Вы тут

У ня­дзе­лю нас за­лье


 

На на­ступ­ным тыд­ні тэм­пе­ра­тур­ны фон ста­не на 2-4 гра­ду­сы ні­жэй за клі­ма­тыч­ную нор­му

У пят­ні­цу тэ­ры­то­рыя на­шай кра­і­ны зноў тра­піць у зо­ну па­вы­ша­на­га ат­мас­фер­на­га ціс­ку і апад­кі спы­няц­ца, па­ве­да­мі­ла рэ­дак­цыі спе­цы­я­ліст Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мін-
п­ры­ро­ды Воль­га Фя­до­та­ва. Мак­сі­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра ўдзень скла­дзе плюс 18-23 гра­ду­сы.

Пры па­вы­ша­ным ат­мас­фер­ным ціс­ку і ў су­бо­ту ў нас ча­ка­ец­ца пе­ра­мен­ная воб­лач­насць. Бу­дзе пе­ра­важ­на без апад­каў. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ў ноч на су­бо­ту зні­зіц­ца аж­но да 6-13 цяп­ла, ад­нак удзень па­вя­лі­чыц­ца да плюс 20-26 гра­ду­саў.

Сур'­ёз­ныя ат­мас­фер­ныя фран­ты з бо­ку За­ход­няй Еў­ро­пы за­ві­та­юць на тэ­ры­то­рыю кра­і­ны ўжо ў ня­дзе­лю. Та­му ўна­чы ў за­ход­ніх ра­ё­нах, а ўдзень паў­сюд­на прой­дуць даж­джы і на­валь­ні­цы. Ува­га: удзень на поўд­ні Бе­ла­ру­сі мес­ца­мі маг­чы­мы моц­ныя ліў­ні. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ў ноч на ня­дзе­лю ста­не плюс 7-13 гра­ду­саў, а ўдзень ча­ка­ец­ца ад 19 цяп­ла па паў­ноч­ным за­ха­дзе, да плюс 26 гра­ду­саў па паў­днё­вым ус­хо­дзе кра­і­ны.

Па­вод­ле доў­га­тэр­мі­но­вых пра­гно­заў ай­чын­ных спе­цы­я­ліс­таў, з пер­шых дзён на­ступ­на­га тыд­ня на­двор'е пач­не пе­ра­строй­вац­ца ўжо на во­сень­скі лад. Пад уплы­вам фран­таль­ных па­дзе­лаў у па­ня­дзе­лак у мно­гіх ра­ё­нах прой­дуць даж­джы, а мес­ца­мі моц­ныя даж­джы і на­валь­ні­цы. Па­ха­ла­дае. Уна­чы праг­на­зу­ец­ца ад 8 да 14 цяп­ла, а ўдзень — не больш за плюс 14-20 гра­ду­саў. Спе­цы­я­ліс­ты ад­зна­ча­юць, што та­кі тэм­пе­ра­тур­ны рэ­жым бу­дзе на 2-3 гра­ду­сы ні­жэй клі­ма­тыч­най нор­мы.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.