Вы тут

Са­карт­ве­ла, яна ж Джор­джыя, яна ж Гру­зія...


Кра­і­на, пра якую мы ве­да­ем, і якую на­ле­жыць ад­крыць на­ноў...

Пра Гру­зію пі­саць скла­да­на, бо, ня­гле­дзя­чы на тое, што яе тэ­ры­то­рыя амаль утрая мен­шая за Бе­ла­русь, гэ­та кра­і­на — не­аб­дым­ная па ўра­жан­нях і раз­на­стай­нас­ці. Ад­ных толь­кі прырод­ных зон тры­нац­цаць: ад ба­лот і кал­хід­скіх лі­я­на­вых ля­соў да аль­пій­скіх лу­гоў і веч­ных сня­гоў з лед­ні­ка­мі. Пры­нам­сі га­зет­най пло­шчай не аха­піць. Як і ад­ной тыд­нё­вай па­езд­кай. Та­му ў мя­не ад­но вый­сце — суб'­ек­тыў­ныя і аб­ры­віс­тыя на­тат­кі пра тое, што ўба­чы­ла, пра што да­ве­да­ла­ся і што ад­чу­ла пад­час прэс-ту­ра па Гру­зіі.

Кло­пат пра імідж

Па­езд­ка бы­ла ар­га­ні­за­ва­на На­цы­я­наль­най ад­мі­ніст­ра­цы­яй ту­рыз­му Гру­зіі, якая толь­кі сё­ле­та за­пла­на­ва­ла па­доб­ныя ванд­роў­кі для 1300 жур­на­ліс­таў з уся­го све­ту. З Бе­ла­ру­сі нас бы­ло 11 ча­ла­век, якія прад­стаў­ля­лі тры тэ­ле­ка­на­лы, тры га­зе­ты, ін­тэр­нэт-вы­дан­не і ін­фар­ма­цый­нае агенц­тва. «Мы гэ­та ро­бім не толь­кі для рос­ту ту­рыс­тыч­на­га па­тэн­цы­я­лу Гру­зіі, але і дзе­ля кло­па­ту пра імідж кра­і­ны, — ска­заў по­тым кі­раў­нік На­цы­я­наль­най ту­рыс­тыч­най ад­мі­ніст­ра­цыі Гі­ёр­гі СІ­ГУА, які здзі­віў нас тым, што спы­таў, ка­лі мы пры­еха­лі і што ўжо па­ба­чы­лі. — Гру­зія — ма­лень­кая кра­і­на і трэ­ба па­ка­заць све­ту, што яна ўво­гу­ле ёсць і што са­бой уяў­ляе».

Да­рэ­чы, бе­ла­ру­сы, на дум­ку кі­раў­ні­коў ту­рыс­тыч­най га­лі­ны Гру­зіі, ве­да­юць гэ­ту каў­каз­скую кра­і­ну не­да­стат­ко­ва, іх до­ля ў агуль­най коль­кас­ці гас­цей ад­на з са­мых ня­знач­ных, хоць і хут­ка рас­це. Ле­тась Гру­зію на­ве­да­лі 13 ты­сяч бе­ла­ру­саў, сё­ле­та ча­ка­ец­ца, што іх бу­дзе не менш за 20 ты­сяч. Для па­раў­на­ння — толь­кі ў ад­ным чэр­ве­ні (не са­мым па­пу­ляр­ным для ту­рыс­таў ме­ся­цы) бя­гу­ча­га го­да ў со­неч­ную Са­карт­ве­лі пры­бы­ла больш за 141 ты­ся­чу гас­цей з Тур­цыі, 98 ты­сяч — з Азер­бай­джа­на, амаль 84 ты­ся­чы — з Ар­ме­ніі, больш за 60 ты­сяч — з Ра­сіі, 24 ты­ся­чы — з кра­ін Еў­ра­са­ю­за, 13 ты­сяч — з Укра­і­ны і больш за 5 ты­сяч — з Іра­на.

Ту­рызм для Гру­зіі з'яў­ля­ец­ца вель­мі важ­ным сек­та­рам эка­но­мі­кі, скла­дае амаль 9% ад ва­ла­во­га пра­дук­ту і гэта доля ўвесь час рас­це. Ле­тась Гру­зія за­ня­ла пер­шае мес­ца ў Еў­ро­пе па тэмпах росту ту­рыз­му (уліч­ва­ец­ца не толь­кі коль­касць ванд­роў­ні­каў, але і ка­э­фі­цы­ент за­груз­кі гас­ці­ніц, да­ход, які атрым­лі­вае эка­но­мі­ка і шэ­раг ін­шых па­ра­мет­раў). У 2013 го­дзе коль­касць гас­цей тут упер­шы­ню пе­ра­вы­сі­ла коль­касць мяс­цо­ва­га на­сель­ніц­тва: 4,5-міль­ён­ная Гру­зія пры­ня­ла больш за 5 міль­ё­наў ту­рыс­таў. Сё­ле­та На­цы­я­наль­ная ту­рыс­тыч­ная ад­мі­ніст­ра­цыя раз­ліч­вае на колькасць замежных турыстаў не менш за 6 міль­ё­наў. Так што госць тут — не толь­кі па­слан­нік Бо­га, як ка­жуць са­мі гру­зі­ны, але і ад­чу­валь­ная маг­чы­масць для кра­і­ны па­вы­сіць свой даб­ра­быт.

Пры­ві­тан­не, сяст­ра

Мі­нус прэс-ту­ра ў тым, што за па­раў­наль­на не­вя­лі­кі пра­ме­жак ча­су та­бе імк­нуц­ца па­ка­заць як ма­га больш. Не заў­сё­ды па­спя­ва­еш цал­кам ад­чуць аса­ло­ду ад та­го, што ба­чыш, ад­чуць мес­ца. Атрым­лі­ва­еш пер­шае ўра­жан­не і бя­жыш да­лей. На­ша па­езд­ка, апроч та­го, ме­ла сва­ёй асаб­лі­вас­цю і тое, што кож­ны з тэ­ле­ка­на­лаў ста­ра­ўся зняць свой сю­жэт, гэ­та ўно­сі­ла ка­рэк­ты­вы ў пра­гра­му, част­ку якой уво­гу­ле прый­шло­ся апус­ціць. Але па Гру­зіі нель­га ванд­ра­ваць у спеш­цы. Тут трэ­ба прос­та па­жыць. Не­здар­ма мясцовае ту­рыс­тыч­нае ве­дам­ства вы­бра­ла сло­ган для Гру­зіі — «Кра­і­на жыц­ця». Для на­ро­джа­ных у СССР гэ­та яшчэ і «Кра­і­на ма­ры».

Са­мае га­лоў­нае ўра­жан­не ад Гру­зіі, якое ахоп­лі­вае ад­ра­зу і не па­кі­дае да кан­ца, якое за­ста­ец­ца цеп­лы­нёй у душы — ад­чу­ван­не род­нас­ці, уза­ем­най ра­дас­ці ад су­стрэ­чы пас­ля доў­га­га раз­ві­тан­ня.

Ча­мусь­ці ў мя­не ўзнік­ла аса­цы­я­цыя з су­стрэ­чай з сяст­рой, з якой ты ра­зам рос, гу­ляў у вя­сё­лыя дзі­ця­чыя гуль­ні, а по­тым яна вый­шла за­муж, маг­чы­ма, на­ват, без баць­коў­ска­га бла­сла­вен­ня, і доў­га-доў­га вы не ба­чы­лі­ся. І вось на­рэш­це су­стрэ­лі­ся, а яна ўжо зу­сім ін­шая, трош­кі чу­жая, але ў кож­най яе ры­сач­цы пра­гляд­вае род­ны та­бе ча­ла­век, той, з кім так доб­ра бы­ло ра­зам і з кім без ліш­ніх слоў утуль­на ця­пер. З кім мож­на прос­та маў­чаць, ад­чу­ва­ю­чы ся­бе цал­кам шчас­лі­вым.

Абу­джэн­не

Я ра­ней ні­ко­лі не бы­ла ў Гру­зіі, ка­лі не лі­чыць нач­ной да­ро­гі праз яе з Ад­ле­ра ў Ерэ­ван, па якой еха­ла ў 1988 го­дзе, каб узяць удзел у вы­ра­та­валь­ных ра­бо­тах у Ле­ні­на­ка­не (ця­пер Гюм­ры). Та­му, ка­лі зір­ну­ла ў ілю­мі­на­тар са­ма­лё­та, які ішоў на па­сад­ку а чац­вёр­тай га­дзі­не но­чы, то ды­хан­не маё на ім­гнен­не спы­ні­ла­ся — на­столь­кі пры­го­жым і не­звы­чай­ным пад­аў­ся го­рад, які ля­жаў зор­ным рос­сы­пам уз­доўж ра­кі Ку­ра і на пры­лег­лых з трох ба­коў га­рах. Асаб­лі­ва за­гад­ка­ва свя­ці­лі­ся ці то ка­мен­ныя пла­ты, ці то пус­тыя нач­ныя да­ро­гі — скла­да­на бы­ло ра­за­браць, але маё ўяў­лен­не, з дзя­цін­ства пад­рых­та­ва­нае да ўспры­ман­ня Гру­зіі як не­ча­га ча­роў­на­га, ма­ля­ва­ла го­рад-каз­ку, і ўба­ча­нае цал­кам ад­па­вя­да­ла.

Нас раз­мяс­ці­лі ў но­вай гас­ці­ні­цы кла­са «тры зор­кі плюс» у 30 хві­лі­нах не­та­роп­ка­га шпа­цы­ру ад ста­ро­га Тбі­лі­сі, дзе ў ну­ма­рах ёсць усё — ад ха­ла­таў да па­на­рам­на­га ві­ду з вя­ліз­ных вок­наў. Кошт ну­ма­роў у та­кім га­тэ­лі ад 90 да 200 до­ла­раў за ноч.

Тут мы за­да­лі пер­шы раз пы­тан­не «Як даў­но вы ад­кры­лі­ся?», на якое по­тым амаль паў­сю­ды ў Гру­зіі чу­лі адзін і той жа ад­каз з не­вя­лі­кі­мі ва­ры­я­цы­я­мі: «Год, два, тры та­му». Не па­мя­таю, каб нех­та ска­заў, што пры­мае ту­рыс­таў даў­жэй. Скла­ла­ся ўра­жан­не, што Гру­зія га­доў пяць на­зад пра­чну­ла­ся ад ле­тар­гіч­на­га сну і па­ча­ла ак­тыў­на бу­да­вац­ца, пры­во­дзіць у па­ра­дак свае да­ро­гі, пом­ні­кі і ўсё, што мо­жа быць ці­ка­вым па­тэн­цый­на­му ту­рыс­ту. Гэ­тыя бу­доў­ля і рэ­кан­струк­цыя, да­рэ­чы, яшчэ да­лё­ка не скон­ча­ны.

Ад­нак но­вае, су­час­нае, якім бы пры­го­жым, бліс­ку­чым, праз­рыс­тым і муд­ра­ге­ліс­тым ні бы­ло, па­куль яшчэ не па­зба­ві­ла Тбі­лі­сі не­паў­тор­на­га ка­ла­ры­ту і асаб­лі­ва­га во­да­ру. Зрэш­ты, знач­ная част­ка но­ва­бу­доў­ляў са­праў­ды гар­ма­ніч­на ўпіс­ва­ец­ца ў ста­рую ар­хі­тэк­ту­ру го­ра­да. На­прык­лад, ра­ён сла­ву­тых тыф­ліс­кіх лаз­няў Аба­на­ту­ба­ні або квар­тал, які лі­та­раль­на на­ві­сае над ра­кой Ку­ра, це­шаць во­ка не­паў­тор­ны­мі двух­па­вяр­хо­вы­мі дам­ка­мі з роз­ны­мі, уві­ты­мі ві­на­гра­дам, бал­кон­чы­ка­мі. Дзе тут рэ­стаў­ра­цыя, а дзе доб­рая сты­лі­за­цыя — не ра­за­браць, але ва­чэй не ад­вес­ці.

Сі­ла ве­ры

У Гру­зію мож­на пры­яз­джаць або пры­ля­таць са­ма­стой­на. Ужо з чэр­ве­ня ту­рыс­таў у гіс­та­рыч­най част­цы Тбі­лі­сі су­стра­ка­юць так зва­ныя «ма­біль­ныя гі­ды», якія бяс­плат­на аказ­ва­юць па­слу­гі эк­скур­са­во­даў, да­па­ма­га­юць вы­браць най­больш ці­ка­выя марш­ру­ты, ад­каз­ва­юць на ўсе пы­тан­ні і раз­да­юць бук­ле­ты і схе­мы. З 1 жніў­ня ар­мія ма­біль­ных гі­даў па­вя­лі­ча­на больш чым удвая — да 140 ча­ла­век, іх за­да­ча — быць пер­шы­мі пас­ля па­меж­ні­каў людзь­мі, якіх уба­чыць пры­ез­джы ча­ла­век. Рас­па­знаць іх мож­на па бе­лых фут­бол­ках, на якіх буй­ны­мі сі­ні­мі лі­та­ра­мі на­пі­са­на «Тourіst, І'm at your servіce» («Ту­рыст, я га­то­вы па­слу­жыць»).

На дру­гі дзень у Гру­зіі мы су­стрэ­лі сям'ю Ма­цю­шон­каў са Шкло­ва, якая пры­еха­ла сю­ды на аў­та­ма­бі­лі. «Больш за дзве ты­ся­чы кі­ла­мет­раў мы пра­еха­лі за двое з па­ло­вай су­так, — рас­ка­за­лі яны. — Бы­ло б хут­чэй, каб не 6-га­дзін­ны за­тор ка­ля Рас­то­ва. Ра­сій­ска-гру­зін­скую мя­жу пе­ра­сек­лі без праб­лем, а ра­ні­цай трэ­ця­га дня ўба­чы­лі пры­га­жу­на Каз­бе­ка, вяр­шы­ню яко­га, ка­жуць, мож­на раз­гле­дзець толь­кі з пер­шы­мі пра­ме­ня­мі сон­ца, по­тым яна ха­ва­ец­ца за аб­ло­ка­мі».

На­ша зна­ём­ства са ста­лі­цай Гру­зіі па­ча­ло­ся з Ме­тэ­хі — хра­ма XІІ ста­год­дзя на ўзгор­ку по­бач з ра­кой Ку­ра (Мтква­ры). Спа­ле­ны ў XІІІ ста­год­дзі ман­го­ла­мі, ад­ноў­ле­ны гру­зін­скім ца­ром Дэ­мет­рам, зноў раз­бу­ра­ны пер­са­мі і зноў ад­бу­да­ва­ны гру­зін­скі­мі ца­ра­мі, ён упры­гож­вае го­рад і з'яў­ля­ец­ца не­ад'­ем­най част­кай яго ма­ляў­ні­ча­га пей­за­жу. У хра­ме па­ха­ва­на пер­шая му­ча­ні­ца гру­зін­ская — ца­ры­ца Ран­ская Шу­ша­ні­ка, за­ка­та­ва­ная му­жам-вог­не­па­клон­ні­кам у V ста­год­дзі за тое, што не ад­рак­ла­ся ад Хрыс­та.

Ка­жуць, што ад­чуць ду­шу Гру­зіі лепш за ўсё ў яе пра­ва­слаў­ных хра­мах. На­пэў­на, гэ­та так. Гру­зія на 660 га­доў ра­ней за на­шы зем­лі аб'­яві­ла хрыс­ці­ян­ства дзяр­жаў­най рэ­лі­гі­яй. Паз­ней яна на не­каль­кі ста­год­дзяў зна­хо­дзі­ла­ся пад праў­лен­нем му­суль­ман, але здо­ле­ла за­ха­ваць сваю ве­ру.

У Ме­тэ­хі мы за­ха­пі­лі за­кан­чэн­не на­ба­жэн­ства — храм быў поў­ны людзь­мі, у тым лі­ку ма­ла­ды­мі. Пас­ля ца­ла­ван­ня кры­жа пры­ха­джа­не не спя­ша­лі­ся ра­зы­хо­дзіц­ца: спы­ня­лі­ся на пры­ступ­ках і да­рож­ках, ці­ха раз­маў­ля­лі па­між са­бой аль­бо прос­та ста­я­лі ў за­ду­мен­нас­ці. Па сур'­ёз­ных тва­рах, лёг­кіх хуст­ках на га­ло­вах жан­чын і больш стро­гай адзе­жы іх лёг­ка бы­ло ад­роз­ніць ад шмат­лі­кіх ту­рыс­таў. У гэ­ты час двое муж­чын у бе­лых ка­шу­лях пад­ня­лі па лес­ві­цы з пад­нож­жа ўзгор­ка вя­лі­кі аб­раз «Па­кроў Пра­свя­той Ба­га­ро­дзі­цы», які вер­ні­кі су­стра­ка­лі, хрыс­ця­чы­ся і да яко­га імк­ну­лі­ся на­бож­на да­кра­нуц­ца ру­кой.

Два Мі­мі­но

По­тым мы пра­гу­ля­лі­ся па ад­ным з са­мых ста­ра­жыт­ных ра­ё­наў го­ра­да — Аба­на­ту­ба­ні. Ле­ген­да ка­жа, што ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы пры­род­ным сяр­ніс­тым кры­ні­цам і быў за­сна­ва­ны Тбі­лі­сі, наз­ва яко­га па­хо­дзіць ад сло­ва «тбі­лі» — цёп­лы. Згод­на з са­май рас­паў­сю­джа­най вер­сі­яй, у V ста­год­дзі пад­час па­ля­ван­ня ў гэ­тых мяс­ці­нах ца­ра Вах­тан­га І
Гар­га­са­ла, яго со­кал (па-гру­зін­ску — мі­мі­но) на­паў на фа­за­на, абедз­ве птуш­кі ўпа­лі ў кры­ні­цу і... зва­ры­лі­ся (па ін­шай вер­сіі — ра­не­ны фа­зан ачу­няў). Ура­жа­ны ўба­ча­ным Вах­танг І за­га­даў за­сна­ваць на гэ­тым мес­цы го­рад, яко­му і даў наз­ву «Цёп­лы».

На пра­ця­гу ста­год­дзяў на мес­цы кры­ніц, якія з тэм­пе­ра­ту­рай ка­ля 40 гра­ду­саў па Цэль­сію б'юць да­гэ­туль, за­ха­ва­лі­ся да на­шых дзён і функ­цы­я­ну­юць сяр­ніс­тыя лаз­ні. Яны не­ад­ной­чы пе­ра­бу­доў­ва­лі­ся, але па-ра­ней­ша­му ма­юць ста­ра­жыт­ную ар­хі­тэк­ту­ру ў вы­гля­дзе не­вы­со­кіх ка­мен­ных паў­сфер з ма­лень­кі­мі веж­ка­мі — свет­ла­вы­мі ліх­та­ра­мі на­вер­се. Гэ­та іх га­ю­чыя ўлас­ці­вас­ці па­спра­ба­ва­лі на са­бе і з за­хап­лен­нем апі­са­лі ў сва­іх тво­рах Аляк­сандр Пуш­кін і Дзю­ма-ста­рэй­шы. Га­дзін­нае на­вед­ван­не лаз­ні для кам­па­ніі з 4-5 ча­ла­век каш­туе 50 ла­ры (ка­ля $29), пра­цу­юць яны да поў­на­чы. Ка­жуць, што вель­мі ка­рыс­ныя для су­ста­ваў і ску­ры. Але мы з-за дэ­фі­цы­ту ча­су і сто­мы так іх і не вы­пра­ба­ва­лі. Па­кі­ну­лі гэ­та за­да­валь­нен­не на на­ступ­ную ванд­роў­ку па Гру­зіі.

Пра пер­ша­ад­кры­ва­льні­ка гэ­та­га дзіў­на­га мес­ца на­гад­вае пом­нік «Мі­мі­но» — ад­но з лю­бі­мых мяс­цін жы­ха­роў і гас­цей гру­зін­скай ста­лі­цы для спат­кан­няў. Наз­ва скульп­тур­най кам­па­зі­цыі час­та ўво­дзіць у зман ту­рыс­таў з кра­ін бы­ло­га Са­вец­ка­га Са­ю­за, якія ча­ка­юць су­стрэць ге­ро­яў куль­та­ва­га філь­ма Ге­ор­гія Да­нэ­лія, а ба­чаць со­ка­ла з пе­ра­мо­жа­ным фа­за­нам у ла­пах.

Ад­нак ёсць у Тбі­лі­сі і брон­за­выя Ва­лі­ко, Ру­бік і Іван — дак­лад­ныя ко­піі Вах­тан­га Кі­ка­бі­дзэ, Фрун­зі­ка Мкртча­на і Яў­ге­на Ля­во­на­ва, ра­зам з які­мі раз­мяс­ціў­ся і сам Ге­ор­гій Да­нэ­лія. Яны «пра­гуль­ва­юц­ца» не­да­лё­ка — у ра­ё­не Аў­ла­ба­ры — і з за­да­валь­нен­нем «па­зі­ру­юць» усім, хто жа­дае сфа­та­гра­фа­вац­ца ў іх кам­па­ніі.

Ад­ра­зу за тыф­ліс­кі­мі лаз­ня­мі, у са­мым сэр­цы го­ра­да, па­чы­на­ец­ца Легв­та­хе­ві — Ін­жыр­ная цяс­ні­на, ад­на з са­мых дзі­вос­ных мяс­цін Тбі­лі­сі. Упі­ра­ец­ца яна ў пры­го­жы і до­сыць вя­лі­кі... ва­да­спад. Вось так, хві­лі­ну та­му ты ста­яў па­ся­род міль­ён­на­га ме­га­по­лі­са, прай­шоў­ся па мос­це, за­вяр­нуў за да­мы на ўскраі аб­ры­ву і рап­там апы­нуў­ся па­ся­род скал, дрэў і ва­ды, якая бяс­кон­ца па­дае з вы­шы­ні не­каль­кіх мет­раў.

У той жа дзень мы пра­гу­ля­лі­ся па крэ­пас­ці На­ры­ка­ла, вя­до­май з VІІ ста­год­дзя, пад­ня­лі­ся на га­ру Мцат­мін­да, на вяр­шы­ні якой мес­ціц­ца на­поў­не­ны гу­лам цы­кад парк ад­па­чын­ку. Ад­туль зноў па­лю­ба­ва­лі­ся на Тбі­лі­сі, ця­пер ужо ў дзён­ным свят­ле, усё гэт­кі ж пры­го­жы і пры­ваб­ны... А на­ступ­най ра­ні­цай ад­пра­ві­лі­ся ў сла­ву­тую сва­ім ві­ном Ка­хе­цію. Але гэ­та ўжо — зу­сім ін­шая гіс­то­рыя, вар­тая асоб­на­га апа­вя­дан­ня.

234

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА, фота аўтара.

г. Тбілісі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.