Вы тут

Нель­га вы­пус­каць з‑пад ува­гі...


...са­цы­яль­ныя стан­дар­ты ў сфе­ры ЖКГ.

Та­кую дум­ку вы­ка­заў ка­рэс­пан­дэн­ту БЕЛ­ТА член Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду па жыл­лё­вай па­лі­ты­цы і бу­даў­ніц­тве Юрый Да­ра­га­ку­пец.

Пар­ла­мен­та­рый лі­чыць, што ра­бо­чая гру­па па вы­ву­чэн­ні праб­лем­ных пы­тан­няў у жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­цы ство­ра­на ў Бе­ла­ру­сі свое­ча­со­ва. «Гэ­тай гру­пай а­бра­ны пра­віль­ны курс, экс­пер­та­мі пры­ма­юц­ца пра­віль­ныя ра­шэн­ні. Лі­чу, што ім так­са­ма трэ­ба бы­ло б за­кра­нуць пы­тан­ні са­цы­яль­ных стан­дар­таў», — ад­зна­чыў Юрый Да­ра­га­ку­пец. У якас­ці пры­кла­ду та­кіх праб­лем­ных мо­ман­таў дэ­пу­тат на­зваў ака­зан­не лаз­не­вых па­слуг ар­га­ні­за­цы­я­мі ЖКГ у не­вя­лі­кіх на­се­ле­ных пунк­тах. «Мы жы­вём у су­час­ным све­це, у лю­дзей і ў вёс­ках ёсць ва­да і во­да­на­гра­валь­ні­кі, але па са­цы­яль­ным стан­дар­це ў на­се­ле­ным пунк­це па­він­на быць пэў­ная коль­касць мес­цаў для мыц­ця, а ў лаз­не­вы дзень мо­гуць прый­сці толь­кі 5–6 ча­ла­век. Атрым­лі­ва­ец­ца, што ўтры­ман­не та­кіх лаз­няў вель­мі за­трат­нае», — рас­тлу­ма­чыў ён.

Дэ­пу­тат згод­ны з дум­кай ра­бо­чай гру­пы спы­ніць прак­ты­ку пе­ра­да­чы ня­про­філь­ных аб'­ек­таў у сіс­тэ­му ЖКГ. «На ба­лан­се ар­га­ні­за­цый жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі ця­пер зна­хо­дзіц­ца шмат та­кіх аб'­ек­таў, якія, па сут­нас­ці, ім не па­трэб­ны, а гро­шы на іх утры­ман­не яны аба­вя­за­ны вы­дзя­ляць. Гэ­та нель­га вы­пус­каць з‑пад ува­гі, і гэ­та пы­тан­не трэ­ба вы­ра­шаць», — пад­крэс­ліў экс­перт.

Юрый Да­ра­га­ку­пец да­даў так­са­ма, што жыл­лё­ва-ка­му­наль­ная гас­па­дар­ка кра­і­ны вы­кон­вае вель­мі шмат не­ўлас­ці­вых ёй функ­цый. «У ра­бо­чай гру­пы ёсць пра­віль­ны вы­хад з сі­ту­а­цыі, экс­пер­ты так­са­ма лі­чаць, што ЖКГ па­він­на зай­мац­ца сва­ёй не­па­срэд­най ра­бо­тай», — ад­зна­чыў ён.

Га­ва­рыць аб вы­ні­ках дзей­нас­ці ра­бо­чай гру­пы, на дум­ку дэ­пу­та­та, па­куль што ра­на. «Кан­чат­ко­вае ра­шэн­не па дзей­нас­ці ЖКГ бу­дзе вы­кла­дзе­на ва ўка­зе аб ме­рах па ўдас­ка­на­лен­ні ар­га­ні­за­цыі ра­бо­ты сіс­тэ­мы жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі. Ра­дуе, што ста­ноў­чыя зру­хі ў гэ­тым на­прам­ку ўжо ёсць», — ад­зна­чыў член Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па жыл­лё­вай па­лі­ты­цы і бу­даў­ніц­тве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.