Вы тут

Ідэі і пес­ні


Аляк­сандр Ры­бак га­то­вы прад­зю­сіра­ваць бе­ла­ру­саў на «Еў­ра­ба­чан­ні».

Пе­ра­мож­ца кон­кур­су «Еў­ра­ба­чан­не-2009» (на­га­да­ем, ура­джэ­нец Бе­ла­ру­сі вы­сту­паў та­ды за Нар­ве­гію, ку­ды ў дзя­цін­стве пе­ра­ехаў з баць­ка­мі) аб­мер­ка­ваў з мі­ніст­рам куль­ту­ры Ба­ры­сам Свят­ло­вым ідэю зла­дзіць у га­ра­дах Бе­ла­ру­сі се­рыю кан­цэр­таў су­мес­на з мяс­цо­вы­мі дзі­ця­чы­мі ар­кест­ра­мі. Ча­ка­ец­ца, што стар­туе пра­ект ужо гэ­тай во­сен­ню.

Вя­до­мы спя­вак ужо ча­ты­ры га­ды рэа­лі­зоў­вае гэ­ты пра­ект у роз­ных част­ках све­ту, у тым лі­ку га­ра­дах Скан­ды­на­віі, Поль­шчы, Нью-Ёр­ку, Лос-Ан­джэ­ле­се. Даў­но ма­рыць ажыц­ця­віць яго на Ра­дзі­ме.

— Я пі­шу аран­жы­роў­кі для ар­кест­ра, і ка­лі пры­яз­джаю ў ней­кі го­рад, то тры-ча­ты­ры дні пе­рад кан­цэр­там пра­цую з та­ле­на­ві­ты­мі дзець­мі ў якас­ці ды­ры­жо­ра і ін­струк­та­ра. Для мя­не важ­на да­па­маг­чы юным му­зы­кан­там па­ве­рыць у свой та­лент і па­тэн­цы­ял, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы яго ў роз­ных жан­рах, — акрэс­ліў ідэю пра­ек­та ар­тыст. — Мая мэ­та — не пе­ра­ма­ніць іх у ін­шы жанр, а па­ка­заць усю раз­на­стай­насць му­зы­кі, па­шы­рыць іх твор­чыя га­ры­зон­ты.

У пра­ек­це, як мяр­куе Аляк­сандр, не па­він­на быць жорст­кіх уз­рос­та­вых ра­мак для ўдзель­ні­каў: аса­біс­та ён ха­цеў бы ба­чыць і пра­ца­ваць з дзець­мі ад 5 і да 19 га­доў. Раз­віц­цё та­лен­ту ар­тыст лі­чыць сва­ёй са­май вя­лі­кай мі­сі­яй пас­ля «Еў­ра­ба­чан­ня». Ён упэў­не­ны, што ў Бе­ла­ру­сі змо­жа знай­сці шмат тых, з кім бу­дзе пра­ца­ваць з за­да­валь­нен­нем, каб по­тым вы­сту­піць на сцэ­не адзі­най вя­лі­кай сям'­ёй. «Пас­ля ча­ты­рох га­доў іс­на­ван­ня пра­ек­та я на­ву­чыў­ся перш за ўсё та­му, што та­лент па­тра­буе асця­рож­на­га стаў­лен­ня і ін­ды­ві­ду­аль­на­га па­ды­хо­ду», — па­дзя­ліў­ся Аляк­сандр пас­ля су­стрэ­чы.

У сваю чар­гу Ба­рыс Свят­лоў

за­зна­чыў: «Та­кі пра­ект рэ­аль­на здзейс­ніць. Адзі­нае, што пер­ша­па­чат­ко­ва трэ­ба пра­вес­ці ад­бор, пра­лі­чыць і ўзгад­ніць усе ню­ан­сы. Без­умоў­на, трэ­ба пад­клю­чыць і мяс­цо­выя ўла­ды, бо без іх мы не пра­су­не­мся ў рэа­лі­за­цыі. Ду­маю, у ве­рас­ні-каст­рыч­ні­ку мы ар­га­ні­зу­ем та­кія кан­цэр­ты. Ад­нак ужо сён­ня вар­та па­кла­па­ціц­ца пра гра­фік, та­му што во­сень — за­ла­тая па­ра для ар­тыс­таў, і мес­цаў для вы­ступ­лен­няў мо­жа прос­та не за­стац­ца».

У мі­ніс­тэр­стве так­са­ма вы­ка­за­лі дум­ку, што ня­бла­га бы­ло б па за­вяр­шэн­ні ту­ра зла­дзіць га­ла-кан­цэрт у Мін­ску з маг­чы­мас­цю тэ­ле­транс­ля­цыі.

На пры­ёме ў мі­ніст­ра спя­вак агу­чыў яшчэ ад­ну ідэю, якая да­ты­чыц­ца кон­кур­су «Еў­ра­ба­чан­не»: Ры­бак на­пі­саў кон­курс­ную пес­ню для Бе­ла­ру­сі, і ця­пер спра­ва толь­кі за тым, каб знай­сці для яе вы­ка­нан­ня ва­каль­ны ка­лек­тыў. Ар­тыст жа мае на­мер вы­сту­паць прад­зю­са­рам і кан­суль­тан­там у пад­рых­тоў­цы кан­кур­сан­таў.

— Ідэя пес­ні ўзнік­ла даў­но. Яна вель­мі па­зі­тыў­ная. У бе­ла­ру­саў вель­мі мі­лы анг­лій­скі ак­цэнт, та­му ў пес­ні я рас­каз­ваю пра тое, што ка­хан­не мо­жа быць моц­ным і доў­жыц­ца доў­га, ад­нак ак­цэнт заў­сё­ды за­ста­нец­ца ня­змен­ным, — ска­заў Аляк­сандр Ры­бак. — У мя­не доб­ра атрым­лі­ва­ец­ца змеш­ваць куль­ту­ры, на­прык­лад, скан­ды­наў­скія ме­ло­дыі і сла­вян­скі рытм, та­му не вы­клю­ча­на на­яў­насць і фальк­лор­ных ма­ты­ваў у кам­па­зі­цыі.

Пра­па­но­ву ўзя­лі ў мі­ніс­тэр­стве на за­мет­ку, ад­зна­чыў­шы, што пі­яр-ход ці­ка­вы. Але больш пад­ра­бяз­на раз­гля­даць ідэю мож­на бу­дзе та­ды, ка­лі бу­дзе га­то­вы план па рэа­лі­за­цыі, гра­фік пра­цы.

Але­на ДРАП­КО.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.