Вы тут

Вы­пра­ба­ван­не кап­ра­мон­там


Су­пра­цоў­ні­кі КДК Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці пра­па­на­ва­лі сваё вый­сце з праб­лем­най сі­ту­а­цыі

Пад­час ра­бо­ты пра­цоў­най гру­пы па праб­лем­ных пы­тан­нях у сіс­тэ­ме ЖКГ вы­свет­лі­ла­ся, што ў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці 1188 жы­лых да­моў ма­юць па­трэ­бу ў кап­ра­мон­це. Не ўсё ідэа­льна і на ас­тат­ніх 8,5 ты­ся­чы бу­дын­ках. На кож­ным чац­вёр­тым — знач­на зно­ша­ныя асоб­ныя эле­мен­ты кан­струк­цыі. Каб ад­на­віць са­ста­рэ­лы жыл­лё­вы фонд, трэ­ба больш за 12 трыль­ё­наў руб­лёў. Але дзе іх узяць? Тых срод­каў, якія на­сель­ніц­тва ад­ліч­вае на гэ­тыя мэ­ты, не­да­стат­ко­ва. Пры іс­ну­ю­чых аб'­ёмах і тэм­пах фі­нан­са­ван­ня спат­рэ­біц­ца больш за 18 га­доў, каб вы­ра­шыць праб­ле­му. Але ж за гэ­ты час з'я­вяц­ца ін­шыя да­мы, якія так­са­ма трэ­ба бу­дзе ад­на­віць. Атрым­лі­ва­ец­ца за­мкнё­нае ко­ла. Ма­гі­лёў­скія кант­ра­лё­ры ўнес­лі свае пра­па­но­вы, як вый­сці з яго.

Фі­нан­сы спя­ва­юць ра­ман­сы

Кант­ра­лё­ры прый­шлі да вы­сно­вы, што сіс­тэ­ма ад­лі­чэн­ня срод­каў на кап­ра­монт, як і іх раз­мер­ка­ван­не, сён­ня не­дас­ка­на­лыя.

— Гэ­ты та­рыф для на­сель­ніц­тва ні­чым не аб­грун­та­ва­ны, — тлу­ма­чыць на­чаль­нік ад­дзе­ла КДК Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Люд­мі­ла Не­па­пу­ша­ва. — Сён­ня ён роў­ны што­ме­сяч­на­му пла­ця­жу за тэх­ніч­нае аб­слу­гоў­ван­не і скла­дае не больш за пя­тую част­ку ад агуль­на­га па­ме­ру ка­му­наль­ных пла­ця­жоў гра­ма­дзян.

Пры гэ­тым не ўліч­ва­юц­ца тып жы­ло­га до­ма, тэр­мін экс­плу­а­та­цыі яго кан­струк­цый­ных эле­мен­таў, ін­жы­нер­на­га аб­ста­ля­ван­ня, ін­шых іс­тот­ных фак­та­раў. Та­кім чы­нам, чым больш у нас ста­но­віц­ца ста­ро­га жы­ло­га фон­ду, тым менш шан­цаў у асоб­на ўзя­та­га до­ма тра­піць у спіс на кап­ра­монт.

Не на ка­рысць спра­ве і тое, што гэ­тыя гро­шы аку­му­л­ююц­ца на ра­хун­ках жыл­лё­ва-экс­плу­а­та­цый­ных ар­га­ні­за­цый, дзе на­ват коль­касць ста­ро­га і но­ва­га жыл­фон­ду роз­ная. На­прык­лад, на ба­лан­се ЖРЭУ Каст­рыч­ніц­ка­га ра­ё­на 681 дом, 619 з якіх ма­юць па­трэ­бу ў ра­мон­це кан­струк­цый­ных эле­мен­таў і ін­жы­нер­на­га аб­ста­ля­ван­ня. А ў ма­гі­лёў­ска­га ГАА «Жы­лЭкс­пА» 59 да­моў і толь­кі на 5 з іх скон­чы­лі­ся нар­ма­тыў­ныя тэр­мі­ны экс­плу­а­та­цыі да­хаў. Сё­ле­та ў ЖРЭУ пла­ну­юць на са­бра­ныя срод­кі ад­ра­ман­та­ваць 8 да­моў — на больш прос­та не ха­пае гро­шай. А вось «Жы­лЭкс­пА», на­ад­ва­рот, мае маг­чы­масць воль­на рас­па­ра­джац­ца гэ­ты­мі фі­нан­са­мі, пры­чым не заў­сё­ды па пры­зна­чэн­ні. За мі­ну­лыя 2 га­ды яно вы­дат­ка­ва­ла больш за 500 міль­ё­наў руб­лёў на аб­ста­ля­ван­не два­ра­вых тэ­ры­то­рый сіс­тэ­ма­мі ві­дэа­на­зі­ран­ня, што ні­як не ад­но­сіц­ца да ка­пі­таль­на­га ра­мон­ту жыл­ля. А ле­тась змяс­ці­ла 1,7 міль­яр­да руб­лёў на бан­каў­скі дэ­па­зіт, што так­са­ма не­да­пу­шчаль­на.

Без да­ху над га­ла­вой

Жыль­цы збі­ра­юць гро­шы на кап­ра­монт, а яго якасць вы­му­шае жа­даць леп­ша­га. На «га­ра­чую» тэ­ле­фон­ную лі­нію, якая пра­во­дзі­ла­ся Дзяж­кант­ро­лем, па­сту­пі­ла 25 на­ра­кан­няў ме­на­ві­та на кап­ра­монт. Най­больш не­за­да­во­ле­ны­мі за­ста­лі­ся жы­ха­ры Ма­гі­лё­ва, Баб­руй­ска, Ма­гі­лёў­ска­га і Клі­ма­віц­ка­га ра­ё­наў.

— Іх скар­гі да­ты­чы­лі­ся за­тап­лен­ня ква­тэр ат­мас­фер­ны­мі асад­ка­мі не­па­срэд­на пры пра­вя­дзен­ні кап­ра­мон­ту да­хаў, — ад­зна­чае Люд­мі­ла Не­па­пу­ша­ва. — Як вы­свет­лі­ла­ся, ахоў­ныя ме­ра­пры­ем­ствы пры пра­вя­дзен­ні та­кіх ра­бот на­огул не пра­ду­гле­джа­ны пра­ект­най да­ку­мен­та­цы­яй. У вы­ні­ку жы­ха­рам на­но­сіц­ца знач­ная шко­да, якая па­тра­буе да­дат­ко­вых вы­дат­каў для кам­пен­са­цыі. Ча­му б Мін­жыл­кам­га­су су­мес­на з Мін­бу­дар­хі­тэк­ту­ры не ўклю­чыць у пра­ект­на-каш­та­рыс­ную да­ку­мен­та­цыю ра­шэн­не па ства­рэн­ні ахоў­ных кан­струк­цый да­ху?

Да­па­маг­ло б сэ­ка­но­міць дзяр­жаў­ныя срод­кі і пры­мя­нен­не ты­па­вых пра­ект­ных ра­шэн­няў для кан­крэт­ных ві­даў ра­бот у да­мах, па­бу­да­ва­ных па ад­ноль­ка­вай схе­ме — па ра­мон­це да­хаў, па­ра­пе­таў, ган­каў, ло­джый, пан­ду­саў для ін­ва­лі­даў-ка­ля­сач­ні­каў… Толь­кі на гэ­тым ЖРЭУ Каст­рыч­ніц­ка­га ра­ё­на маг­ло сэ­ка­но­міць за мі­ну­лыя 2 га­ды ка­ля 130 міль­ё­наў руб­лёў.

Хто ад­каз­ны за тэр­мі­ны і якасць?

Ка­лісь­ці Мі­хаіл Жва­нец­кі па­жар­та­ваў: маў­ляў, ра­монт нель­га за­кон­чыць, яго мож­на толь­кі па­чаць. У Ма­гі­лё­ве быў вы­па­дак, ка­лі па­ча­ты яшчэ ў 2010 го­дзе ра­монт жы­ло­га до­ма пры нар­ма­тыў­ных тэр­мі­нах ад 4 да 6 ме­ся­цаў пра­цяг­ваў­ся аж 3 га­ды. Тэр­мі­ны за­цяг­ну­лі­ся не без удзе­лу жы­ха­роў, якія ад­маў­ля­лі­ся ад пра­ду­гле­джа­ных пра­ек­там змя­нен­няў і ста­ві­лі свае ўмо­вы. На­прык­лад, па­тра­ба­ва­лі за­мест кап­ра­мон­ту фа­са­да пра­вес­ці яго цеп­ла­вую ма­дэр­ні­за­цыю.

— Так быць не па­він­на, — упэў­не­на Люд­мі­ла Не­па­пу­ша­ва. — Гэ­тыя пы­тан­ні трэ­ба вы­ра­шаць на па­чат­ко­вым эта­пе, яшчэ пры да­сле­да­ван­ні спе­цы­я­ліс­та­мі до­ма, каб по­тым не ўно­сіць змя­нен­ні ў пра­ект­на-каш­та­рыс­ную да­ку­мен­та­цыю. Вы­клі­кае на­ра­кан­ні ніз­кі пра­фе­сій­ны ўзро­вень май­строў і пра­ра­баў, якія не мо­гуць на­леж­ным чы­нам ар­га­ні­за­ваць пра­цу. Гэ­та ад­бі­ва­ец­ца на тэр­мі­нах вы­ка­нан­ня ра­мон­ту і яго якас­ці. Каб та­ко­га не ад­бы­ва­ла­ся, мы пра­па­ну­ем на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні пра­пра­ца­ваць маг­чы­масць пад­рых­тоў­кі на­ву­чаль­ны­мі ўста­но­ва­мі кра­і­ны ад­па­вед­ных спе­цы­я­ліс­таў.

На дум­ку кант­ра­лё­раў, іх за­ўва­гі да­па­мо­гуць ска­ра­ціць тэр­мі­ны пра­вя­дзен­ня кап­ра­мон­ту і больш ра­цы­я­наль­на вы­ка­рыс­тоў­ваць срод­кі на яго. Да­дат­ко­вы­мі ж кры­ні­ца­мі фі­нан­са­ван­ня маг­лі б стаць спе­цы­яль­ныя доў­га­тэр­мі­но­выя льгот­ныя крэ­ды­ты для ар­га­ні­за­цый ЖКГ і ўвя­дзен­не на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні аба­вяз­ко­ва­га стра­ха­ван­ня па­мяш­кан­няў у шмат­ква­тэр­ных жы­лых да­мах. За­ў-
ва­гі су­пра­цоў­ні­каў КДК Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці бы­лі пра­па­на­ва­ны для ўня­сен­ня ў пра­ект ука­за аб ме­рах па ўдас­ка­на­лен­ні пра­цы ў сіс­тэ­ме ЖКГ. Як тут мяр­ку­юць, гэ­та бу­дзе мець свой плён.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.