Вы тут

Уз­на­га­ро­ду ўру­чы­лі праз 70 га­доў


Ме­даль «За ад­ва­гу» гвар­дыі сяр­жан­та Іва­на Са­му­сен­кі ўру­чы­лі яго сва­я­кам.

У Го­мель­скім рай­вы­кан­ка­ме рас­ка­за­лі, што ўзна­га­ро­ду знай­шлі мі­ну­лай во­сен­ню ў Но­ва­са­коль­ніц­кім ра­ё­не Пскоў­скай воб­лас­ці чле­ны по­шу­ка­ва­га атра­да «Вы­шы­ня». Па ну­ма­ры на рэ­вер­се ва­лан­цё­ры праз ар­хіў Мі­на­ба­ро­ны Ра­сіі вы­зна­чы­лі ўла­даль­ні­ка, жы­ха­ра Го­мель­шчы­ны Іва­на Пят­ро­ві­ча Са­му­сен­ку.

Ён быў пры­зва­ны на фронт у 1941 го­дзе. У 1942-м су­вя­зіста мі­на­мёт­на­га пал­ка ўз­на­га­ро­дзілі ме­да­лём «За ад­ва­гу». Да­жыць да Пе­ра­мо­гі Іва­ну не да­вя­ло­ся: у 1944-м ён за­гі­нуў і быў па­ха­ва­ны ў брац­кай ма­гі­ле ка­ля вёс­кі Лу­кі­но Но­ва­са­коль­ніц­ка­га ра­ё­на. Го­мель­скія ка­ле­гі ра­сій­скіх по­шу­ка­ві­каў з ва­ен­на-па­тры­я­тыч­на­га клу­ба «Го­нар» па­за­штат­на­га цэнт­ра па­тры­я­тыч­на­га вы­ха­ван­ня і за­ня­тас­ці мо­ла­дзі пры в/ч 5525 да­па­маг­лі знай­сці сва­я­коў Іва­на Са­му­сен­кі. Ме­даль уру­чы­лі стры­еч­най сяст­ры чыр­во­на­ар­мей­ца Га­лі­не Ула­дын­ца­вай пад­час мі­тын­гу, што ад­быў­ся ў вёс­цы Клі­маў­ка Пры­быт­каў­ска­га сель­са­ве­та — ка­ля ме­ма­ры­я­ла жы­ха­рам, якія за­гі­ну­лі ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Зям­лю з мес­ца па­ха­ван­ня ге­роя пад­сы­па­лі ў ма­гі­лу яго баць­коў. По­тым бы­ла ад­слу­жа­на па­ні­хі­да. А ме­даль «За ад­ва­гу» з гэ­та­га ча­су бу­дзе за­хоў­вац­ца ў му­зеі Клі­маў­скай ся­рэд­няй шко­лы.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.