Вы тут

І прай­сці, і пра­ехаць


Пас­ля ві­зі­ту «Звяз­ды» праб­лем­ны ўчас­так пра­ез­ду па­абя­ца­лі ўпа­рад­ка­ваць

Вёс­кі Ска­ва­род­кі і Ма­лі­ноў­шчы­на Ма­ла­дзе­чан­ска­га ра­ё­на хоць і ад­но­сяц­ца да роз­ных сель­са­ве­таў, але зна­хо­дзяц­ца па су­сед­стве. Ад­нак прай­сці з ад­на­го на­се­ле­на­га пунк­та ў дру­гі ўжо амаль не маг­чы­ма. За апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе да­ро­га па­між дзвю­ма вёс­ка­мі пе­ра­тва­ры­ла­ся ў су­цэль­ную па­ла­су пе­ра­шкод, дзе кал­до­бі­ны чар­гу­юц­ца з лу­жы­на­мі, якія, зда­ец­ца, ні­ко­лі не вы­сы­ха­юць. А жы­ха­ры Ска­ва­ро­дак ма­юць маг­чы­масць пра­ве­даць зна­ё­мых, сха­дзіць у кра­му ці  сес­ці на аў­то­бус да Ма­ла­дзеч­на ў Ма­лі­ноў­шчы­не толь­кі ў вель­мі су­хое на­двор'е.

«Та­кія кал­до­бі­нышто «МА­Зы» «са­дзяц­ца»

1Праў­да, не­каль­кі га­доў та­му да Ска­ва­ро­дак усё ж пус­ці­лі аў­то­бус — па аб'­яз­ной да­ро­зе. Ад­нак з не­ка­лі част­ко­ва за­ас­фаль­та­ва­най да­ро­гай, ка­лі мож­на яе так на­зваць, ні­чо­га так і не зра­бі­лі.

Гэ­ты шлях пра­хо­дзіць ка­ля ма­лі­ноў­шчыз­нен­ска­га спір­та-
­га­рэ­лач­на­га за­во­да «Аква­дзіў», і ме­на­ві­та па ім трак­та­ры вы­во­зяць з за­во­да бра­гу — вад­касць ка­рыч­не­ва­га ко­ле­ру са спе­цы­фіч­ным па­хам, якая з'яў­ля­ец­ца ад­хо­дам спір­та­вой вы­твор­час­ці. Апроч та­го, што цяж­кая гру­за­вая тэх­ні­ка за апош­нія га­ды раз­бі­ла да­ро­гу ўшчэнт, трак­та­ры, якія тут ез­дзяць, злі­ва­юць бра­гу прос­та ў по­лі. Дак­лад­ней, по­ля тут ня­ма ўжо больш за пяць га­доў — усё яно за­рас­ло бур'­я­ном, вы­рас­лі на­ват ма­ла­дыя дрэў­цы і вы­шэй­шыя за ча­ла­ве­чы рост бар­шчэў­нік ды дзя­доў­нік. А по­бач за гэ­ты час «на­лі­ло­ся» цэ­лае во­зе­ра бра­гі, да яко­га скрозь за­рас­нік не прай­сці. Да­рэ­чы, тут ужо паў­стае пы­тан­не эка­ла­гіч­нас­ці. З ад­на­го бо­ку, у бра­зе ёсць мност­ва мік­ра­эле­мен­таў і яе на­ват да­да­юць у корм для жы­вё­лы. Але ў не­апра­ца­ва­ным вы­гля­дзе ды яшчэ і ў та­кой коль­кас­ці яна за­брудж­вае на­ва­коль­нае ася­род­дзе. І што дак­лад­на псуе жыц­цё вяс­коў­цам, дык гэ­та жу­дас­ны пах, які раз­но­сіц­ца па на­ва­кол­лі пры ма­лей­шым па­ве­ву вет­ру.

Я пры­еха­ла сю­ды спя­кот­ным лет­нім днём, ка­лі даж­джу не бы­ло ўжо тры дні. І ўсё ад­но не здо­ле­ла аб­мі­нуць вя­ліз­ную, на ўсю да­ро­гу, лу­жы­ну, каб не за­пэц­кац­ца. Там, дзе ва­да больш-менш пад­сы­хае, на да­ро­зе за­ста­юц­ца па­трэс­ка­ныя пля­мы аран­жа­ва­га ко­ле­ру — усё тая ж брага, якая вы­ця­кае на пяс­ча­нае па­крыц­цё. Дзе-ні­дзе ямі­ны спра­ба­ва­лі за­сы­паць бі­тай цэг­лай, але і гэ­та не ра­туе кі­роў­цаў, та­му лег­ка­выя ма­шы­ны і аў­то­бу­сы ехаць сю­ды не ры­зы­ку­юць.

На шля­ху су­стра­каю жан­чы­ну, якая з кі­ем пе­ра­адоль­вае да­ро­гу. Ка­жа, што пра­вед­ва­ла ў Ма­лі­ноў­шчы­не дач­ку. На пы­тан­не, ці мож­на да­лей прай­сці, ад­каз­вае: «Ця­пер яшчэ ні­чо­га, а вось пас­ля даж­джу скла­да­на». «Каб не гэ­тыя бра­га­во­зы, бы­ла б да­ро­га!» — з го­рыч­чу кі­дае жан­чы­на і ру­шыць да­лей.

«Ра­ней тут ас­фальт ля­жаў», — уз­ды­ха­юць жы­ха­ры Ска­ва­ро­дак, якія ня­рэд­ка цэ­лы­мі ды­нас­ты­я­мі пра­цу­юць на спірт­за­во­дзе. Ця­пер да­брац­ца на пра­цу без гу­мо­вых бо­таў не­маг­чы­ма. Асаб­лі­ва сі­-
ту­а­цыя па­гар­ша­ец­ца ўвес­ну і ўво­сень, ка­лі да­ро­га пе­ра­тва­ра­ец­ца ў су­цэль­нае ба­ло­та.

— Та­кія рыт­ві­ны, што «МА­Зы» «са­дзяц­ца» — да­во­дзіц­ца трак­та­ра­мі вы­цяг­ваць, — рас­па­вя­дае мяс­цо­вая жы­хар­ка Та­ма­ра Та­ра­сян, якая 20 га­доў ад­пра­ца­ва­ла на спірт­за­во­дзе. — Гэ­та коль­кі дзяр­жаў­ных срод­каў на ра­монт тэх­ні­кі да­во­дзіц­ца вы­дат­коў­ваць за­мест та­го, каб пад­сы­паць да­ро­гу!

Ні­чыя да­ро­га

2Да­рэ­чы, мес­ці­чы не­ад­на­ра­зо­ва звяр­та­лі­ся да мяс­цо­вых улад з прось­ба­мі ад­ра­ман­та­ваць да­ро­гу. Ад­нак вы­свет­лі­ла­ся, што ні­дзе на ба­лан­се гэ­ты ўчас­так не зна­чыц­ца, та­му, хто па­ві­нен ім зай­мац­ца, невя­до­ма.

— Усе да­рож­ныя служ­бы, у якія мы пі­са­лі, ад­каз­ва­лі, што ў іх на ба­лан­се гэ­та­га ўчаст­ка ня­ма, — рас­каз­вае ма­ла­ды і ак­тыў­ны стар­шы­ня Мар­каў­ска­га сель­са­ве­та Іван Ма­цэ­віч. — Але па на­шых да­ку­мен­тах на ба­лан­се ДРБУ‑195 зна­хо­дзіц­ца 1900 мет­раў да­ро­гі. Мы пе­ра­ме­ра­лі Ска­ва­род­кі і вы­свет­лі­ла­ся, што даў­жы­ня вёс­кі 1400 мет­раў. Ад­па­вед­на, ку­дысь­ці «знік­лі» яшчэ 500 мет­раў — як­раз ад­лег­ласць да чы­гу­нач­на­га пе­ра­ез­ду (ме­на­ві­та да яго цяг­нец­ца той са­мы «не­пра­лаз­ны» ўчас­так да­ро­гі. — Аўт.).

У лі­пе­ні 2010 го­да ад­быў­ся сход гра­ма­дзян, на якім уз­ды­ма­ла­ся пы­тан­не ад­рэз­ку да­ро­гі Ска­ва­род­кі — Ма­лі­ноў­шчы­на. Да­ро­гу па­абя­ца­лі зра­біць у жніў­ні. Пэў­ныя ра­бо­ты па ямач­ным ра­мон­це ў вёс­цы са­праў­ды пра­вя­лі, ад­нак ад­рэ­зак шля­ху на Ма­лі­ноў­шчы­ну так і не кра­ну­лі, за­тое да­сла­лі па­ве­дам­лен­не, што ўсе за­пла­на­ва­ныя ра­бо­ты вы­ка­на­ныя. Праў­да, на той мо­мант на ба­лан­се ДРБУ лі­чы­ла­ся толь­кі 1200 мет­раў да­ро­гі, а яшчэ 700 мет­раў яны пры­ня­лі паз­ней, у 2012 го­дзе, так што праб­лем­ны ўчас­так та­ды яшчэ за­ста­ваў­ся ні­чы­ім.

— Мы пі­са­лі ліс­ты, але нам ад­каз­ва­лі, што на ра­монт ня­ма срод­каў, да та­го ж не па­спя­ва­юць ад­наў­ляць цэнт­раль­ныя да­ро­гі. Ад­нак вя­лі­кіх укла­дан­няў тут не трэ­ба, ні­хто не па­тра­буе клас­ці ас­фальт, — ад­зна­чае стар­шы­ня сель­са­ве­та.

Іван Ула­дзі­сла­ва­віч за­вя­рае, што бу­дзе вы­хо­дзіць на стар­шы­ню Ма­ла­дзе­чан­ска­га рай­вы­кан­ка­ма, і раз­во­дзіць ру­ка­мі: маў­ляў, мы мо­жам толь­кі пі­саць і пра­сіць.

Ра­бо­ты пра­вя­дуць

3Едзем у рай­цэнтр. Нас су­стра­кае на­мес­нік стар­шы­ні Ма­ла­дзе­чан­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Алег ХЛЕ­БА­ВЕЦ, які ку­ры­руе ў тым лі­ку ўтры­ман­не і экс­плу­а­та­цыю да­рог у ра­ё­не.

— Учас­так, пра які ідзе га­вор­ка — гэ­та не да­ро­га, а тэх­на­ла­гіч­ны пра­езд, пры­зна­ча­ны для аб­слу­гоў­ван­ня спірт­за­во­да, — тлу­ма­чыць ён. — А су­вязь па­між вёс­ка­мі Ма­лі­ноў­шчы­на і Ска­ва­род­кі ажыц­цяў­ля­ец­ца па аў­та­да­ро­зе.

Аб'­яз­ны шлях хоць і мае якас­нае ас­фаль­та­вае па­крыц­цё, ад­нак за­цяг­ва­ец­ца на не­каль­кі ліш­ніх кі­ла­мет­раў. А што ра­біць тым, хто хо­дзіць на пра­цу пеш­шу?

— Ці пра­віль­на я ра­зу­мею з ва­шых слоў, што бу­да­ваць гэ­тую да­ро­гу ня­ма сэн­су?

— Сэнс ёсць, але гэ­та маг­чы­ма толь­кі та­ды, ка­лі бу­дуць гро­шы, — ад­каз­вае на­мес­нік стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма.

Па­вод­ле яго слоў, ка­лісь­ці кал­гас, які аб­слу­гоў­ваў гэ­тую ўнут­ры­гас­па­дар­чую да­ро­гу, меў у тым па­трэ­бу, бо па ёй у яго ва­зі­лі ўсё тую ж бра­гу з за­во­да. Ця­пер па­трэ­ба ад­па­ла, і, ад­па­вед­на, да­ро­га прый­шла ў за­ня­пад. Ад­нак Алег Хле­ба­вец па­га­джа­ец­ца, што кры­ху па­пра­віць пра­езд усё ж та­кі мож­на.

У ка­бі­нет на­мес­ні­ка стар­шы­ні за­хо­дзіць га­лоў­ны ін­жы­нер ДРБУ 195 Яў­ген АДА­ШКЕ­ВІЧ, які па­цвяр­джае, што 600‑мет­ро­вы ўчас­так шля­ху ад Ска­ва­ро­дак да Ма­лі­ноў­шчы­ны ў іх на ба­лан­се не ста­іць.

— У да­рож­ную сет­ку кра­і­ны гэ­ты ад­рэ­зак не ўва­хо­дзіць, — ка­жа га­лоў­ны ін­жы­нер. — Ад­нак у якас­ці да­па­мо­гі Мар­каў­ска­му сель­са­ве­ту мы мо­жам пра­вес­ці мі­ні­маль­ныя ра­бо­ты — зра­біць ра­монт­нае пра­фі­ля­ван­не.

Дзіў­на, што за паў­га­дзі­ны гу­тар­кі праб­ле­ма мно­гіх лю­дзей і не ад­на­го го­да ака­за­ла­ся так лёг­ка вы­ра­шаль­най. Нам абя­ца­юць вы­ка­наць ра­бо­ты на на­ступ­ным тыд­ні, а ў да­лей­шым уз­гад­ніць пы­тан­не до­гля­ду пра­ез­ду з кі­раў­ніц­твам спірт­за­во­да і сель­ска­гас­па­дар­чым вы­твор­чым ка­а­пе­ра­ты­вам.

— За­про­сім вас па­гля­дзець на вы­ка­на­ныя ра­бо­ты, — га­во­рыць на раз­ві­тан­не Алег Хле­ба­вец.

З за­да­валь­нен­нем па­гля­дзім.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Фо­та аў­та­ра.

Ма­ла­дзе­чан­скі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.