Вы тут

Тра­ек­то­рыя ўзлё­ту


Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­ка­заў за­да­во­ле­насць рэ­кан­струк­цы­яй, пра­ве­дзе­най у На­цы­я­наль­ным аэ­ра­пор­це «Мінск».

Вы­со­кую ацэн­ку кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы атры­ма­лі ра­бо­ты па ад­наў­лен­ні дзей­на­га аэ­ра­вак­заль­на­га комп­лек­су аэ­ра­пор­та, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА. Агуль­ная пло­шча бу­дын­ка комп­лек­су скла­дае амаль 80 тыс. кв. м, 82% якіх (65 тыс. кв. м) за­пла­на­ва­на рэ­кан­стру­я­ваць.

Да 1 кра­са­ві­ка ўжо ўве­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю VІP-за­ла і комп­лекс па аб­слу­гоў­ван­ні авія­пе­ра­во­зак, звя­за­ных з пра­вя­дзен­нем чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі; па­вя­лі­ча­на пло­шча зал ча­кан­ня за кошт пры­бу­да­ва­най част­кі, ад­кры­ты но­выя пунк­ты рэ­гіст­ра­цыі па­са­жы­раў, да­дат­ко­выя пра­цоў­ныя мес­цы стра­ха­вых аген­таў, 11 ка­бін па­меж­на­га кант­ро­лю, мес­ца мыт­на­га кант­ро­лю, ажыц­цёў­ле­ны ман­таж ка­му­ні­ка­цый і аб­ста­ля­ван­ня па сар­та­ван­ні ба­га­жу. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­ра­бяз­на ці­ка­віў­ся ўмо­ва­мі ра­бо­ты ад­ноў­ле­ных аб'­ек­таў. Прэ­зі­дэн­та за­пэў­ні­лі, што ў аэ­ра­пор­це не бу­дзе ні­я­кіх праб­лем з аб­слу­гоў­ван­нем як гас­цей чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі, які прой­дзе ў маі ў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы, так і ін­шых па­са­жы­раў. У пры­ват­нас­ці, у аэ­ра­пор­це вы­лу­ча­ны дзве зо­ны мыт­на­га агля­ду, што да­зва­ляе ад­на­ча­со­ва аб­слу­гоў­ваць па­са­жы­раў з шас­ці па­вет­ра­ных суд­наў (да ты­ся­чы ча­ла­век), улад­ка­ва­на адзі­ная зо­на рэ­гіст­ра­цыі па­са­жы­раў на 22 стой­кі. Струк­тур­ным пад­раз­дзя­лен­нем МЗС, раз­ме­шча­ным у На­цы­я­наль­ным аэ­ра­пор­це «Мінск», ажыц­цяў­ля­ец­ца афарм­лен­не і вы­да­ча віз усім за­меж­ным гра­ма­дзя­нам, не­за­леж­на ад на­яў­нас­ці ў кра­і­не, з якой пры­быў гра­ма­дзя­нін, бе­ла­рус­кай за­меж­най уста­но­вы.

У вы­ні­ку рэ­кан­струк­цыі аэ­ра­порт змо­жа аб­слу­гоў­ваць да 5,8 млн па­са­жы­раў за год і вы­трым­лі­ваць пі­ка­выя на­груз­кі — ка­ля 29 ты­сяч па­са­жы­раў за су­ткі. Як бы­ло да­ло­жа­на Прэ­зі­дэн­ту, на пра­ця­гу апош­ніх га­доў на­зі­ра­ец­ца ўстой­лі­вая ды­на­мі­ка пры­рос­ту па­са­жы­раў і гру­заў. З ліс­та­па­да 2014 го­да пла­ну­ец­ца да­стаў­ляць авія­па­са­жы­раў у аэ­ра­порт чы­гу­нач­ным транс­пар­там ад стан­цыі «Мінск-Па­са­жыр­скі». Па гэ­тым марш­ру­це бу­дуць кур­сі­ра­ваць тры цяг­ні­кі но­ва­га ты­пу, ужо на­бы­тыя Бе­ла­рус­кай чы­гун­кай, час ру­ху скла­дзе менш за 50 хві­лін.

Ста­ноў­ча аца­ніў­шы пра­ве­дзе­ныя ра­бо­ты, Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што за ўсе не­да­хо­пы ад­па­вед­ныя лю­дзі «бу­дуць ад­каз­ваць на ўсю ка­туш­ку». Звяр­та­ю­чы­ся да ген­пад­рад­чы­ка ра­бот па рэ­кан­струк­цыі ААТ «Грод­нап­рам­буд», Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­пя­рэ­дзіў, што тыя ра­бо­ты, што за­ста­лі­ся, па­він­ны быць вы­ка­на­ны так­са­ма на вы­со­кім уз­роў­ні.

У цэ­лым кі­раў­нік дзяр­жа­вы па­ста­віў за­да­чу за­вяр­шыць ма­дэр­ні­за­цыю На­цы­я­наль­на­га аэ­ра­пор­та «Мінск» сё­ле­та. Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, усе ра­бо­ты па рэ­кан­струк­цыі, якія вы­ка­на­ны да гэ­та­га ча­су, каб пры­няць гас­цей чэм­пі­я­на­ту па ха­кеі, зроб­ле­ны ня­дрэн­на. Да­лей вар­та па­сту­по­ва пры­во­дзіць у па­ра­дак ас­тат­нюю част­ку аэ­ра­пор­та. Пры гэ­тым Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што гэ­та па­він­на быць зроб­ле­на за ра­зум­ныя гро­шы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што ў блі­жэй­шыя га­ды аэ­ра­порт бу­дзе пра­ца­ваць пры­быт­ко­ва і, пра­па­на­ваў­шы тут доб­рыя ўмо­вы, мож­на пры­ва­біць боль­шую коль­касць па­са­жы­раў. Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што вар­та гля­дзець на перс­пек­ты­ву і пра­цяг­ваць раз­ві­ваць аэ­ра­порт.

Га­во­ра­чы пра бу­даў­ніц­тва дру­гой уз­лёт­на-па­са­дач­най па­ла­сы ў На­цы­я­наль­ным аэ­ра­пор­це «Мінск», Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пра­па­на­ваў раз­гле­дзець маг­чы­масць яе ўзвя­дзен­ня сва­і­мі сі­ла­мі. «Ча­сам мы кі­да­ем­ся на ін­вес­та­ра, які пра­па­нуе вы­гад­ныя ўмо­вы. Але гэ­тыя ўмо­вы нам з ча­сам абы­дуц­ца двай­ным кош­там. Дык, мо­жа быць, нам са­мім узяц­ца за гэ­тую спра­ву і зра­біць? — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Так, уз­лёт­на-па­са­дач­ная па­ла­са — спра­ва ад­каз­ная. Але якая там скла­да­насць, мы што, вы­на­хо­дзім ве­ла­сі­пед, неш­та но­вае спра­бу­ем па­бу­да­ваць? Лю­дзі даў­но бу­ду­юць гэ­тыя ўзлёт­на-па­са­дач­ныя па­ло­сы, і не ад­ну па­бу­да­ва­лі, у све­це іх ты­ся­чы. Дык да­вай­це возь­мем доб­ры пра­ект, пад­клю­чым ад­на­го тал­ко­ва­га пра­ек­тан­та, за­пла­цім яму гро­шы, і ён бу­дзе ку­ры­ра­ваць гэ­ты пра­ект і пад­ка­жа на­шым спе­цы­я­ліс­там, як і што ра­біць».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў, што даў­но да­ру­чаў пра­пра­ца­ваць пы­тан­не бу­даў­ніц­тва но­вай уз­лёт­на-па­са­дач­най па­ла­сы з да­дат­ко­вым тэр­мі­на­лам да яе. «Гэ­та цэнтр Еў­ро­пы. Ка­лі мы пра­па­ну­ем доб­рыя ўмо­вы, у нас бу­дзе доб­рая дру­гая ўз­лёт­на-па­са­дач­ная па­ла­са, якая змо­жа пры­маць аэ­ро­бу­сы, — гэ­та зу­сім ін­шы ва­ры­янт, — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. — Трэ­ба гля­дзець на­пе­рад. Я не ка­жу, што мы гэ­та зро­бім заўт­ра ці пас­ля­заўт­ра. Але ў на­ступ­ную пя­ці­год­ку прый­дзец­ца гэ­та ра­біць».

Пад­час на­ра­ды ў На­цы­я­наль­ным аэ­ра­пор­це «Мінск» Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка да­ру­чыў так­са­ма да кан­ца го­да прад­ста­віць дак­лад­ную кан­цэп­цыю дзей­нас­ці авія­ра­монт­на­га за­во­да пас­ля яго пе­ра­но­су.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.