Вы тут

Ратаванне незнаёмца


Дэ­віз сё­лет­няй кам­па­ніі — «Бяс­печ­ная кроў для ра­та­ван­ня ма­ці». Су­свет­ная ар­га­ні­за­цыя ахо­вы зда­роўя ўказ­вае та­кім чы­нам на свое­ча­со­вы до­ступ да бяс­печ­най кры­ві для па­пя­рэдж­ван­ня ма­ця­рын­скай смя­рот­нас­ці. У све­це яшчэ за­ста­юц­ца вы­пад­кі гі­бе­лі жан­чын ад ус­клад­нен­няў ця­жар­нас­ці і ро­даў. Асноў­ная пры­чы­на — цяж­кая стра­та кры­ві. Амаль усе гэ­тыя вы­пад­кі ад­бы­ва­юц­ца ў Паўд­нё­вай Аф­ры­цы і Паўд­нё­вай Азіі.

11-4

Што­год пры­клад­на 160 ты­ся­чам па­цы­ен­таў баль­ніч­ных ар­га­ні­за­цый ахо­вы зда­роўя на­шай кра­і­ны пе­ра­лі­ва­юць до­нар­скую кроў. За­бяс­пе­чыць не­аб­ход­ныя за­па­сы мож­на толь­кі пры ўмо­ве рэ­гу­ляр­най зда­чы кры­ві доб­ра­ах­вот­ны­мі не­аплат­ны­мі до­на­ра­мі.

— На­шы ар­га­ні­за­цыі ахо­вы зда­роўя ў поў­ным аб'­ёме за­бяс­пе­ча­ны не­аб­ход­ны­мі кам­па­не­нта­мі кры­ві і ле­ка­вы­мі срод­ка­мі, якія атрым­лі­ва­юць з плаз­мы кры­ві, уклю­ча­ю­чы за­бес­пя­чэн­не ге­мат­ранс­фу­зій­на­га (з пераліваннем крыві) су­пра­ва­джэн­ня вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ных апе­ра­тыў­ных умя­шан­няў, — па­ве­дам­ляе ды­рэк­тар Рэс­пуб­лі­кан­ска­га на­ву­ко­ва-прак­тыч­на­га цэнт­ра транс­фу­зі­я­ло­гіі і ме­ды­цын­скіх бія­тэх­на­ло­гій Ге­надзь ХУ­ЛУП. — Ле­тась упер­шы­ню за 80 га­доў іс­на­ван­ня служ­ба кры­ві пе­ра­вы­сі­ла на­рых­тоў­ку плаз­мы. На­огул уда­ло­ся пе­ра­вы­ка­наць усе па­каз­чы­кі дзей­нас­ці.

Ле­тась у кра­і­не па­ча­ла­ся ак­тыў­ная ра­бо­та па раз­віц­ці бяз­вы­плат­на­га до­нар­ства. Ар­га­ні­за­та­ра­мі та­ко­га до­нар­ства з'яў­ля­юц­ца ўсе мед­ра­бот­ні­кі, гра­мад­скія ар­га­ні­за­цыі і аб'­яд­нан­ні. Уся­го ў бяз­вы­плат­ным до­нар­стве ў 2013 го­дзе ўзя­лі ўдзел 3600 ча­ла­век.

Кроў і пра­дук­ты кры­ві лі­чаць уні­каль­ным рэ­сур­сам, які мож­на атры­маць толь­кі ад лю­дзей, якія зда­юць кроў або яе кам­па­не­нты. Са­мы­мі бяс­печ­ны­мі лі­чац­ца до­на­ры-доб­ра­ах­вот­ні­кі — аль­тру­іс­ты, якія ад­чу­ва­юць ма­раль­ны доўг і са­цы­яль­ную ад­каз­насць. У іх ня­ма пад­стаў утой­ваць ін­фар­ма­цыю пра свой лад жыц­ця ці ме­ды­цын­скі стан, які ро­біць зда­чу кры­ві не­маг­чы­май. Адзі­най уз­на­га­ро­дай тут ста­но­вяц­ца са­ма­па­ва­га і го­нар. СА­АЗ за­клі­ка­ла ўсе кра­і­ны да 2020 го­да пе­рай­сці на сіс­тэ­му рэ­гу­ляр­на­га бяз­вы­плат­на­га доб­ра­ах­вот­на­га до­нар­ства кры­ві.

Ся­род асноў­ных прын­цы­паў на­цы­я­наль­най па­лі­ты­кі за­бес­пя­чэн­ня до­нар­ства кры­ві і яе кам­па­не­нтаў — поў­нае са­ма­за­бес­пя­чэн­не кра­і­ны якас­ны­мі кам­па­не­нта­мі і ле­ка­вы­мі срод­ка­мі з плаз­мы кры­ві, ства­рэн­не да­стат­ко­ва­га за­па­су. Асаб­лі­вая ўва­га на­да­ец­ца бяс­пе­цы ў аку­шэр­скай і пе­ды­ят­рыч­най прак­ты­цы. Ство­ра­ны за­па­сы плаз­мы, усіх груп кры­ві, уклю­ча­ю­чы рэ­зус-ад­моў­ную, вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца тэх­на­ло­гія атры­ман­ня «дзі­ця­чых доз» кам­па­не­нтаў кры­ві.

У ме­жах пі­лот­на­га пра­ек­та ства­ра­ец­ца элект­рон­ная ба­за да­ных до­на­раў кры­ві і яе кам­па­не­нтаў, штрых-ка­дзі­ра­ван­не до­нар­скай да­ку­мен­та­цыі пра­дук­таў кры­ві.

На­зі­ран­ні за до­на­ра­мі, якія зда­юць кроў на пра­ця­гу мно­гіх га­доў, не вы­яві­лі ў гэ­тых лю­дзей ні­я­кіх ад­хі­лен­няў, звя­за­ных з кро­ва­да­ча­мі. Спе­цы­я­ліс­ты за­клі­ка­юць гра­мад­ства па­раз­ва­жаць над тым, што на­ват ка­лі ча­ла­век па ста­не зда­роўя не мо­жа быць до­на­рам, ён па­ві­нен да­лу­чыц­ца да до­нар­ска­га ру­ху ў якас­ці пра­па­ган­дыс­та.

— Па­вод­ле ста­тыс­ты­кі, ад­на да­на­цыя мо­жа вы­ра­та­ваць да 3 жыц­цяў, — тлу­ма­чыць за­гад­чы­ца ла­ба­ра­то­рыі 11-й га­рад­ской па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Ала РА­ДЗЮК. — Па­тра­ціў­шы трэць га­дзі­ны ў пунк­це зда­чы кры­ві, вы мо­жа­це па­да­рыць жыц­цё не­каль­кім лю­дзям. У ся­рэд­нім муж­чы­ны мо­гуць зда­ваць кроў 5 ра­зоў на год, жан­чы­ны — 4. Па сут­нас­ці, за год до­нар мо­жа вы­ра­та­ваць 12 ча­ла­век! Кроў до­на­ра з'яў­ля­ец­ца ўні­каль­ным і не­за­мен­ным ле­ка­вым срод­кам. На­ват са­мыя да­ра­гія прэ­па­ра­ты мо­гуць ака­зац­ца бес­сэн­соў­ны­мі, ка­лі жыц­цё ча­ла­ве­ка за­ле­жыць толь­кі ад свое­ча­со­ва пе­ра­лі­тай кры­ві.

До­нар­ства плюс... фрыс­тайл

У 6-й га­рад­ской клі­ніч­най баль­ні­цы г. Мін­ска да до­нар­ства да­лу­чы­лі­ся і беларусы, чые ім­ёны на слы­ху: Свят­ла­на Гры­шы­на (мас­тац­кая гім­нас­ты­ка), Дзміт­рый Да­шчын­скі (фрыс­тайл), Анд­рэй Стась і Дзміт­рый Міль­ча­коў (ха­кей­ны клуб «Ды­на­ма-Мінск»), Ва­дзім Дзе­вя­тоў­скі (кі­даль­нік мо­ла­та), Іры­на Бой­цік (ды­зай­нер), Яна Стан­ке­віч (прад­зю­сар), Юлія Кур'­ян (ПУП «Про­ма­фільм»).

Да­рэ­чы, ад­ным з са­мых вя­до­мых до­на­раў з'яў­ля­ец­ца аў­стра­лі­ец Джэйм Ха­ры­сан, яко­га до­нар­ская кроў вы­ра­та­ва­ла ў 13-га­до­вым уз­рос­це. У 18-ць ён сам свя­до­ма стаў до­на­рам. За сваё жыц­цё гэ­ты ча­ла­век здаў кроў амаль 1000 ра­зоў, і яго рэд­кая гру­па кры­ві да­па­маг­ла вы­жыць не­маў­ля­там з цяж­кай фор­май ане­міі. Гэ­та не­ве­ра­год­на, але яго кроў вы­ра­та­ва­ла, па­вод­ле пры­бліз­ных пад­лі­каў, 2 млн но­ва­на­ро­джа­ных!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.