Вы тут

Кіраўнікі ВД "Звязда" сталі лаўрэатамі прэміі "Зоркі Садружнасці"


Дырэктар, галоўны рэдактар ​​выдавецкага дома "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч і першы намеснік дырэктара, галоўны рэдактар ​​часопіса "Нёман" Аляксандр Бадак сталі лаўрэатамі Міждзяржаўнай прэміі "Зоркі Садружнасці". Такое рашэнне прынята Саветам па Міждзяржаўным прэміям СНД.

Аляксандр Карлюкевіч і Аляксандр Бадак адзначаны ўзнагародай за дасягненні ў галіне гуманітарнай дзейнасці.

Лаўрэатамі прэміі гэтага года сталі таксама народны артыст СССР Алег Табакоў, казахская оперная спявачка народная артыстка СССР Бібігуль Тулегенава, прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Барыс Патон, таджыкскі вучоны Далер Пачаджанаў, народны мастак Азербайджана Амар Эльдараў, армянскі дырыжор народны артыст СССР Аганес Чэкіджан і народны мастак Кыргызстана Юрыстанбек Шыгаеў.

Чакаецца, што ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 17 красавіка ў Бетховенскім зале Вялікага тэатра Расіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.