Вы тут

Сак­рэт доб­ра­га ўра­джаю


Га­лоў­нае — тэх­на­ло­гіі і ар­га­ні­за­цыя, а не кант­роль і ка­мі­сіі ўра­да

2Учо­ра Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­ве­даў з ра­бо­чай па­езд­кай Мін­скі ра­ён, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы на­ве­даў сель­гас­угод­дзі, якія на­ле­жаць 1‑й Мін­скай птуш­ка­фаб­ры­цы, дзе азна­ё­міў­ся з пры­мя­нен­нем ін­тэн­сіў­ных тэх­на­ло­гій вы­рошч­ван­ня збож­жа­вых куль­тур. Прэ­зі­дэнт дэ­та­лё­ва ці­ка­віў­ся ў спе­цы­я­ліс­таў-прак­ты­каў па­ды­хо­да­мі, якія пры­мя­ня­юц­ца ў вя­дзен­ні сель­скай гас­па­дар­кі, ра­бо­тай прад­пры­ем­ства, тэх­пе­ра­ўзбра­ен­нем, якое пра­во­дзіц­ца.

У да­чы­нен­ні да рас­лі­на­вод­ства га­вор­ка зай­шла пра за­куп­ку гас­па­дар­кай не­аб­ход­ных аб'­ёмаў на­сен­ня траў. Як да­ла­жы­лі Прэ­зі­дэн­ту, цэнт­ра­лі­за­ва­на ў кра­і­не гэ­тым пы­тан­нем зай­ма­ец­ца рэс­пуб­лі­кан­скае аб'­яд­нан­не «Бел­на­сен­не», ад­нак кож­ная гас­па­дар­ка, пра­вёў­шы тэн­дар, мо­жа вы­браць ін­шую фір­му-па­стаў­шчы­ка, зы­хо­дзя­чы з пра­па­на­ва­най ца­ны. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка да­ру­чыў Ка­мі­тэ­ту дзярж­кант­ро­лю ра­за­брац­ца з сі­ту­а­цы­яй, пад­крэс­ліў­шы, што лі­чыць дзіў­ным, ка­лі пры цэнт­ра­лі­за­ва­ных буй­ных па­стаў­ках ца­на атрым­лі­ва­ец­ца вы­шэй­шай, чым у дроб­ных па­ся­рэд­ні­каў. «І іх (па­ся­рэд­ні­каў. — За­ўва­га БЕЛ­ТА) не па­він­на быць. Ты па­ві­нен быць ма­на­па­ліс­там, ка­лі ўзяў­ся за цэнт­ра­лі­за­цыю. Трэ­ба па­гля­дзець ца­ну на ўсіх эта­пах, і гэ­тая ца­на па­він­на быць са­май ніз­кай», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Прэ­зі­дэнт так­са­ма на­га­даў пра сваё па­тра­ба­ван­не па пра­вя­дзен­ні сур'­ёз­най ра­та­цыі кад­раў і вы­яў­лен­ні перс­пек­тыў­ных кі­раў­ні­коў. Звяр­та­ю­чы­ся да па­моч­ні­ка Прэ­зі­дэн­та, га­лоў­на­га ін­спек­та­ра па Мін­скай воб­лас­ці Мі­ка­лая Кор­бу­та, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што ён па­ві­нен вы­яў­ляць перс­пек­тыў­ныя кад­ры, якія ў бу­ду­чы­ні змо­гуць за­няць роз­ныя ад­каз­ныя па­са­ды. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы чар­го­вы раз звяр­нуў ува­гу і на пы­тан­ні ап­ты­мі­за­цыі кад­ра­вай коль­кас­ці ў ар­га­ні­за­цы­ях мяс­цо­вай вер­ты­ка­лі ўла­ды. У пры­ват­нас­ці, па­вод­ле яго слоў, трэ­ба змя­ніць па­ды­хо­ды ў пра­цы спе­цы­я­ліс­таў упраў­лен­няў сель­скай гас­па­дар­кі, якія па­він­ны на сва­ім уз­роў­ні на­кі­роў­ваць і да­па­ма­гаць у вы­ра­шэн­ні прак­тыч­ных пы­тан­няў, але не пад­мя­няць функ­цыі кі­раў­ні­коў гас­па­да­рак і іх на­мес­ні­каў. Як ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы, ап­ты­мі­за­цыя і ска­ра­чэн­не шта­таў да­зво­ліць пад­няць як за­ра­бот­ную пла­ту, так і прэ­стыж дзярж­слу­жа­чых. «Рэ­фор­ма па­він­на іс­ці па ўсіх на­прам­ках», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што ў цэ­лым не па­він­на быць за­над­та шмат кі­раў­ні­коў. Па­вод­ле яго слоў, у пер­шую чар­гу па­трэб­ны аду­ка­ва­ныя тэх­но­ла­гі — лю­дзі, якія дэ­та­лё­ва ве­да­юць сваю спра­ву. Бы­ла так­са­ма звер­ну­та ўва­га на не­аб­ход­насць па­ста­ян­най ра­бо­ты па па­вы­шэн­ні ква­лі­фі­ка­цыі кі­раў­ні­коў ра­ё­наў і гас­па­да­рак, пра­да­стаў­лен­ня ім су­час­ных на­ву­ко­вых ме­то­дык.

На збож­жа­вым по­ле азі­ма­га тры­ці­ка­ле, якое на­ве­даў Прэ­зі­дэнт, бія­ла­гіч­ная ўра­джай­насць скла­дае больш за 107 ц/га, а фак­тыч­ная пры ўбор­цы бліз­кая да 100 ц/га. Як да­ла­жы­лі кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы, акра­мя спры­яль­ных умоў на­двор'я пры­чы­на та­ко­га пос­пе­ху за­клю­ча­ец­ца ў вы­ка­нан­ні ўсіх тэх­на­ла­гіч­ных ас­пек­таў, па­чы­на­ю­чы ад пад­корм­кі і ўня­сен­ня ўгна­ен­няў да свое­ча­со­вай апра­цоў­кі су­праць пус­та­зел­ля. «Усё ў тэх­на­ло­гіі і ар­га­ні­за­цыі, а не ў гро­шах, кант­ро­лі, ка­мі­сі­ях Мяс­ні­ко­ві­ча. Свое­ча­со­ва зра­біў — атры­маў. Так, мо­гуць паў­плы­ваць умо­вы на­двор'я, але га­лоў­нае — гэ­та тэх­на­ло­гія», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Прэ­зі­дэн­ту пад­ра­бяз­на да­ла­жы­лі аб хо­дзе ўбо­рач­най кам­па­ніі ў кра­і­не і Мін­скай воб­лас­ці. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ў су­вя­зі з гэ­тым звяр­нуў ува­гу на не­аб­ход­насць пра­віль­на вы­бу­доў­ваць так­ты­ку ўбор­кі, зы­хо­дзя­чы з га­тоў­нас­ці тых ці ін­шых па­лёў і вы­спя­ван­ня куль­тур. Асоб­ныя да­ру­чэн­ні Прэ­зі­дэн­та ты­чы­лі­ся асна­шчэн­ня бе­ла­рус­кіх аг­ра­ры­яў у на­ступ­ныя га­ды су­час­най ай­чын­най тэх­ні­кай для ўбор­кі ме­на­ві­та па­лёў з вы­со­кай ура­джай­нас­цю ў 100 ц/га і вы­шэй­шай.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.