на аб­лас­ныя ін­тэ­ле­кту­аль­ныя спа­бор­ніц­твы для дзя­цей ма­лод­шай шко­лы ў Го­мель пры­ехаў з Ло­е­ва. Для трэ­ця­клас­ні­ка з ма­лень­ка­га рай­цэнт­ра та­кое вы­пра­ба­ван­не ў на­ві­ну: вы­ступ­лен­не на вя­ліз­най сцэ­не ў скла­дзе ка­ман­ды з трох ча­ла­век, ня­прос­тыя за­дан­ні, якія трэ­ба вы­ка­наць за ад­ве­дзе­ны час.

22-10

22-10

 

Хлоп­чык, як і яго сяб­ры, вель­мі хва­ля­ваў­ся і ка­жа, што кры­ху раз­гу­біў­ся. Але ж ён лі­чыць, што ло­еў­ская ка­ман­да год­на са­пер­ні­ча­ла з ка­ман­да­мі га­рад­скіх школ. Да­рэ­чы, по­бач за пе­ра­мо­гу зма­га­лі­ся вун­дэр­кін­ды з двух ра­ё­наў Го­ме­ля, а так­са­ма са Свет­ла­гор­ска і Рэ­чы­цы. Тым не менш ме­на­ві­та ло­еў­скія знаў­цы за­кры­лі трой­ку лі­да­раў у сва­ёй пад­гру­пе. А пер­шы­мі тут ста­лі ін­тэ­ле­кту­а­лы го­мель­скай гім­на­зіі № 51, якія аба­ра­ня­лі го­нар уся­го Са­вец­ка­га ра­ё­на.

Да­рэ­чы спа­бор­ніц­твы пра­хо­дзі­лі ў пя­ці шко­лах Го­мель­скай воб­лас­ці ад­на­ча­со­ва: у 69‑й і 24‑ай го­мель­скіх, у Пет­ры­ка­ве, На­роў­лі і Ча­чэр­ску. Упраў­лен­не аду­ка­цыі Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма вы­ра­шы­ла пра­вес­ці дзі­ця­чы кон­курс ін­тэ­ле­кту­а­лаў у якас­ці экс­пе­ры­мен­та. Наз­ву, да­рэ­чы, за­шыф­ра­ва­лі ў аб­рэ­ві­я­ту­ру «Дзет­КІ». Па­куль што ана­ла­гіч­ных спа­бор­ніц­тваў для вуч­няў ма­лод­шай шко­лы ў кра­і­не не пра­во­дзі­ла­ся. Хоць мно­гія з пе­да­го­гаў-на­ва­та­раў, у тым лі­ку лаў­рэ­ат прэ­міі спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы адо­ра­ных вуч­няў, да­цэнт Го­мель­ска­га аб­лас­но­га ін­сты­ту­та раз­віц­ця аду­ка­цыі Свят­ла­на Гін, упэў­не­ны, што «зо­ра­чак» трэ­ба за­ўва­жаць у ма­лен­стве і ра­біць усё, каб яны ўзы­хо­дзі­лі на не­ба­схіл без уся­ля­кіх пе­ра­шкод. Між ін­шым, Свят­ла­на Іва­наў­на бы­ла ад­ным з аў­та­раў за­дан­няў для дзя­цей на гэ­ты кон­курс.

— Дзе­ці пра­яві­лі эру­ды­цыю, кем­лі­васць, кру­га­гляд, умен­не пра­ца­ваць у ка­ман­дзе, — ад­зна­чае на­чаль­нік ад­дзе­ла да­школь­на­га, агуль­най, ся­рэд­няй і спе­цы­яль­най аду­ка­цыі ўпраў­лен­ня аду­ка­цыі Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма На­тал­ля Са­пры­ка. — Ка­ля 80 удзель­ні­каў ад­на­ча­со­ва пра­ца­ва­лі на пя­ці пля­цоў­ках. Мы па­куль не ста­ві­лі ні­я­кіх умоў па кры­тэ­ры­ях ад­бо­ру на­ву­чэн­цаў, бо спа­бор­ніц­твы пра­во­дзі­лі­ся пер­шы раз. Пра­ана­лі­зу­ем вы­ні­кі экс­пе­ры­мен­та, і, маг­чы­ма, неш­та бу­дзем удас­ка­наль­ваць.

На­стаў­ні­кі хва­ля­ва­лі­ся, зда­ец­ца, больш за са­міх школь­ні­каў. Але ж пад­каз­ваць маг­чы­мас­цяў не ме­лі і на­зі­ра­лі за спа­бор­ніц­тва­мі «з тры­бун».

— Каб абраць леп­шых, на­пя­рэ­дад­ні ў сва­ёй гім­на­зіі пра­во­дзі­лі тэс­та­выя за­дан­ні, — ад­зна­чае На­тал­ля Фі­лон. — І са­мых-са­мых на­кі­ра­ва­лі на гэ­тую алім­пі­я­ду. Ка­лі вез­лі іх сю­ды, мно­гія ін­шыя дзе­ці за­да­ва­лі пы­тан­не: а ча­му не мы? Маг­чы­ма, гэ­та дасць ін­шым сты­мул раз­ві­вац­ца ў бу­ду­чы­ні.

А вось на­мес­ні­ца ды­рэк­та­ра па на­ву­чаль­най ра­бо­це гім­на­зіі № 51 Го­ме­ля Ла­ры­са Ані­са­вец рас­па­вя­ла, што ў іх на­ву­чаль­най уста­но­ве для ма­лод­шых школь­ні­каў дру­гі год пра­во­дзіц­ца кон­курс да­след­чых ра­бот. Та­му дзе­ці пад­рых­та­ва­ны ў тым лі­ку да пуб­ліч­ных вы­ступ­лен­няў. Па­вод­ле слоў Ла­ры­сы Аляк­се­еў­ны, у гім­на­зіі ёсць са­праўд­ныя вун­дэр­кін­ды, але да­лё­ка не ўсе мо­гуць пра­ца­ваць у ка­ман­дзе. І гэ­та так­са­ма паў­плы­ва­ла на ад­бор удзель­ні­каў на гэ­ты кон­курс:

— Мы ад­бі­ра­лі тых, хто ўмее чуць ін­ша­га, хто заў­сё­ды хо­ча ве­даць тро­хі больш, чым па пра­гра­ме, і па­ста­ян­на «му­чае» пы­тан­ня­мі на­стаў­ні­каў.

Ма­гу па­цвер­дзіць, што на ін­тэ­ле­кту­аль­ных спа­бор­ніц­твах не бы­ло слёз і іс­тэ­рык. Юныя ра­зум­ні­кі вель­мі доб­ра ад­каз­ва­лі на ўсе пы­тан­ні, не­ка­то­рыя з за­дан­няў вы­кон­ва­лі да та­го, як скон­чыў­ся вы­зна­ча­ны час.

Трэ­ба ад­зна­чыць лі­да­раў у пад­гру­пах. Імі ста­лі «Фан­та­зё­ры» Чы­гу­нач­на­га ра­ё­на, жыт­ка­віц­кія «Трэ­ця­клас­ні­кі XXІ ста­год­дзя», «Ча­муч­кі» з Ма­зы­ра і «Усмеш­ка» з Ча­чэр­ска. Між тым, па вы­ні­ках аб­лас­но­га кон­кур­су ні­хто не за­стаў­ся без су­ве­ні­раў і са­лод­кіх па­да­рун­каў.

— Хут­чэй за ўсё, на­ле­та мы бу­дзем рэ­ка­мен­да­ваць, каб спа­чат­ку ана­ла­гіч­ныя кон­кур­сы прай­шлі на ра­ён­ным уз­роў­ні, — ад­зна­чае На­тал­ля Са­пры­ка. — Звышза­да­ча для дзя­цей — на­быць во­пыт ста­сун­каў у ін­тэ­ле­кту­аль­ных спа­бор­ніц­твах. Ка­лі ча­ла­век з ма­лен­ства ву­чыц­ца не­па­срэд­на рэ­ага­ваць на сі­ту­а­цыю, гэ­та да­па­мо­жа ў лю­бой сфе­ры яго жыц­ця­дзей­нас­ці. Пры пад­рых­тоў­цы да кон­кур­су ад­пра­цоў­ва­юц­ца, вя­до­ма, і прад­мет­ныя ве­ды. Мы, да­рос­лыя, у гэ­тых дзе­цях ба­чым бу­ду­чых алім­пі­яд­ні­каў і ўпэў­не­ны, што та­кім чы­нам мож­на вы­зна­чыць і пад­тры­маць са­мых та­ле­на­ві­тых.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ. Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.