Вы тут

Трыумф дысцыпліны


Збор­ная Гер­ма­ніі чац­вёр­ты раз у гіс­то­рыі ста­ла чэм­пі­ё­нам све­ту па фут­бо­ле

2Усё ж та­кі фут­бо­лам кі­руе не толь­кі фар­ту­на, але і вя­лі­кая ло­гі­ка ра­зам са спра­вяд­лі­вас­цю. Сум і рас­ча­ра­ван­не ар­ген­цін­скіх ба­лель­шчы­каў, якія да апош­ня­га верылі ў вік­то­рыю сва­іх хлоп­цаў, па­та­ну­лі ў мо­ры ня­мец­ка­га шчас­ця. Усё па спра­ве. «Бун­дэс­ман­шафт» пра­вя­ла бра­зіль­скі чэм­пі­я­нат на ад­ным под­ыху і яшчэ на гру­па­вым эта­пе лі­чы­ла­ся ад­ным з фа­ва­ры­таў пер­шын­ства. Іх імк­нен­не да пе­ра­мо­гі бы­ло за­ўваж­на ў кож­ным па­ядын­ку, а паў­фі­нал з Бра­зі­лі­яй стаў на­огул фес­ты­ва­лем га­ля­вой раз­на­стай­нас­ці. 7:1 — яшчэ ні­ко­лі бра­зіль­цы не са­сту­па­лі з та­кой роз­ні­цай. Тым больш на сва­ім ста­ды­ё­не.

З кож­ным мат­чам ня­мец­кая ха­да ста­на­ві­ла­ся больш упэў­не­най, а шан­цы на пе­ра­мо­гу — амаль ма­тэ­ры­яль­ны­мі. У апош­няй су­стрэ­чы ма­ры нем­цаў ажыц­ця­ві­лі­ся толь­кі на апош­ніх хві­лі­нах да­дат­ко­ва­га ча­су, ка­лі 22-га­до­вы Ма­рыа Гёт­цэ вы­дат­на зла­віў мяч, а пас­ля «за­бой­най» ле­вай на­гой ад­пра­віў яго ў су­праць­лег­лы ад ся­бе кут. У гу­та­пер­чы­ва­га Сер­хіа Ра­ме­ра прос­та не бы­ло шан­цаў. 1:0 — чэм­пі­ён­скі ку­бак едзе ў Гер­ма­нію. Між ін­шым, гэ­та пер­шая буй­ная пе­ра­мо­га аб'­яд­на­най Гер­ма­ніі на мундзіялі. Сваё мі­ну­лае су­свет­нае «зо­ла­та» нем­цы бра­лі яшчэ пад аб­рэ­ві­я­ту­рай ФРГ у 1990 го­дзе, за не­каль­кі ме­ся­цаў да гіс­та­рыч­на­га злу­чэн­ня з ГДР. А што з Ар­ген­ці­най, спы­та­е­це вы? Па­да­печ­ныя Але­ханд­ра Са­бельі на гэ­тым чэм­пі­я­на­це пра­дэ­ман­стра­ва­лі най­перш на­стой­лі­васць, мэ­та­на­кі­ра­ва­насць і ледзь не да­тры­ва­лі да се­рыі пас­ля­мат­ча­вых пе­наль­ці ў фі­наль­най су­стрэ­чы. Але тут на аван­сцэ­ну вый­шаў Ма­рыа Гёт­цэ...

Ёа­хім Лёў, га­лоў­ны трэ­нер збор­най Гер­ма­ніі:

— Мы па­ча­лі гэ­ты пра­ект 10 га­доў та­му, і тое, што ад­бы­ло­ся сён­ня, — вы­нік шмат­га­до­вай пра­цы, якую рас­па­чаў Юр­ген Клінс­ман. Мы па­ста­ян­на пра­грэ­сі­ра­ва­лі, ве­ры­лі ў гэ­ты пра­ект, упар­та пра­ца­ва­лі. І ка­лі хто за­слу­гоў­ваў пос­пех, дык гэ­та на­ша ка­ман­да. Мы заўж­ды паказвалі доб­ры фут­бол, і, я мяр­кую, што на пра­ця­гу ўся­го тур­ні­ру, ва ўсіх ся­мі мат­чах, ме­на­ві­та мы дэ­ман­стра­ва­лі леп­шую гуль­ню.

Але­ханд­ра Са­белья, га­лоў­ны трэ­нер збор­най Ар­ген­ці­ны:

— Гэ­та быў вель­мі ўпар­ты матч. І ка­лі вы ро­бі­це па­мыл­ку ў та­кім па­ядын­ку, яе вель­мі цяж­ка вы­пра­віць. Але ў цэ­лым я га­на­ру­ся сва­і­мі фут­ба­ліс­та­мі, якія пра­вя­лі вель­мі доб­ры Ку­бак све­ту. Яны ад­да­лі ўсё за кра­і­ну. Яны мо­гуць па­гля­дзець у люс­тэр­ка і шчы­ра ска­заць, што зра­бі­лі ўсё, што маг­лі. Він­шую ўсіх фут­ба­ліс­таў, якія вы­ка­на­лі не­ве­ра­год­ную пра­цу.

3Ма­рыа Гёт­цэ, паў­аба­рон­ца збор­най Гер­ма­ніі:

— У тым мо­ман­це я прос­та пра­біў па ва­ро­тах і не ве­даў, ча­го ад гэ­та­га ча­каць. Я і да­гэ­туль не ма­гу па­ве­рыць, што здо­леў ад­зна­чыц­ца го­лам. На­ша ма­ра здзейс­ні­ла­ся! Кож­ны член на­шай ка­ман­ды за­слу­гоў­вае, каб яго імя бы­ло ад­люст­ра­ва­на на гэ­тым тра­феі. Мы га­на­рым­ся тым, што здо­ле­лі яго за­ва­я­ваць.

Луі ван Гал, га­лоў­ны трэ­нер збор­най Га­лан­дыі, брон­за­ва­га пры­зё­ра чэм­пі­я­на­ту:

— У мя­не бы­ла ма­ра па­пра­ца­ваць на пер­шын­стве све­ту і пе­ра­маг­чы. Яна не ажыц­ця­ві­ла­ся, але тое, як мы гу­ля­лі і як прай­гра­лі, вы­клі­кае пры­ем­ныя па­чуц­ці. Ня­хай мы ста­лі толь­кі трэ­ці­мі, ад­нак, ка­лі тур­нір за­вяр­ша­ец­ца пе­ра­мо­гай, на­строй па­ляп­ша­ец­ца. Я ў апош­ні раз трэ­ні­ра­ваў збор­ную Га­лан­дыі і за­ва­я­ваў ме­даль. Усе фут­ба­ліс­ты вы­ка­на­лі мае па­тра­ба­ван­ні, а гэ­та леп­шае, што мо­жа атры­маць трэ­нер. Усе 23 гуль­цы на­заўж­ды бу­дуць у ма­ім сэр­цы.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Фота REUTERS i FIFA via Getty images.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.