Вы тут

Перс­пек­тыў­ныя пра­ек­ты ў роз­ных сфе­рах


У Бе­ла­ру­сі і Ка­луж­скай воб­лас­ці ёсць вя­лі­кі па­тэн­цы­ял для па­шы­рэн­ня су­пра­цоў­ніц­тва

Пра гэ­та за­явіў Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на су­стрэ­чы з гу­бер­на­та­рам ра­сій­ска­га рэ­гі­ё­на Ана­то­лем Ар­та­мо­на­вым.

Ка­луж­ская воб­ласць з'яў­ля­ец­ца даў­нім і важ­ным ганд­лё­вым парт­нё­рам Бе­ла­ру­сі, ба­кі звяз­ва­юць шмат­га­до­выя пра­мыя парт­нёр­скія су­вя­зі, якія ма­юць тры­ва­лую гіс­та­рыч­ную, дзе­ла­вую і гу­ма­ні­тар­ную асно­вы. Уза­ем­ны та­ва­ра­зва­рот у 2013 го­дзе склаў амаль $ 570 млн.

Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што ба­кі ўжо ак­тыў­на ўза­е­ма­дзей­ні­ча­юць у бу­даў­ні­чай сфе­ры: бе­ла­рус­кія ар­га­ні­за­цыі ўзво­дзяць у Ка­луж­скай воб­лас­ці жы­лыя да­мы, у шэ­ра­гу вы­пад­каў з вы­ка­ры­стан­нем бе­ла­рус­кіх тэх­на­ло­гій і ма­тэ­ры­я­лаў. «Мяр­кую, вар­та вый­сці на но­вы этап і пры­сту­піць да ўдзе­лу ў пра­ек­та­ван­ні і бу­даў­ніц­тве вы­твор­чых і інф­ра­струк­тур­ных аб'­ек­таў», — лі­чыць бе­ла­рус­кі лі­дар.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што Ка­луж­ская воб­ласць і Бе­ла­русь ма­юць раз­ві­тую пра­мыс­ло­васць. На яго дум­ку, гэ­ты фак­тар дык­туе не­аб­ход­насць пра­пра­цоў­кі ва­ры­ян­таў вы­твор­чай ка­а­пе­ра­цыі аж да ства­рэн­ня су­мес­ных прад­пры­ем­стваў як у Бе­ла­ру­сі, так і ў гэ­тым ра­сій­скім рэ­гі­ё­не.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што Бе­ла­русь га­то­ва па­дзя­ліц­ца з ка­луж­скі­мі аг­ра­ры­я­мі во­пы­там у сель­скай гас­па­дар­цы, а так­са­ма прак­тыч­ны­мі на­пра­цоў­ка­мі па ачыст­цы ва­ды, якія з'я­ві­лі­ся дзя­ку­ю­чы 12-га­до­вай рэа­лі­за­цыі пра­гра­мы «Чыс­тая ва­да». У ба­коў ёсць так­са­ма вя­лі­кі ня­вы­ка­ры­ста­ны па­тэн­цы­ял су­пра­цоў­ніц­тва ў на­ву­ко­ва-тэх­ніч­най сфе­ры, у тым лі­ку ў атам­най энер­ге­ты­цы, у сфе­ры кас­міч­ных, ме­ды­цын­скіх, ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій і па пы­тан­нях энер­га­эфек­тыў­нас­ці.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­кра­нуў у хо­дзе су­стрэ­чы і пы­тан­ні ўза­е­ма­ад­но­сін з Ра­сі­яй, па­ве­дам­ляе Бел­ТА. Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што апош­нім ча­сам з'я­ві­ла­ся за­над­та шмат зда­га­дак і ін­сі­ну­а­цый. «Ні­бы­та Лу­ка­шэн­ка спра­буе вы­ка­рыс­тоў­ваць праб­ле­мы, якія ўзнік­лі ў Ра­сіі, на сваю ка­рысць. Ве­да­е­це, іды­ё­там быў бы той, хто не вы­ка­рыс­тоў­ваў ней­кія маг­чы­мас­ці. Але за­пом­ні­це: што б я ні ра­біў ця­пер, раз­маў­ля­ю­чы з Укра­і­най, За­ха­дам, Ус­хо­дам і г.д., я ні­вод­на­га кро­ку не раб­лю без узгад­нен­ня з кі­раў­ніц­твам Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, ка­лі пы­тан­не ты­чыц­ца Ра­сіі», — ска­заў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

«Та­му даю на гэ­тае пы­тан­не пра­мы і дак­лад­ны ад­каз: ка­лі трэ­ба бу­дзе Ра­сіі, каб мы за яе пра­ца­ва­лі ва Укра­і­не, мы гэ­та бу­дзем ра­біць. Ка­лі трэ­ба бу­дзе Ра­сіі, каб мы еха­лі за тры­дзе­вяць зя­мель і ка­рысць ёй пры­но­сі­лі, мы гэ­та бу­дзем ра­біць», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка рас­тлу­ма­чыў, што, па-пер­шае, гэ­та «ў ін­та­рэ­сах на­ша­га род­на­га бра­та» і, па-дру­гое, гэ­та не су­пя­рэ­чыць на­шым ін­та­рэ­сам.

Што ты­чыц­ца санк­цый, уве­дзе­ных За­ха­дам су­праць Ра­сіі, Прэ­зі­дэнт лі­чыць іх «поў­ным трыз­нен­нем і глуп­ствам». Да та­го ж, на дум­ку бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра, «яны аб'­яд­ноў­ва­юць ва­кол праб­лем, якія ёсць унут­ры той ці ін­шай кра­і­ны, усю на­цыю, увесь на­род». «Та­му да­вай­це бу­дзем пра­ца­ваць так, каб нас по­тым не па­пі­ка­лі тым, што мы не ска­рыс­та­лі­ся гэ­тым спры­яль­ным мо­ман­там», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.