Вы тут

Во­ка мас­та­ка


Вя­до­ма­му бе­ла­рус­ка­му пра­за­іку і мастаку, жур­на­ліс­ту, ве­тэ­ра­ну «Звяз­ды» Віктару Кара­ма­за­ву — 80 га­доў

У лі­та­ра­ту­ры ад­ной з вызначальных ха­рак­та­рыс­тык вар­тас­цяў мас­тац­ка­га тво­ра з'яў­ля­ец­ца пры­сут­насць ду­шы паэ­та ці пра­за­іка — ад­ным сло­вам, ду­шы аў­та­ра. Гэ­та тое, што цяж­ка раз­гле­дзець бы­ло асаб­лі­ва кры­ты­цы, якая шу­ка­ла ідэй­ны змест тво­ра, тлу­ма­чы­ла чы­та­чу і яшчэ не­вя­до­ма ка­му, ча­му тая ці ін­шая апо­весць мае пра­ва зай­маць на­шу ўва­гу, а ін­шы ра­ман ці ін­шы верш пазбаў­ле­ны ідэй­нас­ці.

1Вось і я ме­раю мас­тац­кую лі­та­ра­ту­ру на сту­пень пры­сут­нас­ці ў ёй ду­шы, ду­шэў­ных тры­вог і су­мнен­няў, а ча­сам — і ду­шэў­най тры­ва­лас­ці. Мя­не аб­са­лют­на, пра­бач­це за маю «апа­лі­тыч­насць», не ці­ка­ві­ціь, ці звяр­нуў­ся пісь­мен­нік да су­час­нас­ці, на­дзён­нас­ці па змес­це тво­ра, па вы­ба­ры ге­ро­яў і па­дзей, пра якія ён пі­ша. Для мя­не га­лоў­ная пры­сут­насць су­час­нас­ці ў ін­шым: у по­гля­дах, ацэн­ках пісь­мен­ні­кам са­ма­га роз­на­га ма­тэ­ры­я­лу.

Та­му з пі­е­тэ­там і па­ва­гай стаў­лю­ся да вы­па­ку­та­ва­ных, са­бра­ных у ня­прос­тым мас­тац­кім по­шу­ку слоў, воб­ра­заў, сім­ва­лаў Кан­стан­ці­на Паў­стоў­ска­га, Юрыя Ка­за­ко­ва, Юрыя Тры­фа­на­ва, Юрыя На­гі­бі­на, Ве­ні­я­мі­на Ка­ве­ры­на, Аляк­санд­ра Твар­доў­ска­га, Ві­та­ля Сё­мі­на... Та­кі­мі ж пры­ваб­ны­мі ў бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры для мя­не з'яў­ля­юц­ца пра­за­ікі і паэ­ты Ян­ка Брыль, Ар­кадзь Ку­ля­шоў, Ян Скры­ган, Пі­мен Пан­чан­ка, Мі­хась Страль­цоў, Ана­толь Куд­ра­вец, Алесь Жук... І ў іх шэ­ра­гу — Вік­тар Ка­ра­ма­заў.

Яго, зда­ва­ла­ся б, роз­ныя кні­гі вель­мі па­доб­ныя. І пер­шыя («Пад­ра­нак (1968), «Па та­лым сне­зе» (1973), «Спі­раль»), і на­ступ­ныя, што прый­шлі да чы­та­ча кры­ху паз­ней. Па­доб­ныя з яго ра­ма­на­мі, апо­вес­ця­мі — «Пу­шча», «Крыж на зям­лі і поў­ня ў не­бе», «Дзень Ба­ры­са і Гле­ба», «Ан­тон»... Ёсць у гэ­тых тво­рах жы­вы ад­бі­так жыц­ця, на­ват та­ды, ка­лі пісь­мен­нік пі­ша пра мас­та­коў, жы­ва­піс­цаў. Але ча­му «на­ват»? Хі­ба мас­так, жы­ва­пі­сец, на­ват скульп­тар пры­хо­дзіць да пэў­най ідэі, не дба­ю­чы пра су­час­насць? Хі­ба мас­так не ба­чыць на­дзён­нае, не імк­нец­ца асэн­са­ваць бу­дзён­ную мі­тус­ню?..

Ма­лю­ю­чы рэ­ча­іс­насць, Вік­тар Ка­ра­ма­заў спра­буе сло­ва­мі-фар­ба­мі вы­піс­ваць све­та­по­гляд па­пя­рэд­ні­каў, да­дае да іх све­та­ба­чан­ня ўлас­ную ацэн­ку свай­го ча­су. А са­мае га­лоў­нае — ва ўсім ма­тэ­ры­я­ле, які ста­но­віц­ца прад­ме­там твор­чых па­кут і асэн­са­ван­няў, дбае пра ча­ла­ве­ка і ча­ла­веч­насць. І гэ­та не мо­жа не пры­цяг­ваць, не мо­жа не ўзруш­ваць. Слоў­цы, сло­вы, ска­зы (а най­перш — воб­ра­зы і дум­кі) ста­но­вяц­ца жыц­ця­дай­най ма­тэ­ры­яй, ся­га­юць ад ду­шы аў­та­ра да душ і сэр­цаў чы­та­ча. Кры­ніч­най ва­дой абу­джа­юць на­шу свя­до­масць.

У апош­нія дзе­сяць га­доў я за­ха­піў­ся чы­тан­нем про­зы Вік­та­ра Ка­ра­ма­за­ва, пры­све­ча­най жы­ва­піс­цам, бе­ла­рус­кім мас­та­кам роз­ных па­ка­лен­няў. Гэ­тыя тво­ры ад­кры­лі пе­ра­да мной но­вы свет, пры­му­сі­лі па-но­ва­му ўво­гу­ле агле­дзець ба­га­тую пра­сто­ру бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, па­рад­нё­най з мас­тац­твам і куль­ту­рай су­се­дзяў, уся­го све­ту. І па­ра­да­ваў­ся апош­нім па ча­се на­пі­сан­ня на­ве­лам Вік­та­ра Ка­ра­ма­за­ва, якія на­дру­ка­ва­ны ў шос­тым ну­ма­ры ча­со­пі­са «По­лы­мя»: «Ка­ра­леў­скія па­цер­кі», «Сэр­ца ры­ца­ра, во­ка снай­пе­ра», «За­стаў­ся та­чыль­шчык», «Што нас яд­нае». У ад­ной з іх пра­чы­таў цы­та­ва­нае Вік­та­рам Фі­лі­мо­на­ві­чам з дзён­ні­ка Яў­ге­на Кра­соў­ска­га: «Жы­ва­піс — мас­тац­тва цяж­кое і для гле­да­ча, і для мас­та­ка. Ад­ра­зу не раз­гле­дзіш глы­бо­ка сха­ва­нае гар­мо­ніі, плас­ты­кі, ко­ле­ру з фор­май, са змес­там. Толь­кі во­пыт­ны мас­так ба­чыць глы­бін­ную кра­су жыц­ця, пры­ро­ды, ча­ла­ве­ка, іх ма­лю­нак, фор­мы, фар­бы ў ед­нас­ці. Гэ­тае ба­чан­не і ёсць ба­гац­це, шчас­це мас­та­ка. Яно да­ец­ца са­мой пры­ро­даю і як дар Гас­под­ні, дар най­вы­шэй­шы. І та­му, ка­лі мас­так ва­ло­дае ім, яму не трэ­ба ні сла­вы, ні ма­тэ­ры­яль­на­га ба­гац­ця. Боль­ша­га ба­гац­ця ў яго ва­чах не іс­нуе. Та­му ён год­ны, шчод­ры і шчас­лі­вы на­ват ка­лі го­лы і га­лод­ны...» Рэа­ліст і пост­ім­прэ­сі­я­ніст ад­на­ча­со­ва Яў­ген Кра­соў­скі шмат што ска­заў і за са­мо­га Вік­та­ра Ка­ра­ма­за­ва. Ска­заў на бу­ду­чы­ню, у імя са­праўд­нас­ці мас­тац­тва. У імя праў­ды ад­люст­ра­ван­ня жыц­ця, пра што б ні га­ва­рыў сва­і­мі тво­ра­мі пісь­мен­нік.

Сяр­гей За­ла­май.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.