Вы тут

Пачварны дом як трагедыя


Бе­ла­рус­ка­га кла­сі­ка Льва Го­лу­ба па­ста­ві­лі ў адзін шэ­раг з Са­фі Ла­рэн

Прапануем звяр­нуць ува­гу на пра­гра­му рэт­ра­спек­тыў Му­зея гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га кі­но на ве­ра­сень.

2-32

На па­рад­ку дня не­каль­кі юбі­ле­яў: 80 га­доў ня­змен­на пры­го­жай і та­ле­на­ві­тай італь­ян­цы Са­фі Ла­рэн; 110 га­доў з дня на­ра­джэн­ня кла­сі­ка бе­ла­рус­ка­га кі­но, май­стра ства­рэн­ня дзі­ця­ча­га філь­ма Льва Го­лу­ба; 120 га­доў кла­сі­ку ўкра­ін­ска­га кі­но, аван­гар­дыс­ту Аляк­санд­ру Даў­жэн­ку. З гэ­тай на­го­ды мы мо­жам да­лу­чыц­ца да той кі­на­твор­час­ці, у ства­рэн­ні якой усе яны ўдзель­ні­ча­лі. Хоць на­зваць гэ­та прос­та твор­час­цю — не­як дроб­на, бо кож­ны з іх — та­лент, які на­заўж­ды ўпі­саў­ся ў гіс­то­рыю (на­ват су­свет­ную) кі­не­ма­то­гра­фа.

Па аў­то­рках з 9 ве­рас­ня ў Му­зеі гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га кі­но бу­дуць па­каз­вац­ца філь­мы Аляк­санд­ра Даў­жэн­кі. Рэ­жы­сё­ра, іме­нем яко­га Укра­і­на па пра­ве мо­жа га­на­рыц­ца і ро­біць гэ­та. Хоць маш­таб та­кіх асоб не­як скла­да­на ўмяс­ціць у рам­кі на­цы­я­наль­нас­ці, бо яго ўнё­сак — не прос­та імя ўкра­ін­ска­му кі­не­ма­то­гра­фу, але і не­ма­лая леп­та ў кі­не­ма­то­граф уво­гу­ле.

Яго філь­ма­мі за­хап­ля­ла­ся су­свет­ная гра­мад­скасць, між­на­род­ныя кі­на­фес­ты­ва­лі і Ста­лін. У свой час кі­раў­нік са­вец­кай дзяр­жа­вы на­ват пра­па­на­ваў Даў­жэн­ку зняць укра­ін­ска­га «Ча­па­е­ва» (са­вец­кі фільм бра­тоў Ва­сіль­е­вых). І рэ­жы­сёр ства­рыў кар­ці­ну «Шчорс» (яна ёсць у рэт­ра­спек­ты­ве), якая ў вы­ні­ку атры­ма­ла Ста­лін­скую прэ­мію.

А ра­ней бы­лі пер­шыя філь­мы рэ­жы­сё­ра «Зве­ні­га­ра» і «Ар­се­нал», які­мі ён за­ня­ўся пас­ля та­го, як па­спеў па­пра­ца­ваць на­стаў­ні­кам, чы­ноў­ні­кам, мас­та­ком і ілюст­ра­та­рам.

По­тым бы­ла «Зям­ля» аб пе­ра­ўтва­рэн­ні са­вец­кай вёс­кі, на­столь­кі не­звы­чай­ная па фор­ме, што мно­гія не змаг­лі зра­зу­мець кар­ці­ну. Ад­нак Еў­ро­па фільм па­лю­бі­ла, а Бру­сель­скі кі­на­фес­ты­валь на­ват уклю­чыў «Зям­лю» ў спіс 12 най­лепшых філь­маў све­ту (у ад­ным спі­се з карцінай Эй­зенш­тэй­на).

Аляк­сандр Даў­жэн­ка быў не­ар­ды­нар­ным ча­ла­ве­кам не толь­кі ў сва­ёй твор­час­ці, але і ў жыц­ці. Пры­хіль­нік са­вец­кай ула­ды (хоць за кар­ці­ну «Зям­ля» яго ўмуд­ры­лі­ся аб­ві­на­ва­ціць у контр­рэ­ва­лю­цый­нас­ці), ён па ўспа­мі­нах сяст­ры 15 га­доў на­сіў ад­но і тое ж фут­ра і за­цы­ра­ва­ны шэ­ры кас­цюм. Ка­мен­ту­ю­чы гэ­та, ён ка­заў, што стаць міль­я­не­рам, ве­да­ю­чы пра бед­насць на­ро­да, зла­чын­на. У той жа час Даў­жэн­ка быў ча­ла­ве­кам, які ня­змен­на зма­гаў­ся за пры­га­жосць і, сло­ва­мі рэ­жы­сё­ра Сяр­гея Ге­ра­сі­ма­ва: «Ка­лі на ву­лі­цы з'яў­ляў­ся па­чвар­ны дом, гэ­та бы­ло для яго тра­ге­ды­яй...».

2-31

Па се­ра­дах і пят­ні­цах, па­чы­на­ю­чы з 3 ве­рас­ня, мы змо­жам уба­чыць пад­бор­ку леп­шых кар­цін, дзе га­лоў­ную ро­лю вы­кон­ва­ла не­па­раў­наль­ная Са­фі Ла­рэн. Акра­мя та­го, што мы мо­жам лю­ба­вац­ца яе пры­га­жос­цю ў воб­ра­зах прос­тых жан­чын з на­ро­да, ма­ці ці на­ват у ро­лі пра­сты­тут­кі, мож­на за­ха­піц­ца не­вы­чэрп­ным та­лен­там і тэм­пе­ра­мен­там праў­дзі­вай італь­ян­кі.

Вя­до­мая ама­тар­ка спа­ге­ці, ма­ці два­іх сы­ноў (ды­ры­жо­ра ар­кест­ра і рэ­жы­сё­ра) у свой час тра­пі­ла ў зня­во­лен­не за ня­вы­пла­ту па­дат­каў. Але хут­чэй за ўсё яна прос­та ўсіх за­ча­ра­ва­ла і паспяхова ад­туль вый­шла. Не­каль­кі га­доў та­му (сён­ня ёй 80, звяр­ні­це на гэ­та ўва­гу) яна зня­ла­ся для вя­до­ма­га ка­лен­да­ра кам­па­ніі Пі­рэ­лі, які дру­ку­ец­ца аб­ме­жа­ва­ным ты­ра­жом і, ка­лі па­шан­цуе, яго мож­на знай­сці на аў­кцы­ё­не. Але «фіш­ка» ў тым, што зды­ма­ла­ся яна ў жан­ры «ню». Веч­на пры­го­жая Са­фі Ла­рэн (ка­жа, што ў дзень з'я­дае па ана­на­се і ні­ку­ды без спа­ге­ці, бя­ром на за­мет­ку).

Шы­коў­ная фі­гу­ра, пыш­ная пры­чос­ка, італь­ян­ская ім­пуль­сіў­насць і не­ве­ра­год­ная пры­га­жосць на­ват у са­мых па-ча­ла­ве­чы не­пры­ем­ных сцэ­нах — гэ­та Са­фі Ла­рэн. У пра­гра­ме во­сем філь­маў, якія мо­гуць па­ка­заць гле­да­чу яшчэ ад­ну зна­ка­вую кі­не­ма­та­гра­фіч­ную адзін­ку — ду­эт Са­фі Ла­рэн і Мар­чэ­ла Маст­ра­я­ні, якія з філь­ма ў фільм то лю­бі­лі ад­но ад­на­го, то не­на­ві­дзе­лі, то ад­чу­ва­лі абы­яка­васць. У лю­бым вы­пад­ку пра­гра­ма скла­да­ец­ца з кар­цін леп­шых італь­ян­скіх рэ­жы­сё­раў і не толь­кі італь­ян­скіх: Ві­то­рыа дэ Сі­ка (ча­ты­ры філь­мы з вась­мі), Это­рэ Ско­ла (у яго філь­ме «Не­звы­чай­ны дзень» мож­на ўба­чыць два су­праць­лег­лыя ба­кі: тыя, хто за­хап­ля­юц­ца Ду­чэ, і тыя, што не­на­ві­дзяць яго).

У лю­бым вы­пад­ку не­ве­ра­год­ная гуль­ня акт­ры­сы, вы­дат­ныя рэ­жы­сё­ры і са­праўд­нае італь­ян­скае кі­но па­він­ны пры­цяг­нуць ува­гу да рэт­ра­спек­ты­вы.

І апош­няе. З 4 ве­рас­ня па чац­вяр­гах і су­бо­тах мож­на ўба­чыць кар­ці­ны кла­сі­ка бе­ла­рус­ка­га кі­не­ма­то­гра­фа Льва Го­лу­ба. Ся­род маг­чы­мас­цяў уба­чыць узо­ры бе­ла­рус­ка­га кі­но вы­бі­раць не пры­хо­дзіц­ца. Нам вя­до­ма, што Леў Го­луб у свой час скон­чыў Дзяр­жаў­ны тэх­ні­кум кі­не­ма­та­гра­фіі (ця­пер — УДІК) і перш чым прый­сці пра­ца­ваць на кі­на­сту­дыю «Бе­ла­русь­фільм» па­спеў ад­зна­чыц­ца ў якас­ці рэ­жы­сё­ра ў Адэ­се, Кі­е­ве, Маск­ве і Ал­ма-Аце (маг­чы­ма, спіс мож­на да­поў­ніць).

Наз­ву сфе­ры дзей­нас­ці рэ­жы­сё­ра трэ­ба зву­зіць: ён кла­сік ме­на­ві­та дзі­ця­ча­га кі­но, у якім пра­ца­ваў па­ста­ян­на, а пер­са­на­жа­мі сва­іх кар­цін ра­біў ге­ро­яў рэ­ва­лю­цыі і вай­ны. Ад­сюль у пра­гра­ме «Мі­кол­ка-па­ра­воз», «Дзяў­чын­ка шу­кае баць­ку», «Ма­лень­кі сяр­жант» і ін­шыя кар­ці­ны.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.