Вы тут

Жыў за кошт прэ­мій су­пра­цоў­ні­каў


 

У Ма­гі­лё­ве за­вяр­шы­лі рас­сле­да­ван­не кры­мі­наль­най спра­вы ў да­чы­нен­ні да бы­ло­га ге­нды­рэк­та­ра «Кры­чаў­цэ­мент­на­шы­фера».

Бы­ло­му кі­раў­ні­ку прад'­яў­ле­на аб­ві­на­вач­ван­не ў шэ­ра­гу ка­руп­цый­ных зла­чын­стваў. За­тры­ма­лі яго ра­бот­ні­кі пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў у ся­рэ­дзі­не мі­ну­ла­га ве­рас­ня ў служ­бо­вым ка­бі­не­це пры атры­ман­ні 10 міль­ё­наў руб­лёў.

— Экс-кі­раў­нік з са­ка­ві­ка па ве­ра­сень мі­ну­ла­га го­да вёў збор гро­шай з прэ­мі­яль­ных вы­плат сва­іх ра­бот­ні­каў, — па­ве­да­міў на­чаль­нік след­ча­га ўпраў­лен­ня УСК па Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці пал­коў­нік юс­ты­цыі Аляк­сей Яр­шоў. — За гэ­ты тэр­мін ён не­за­кон­на атры­маў 214 міль­ё­наў руб­лёў. Акра­мя гэ­та­га, аб­ві­на­вач­ва­ны не­ад­на­ра­зо­ва атрым­лі­ваў гра­шо­выя ўзна­га­ро­ды ад прад­стаў­ні­ка пры­ват­на­га прад­пры­ем­ства за вы­ра­шэн­не пы­тан­няў, якія ўва­хо­дзяць у яго кам­пе­тэн­цыю. Па­ка­зан­ні да­лі 148 па­цяр­пе­лых.

На ма­гі­лёў­скую ква­тэ­ру бы­ло­га кі­раў­ні­ка, яго «Фоль­ксва­ген» кош­там 45 ты­сяч до­ла­раў і ін­шую ма­ё­масць на агуль­ную су­му звыш 1,67 міль­яр­да руб­лёў на­кла­дзе­ны арышт. Шко­ду ў па­ме­ры 214 міль­ё­наў аб­ві­на­вач­ва­ны кам­пен­са­ваў. Экс-ген­ды­рэк­та­ру па­гра­жае да 12 га­доў па­збаў­лен­ня во­лі з кан­фіс­ка­цы­яй ма­ё­мас­ці.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.