Вы тут

Як правільна здымаць яблыкі і грушы?


Не па­спе­лі азір­нуц­ца, а час па­чы­наць збор яб­лы­каў і груш. Пры гэ­тым ад­ра­зу паў­стае пы­тан­не: як зра­біць так, каб са­бра­ны ўра­джай за­ха­ваў свае сма­ка­выя якас­ці на пра­цяг­лы час? Для гэ­та­га да­стат­ко­ва ўся­го толь­кі пра­віль­на яго са­браць...

Усім вя­до­ма, што спе­лы плод у мо­мант яго зды­ман­ня з пла­до­вай га­лін­кі ра­зам з пла­да­нож­кай па­ві­нен лёг­ка ад­дзя­ляц­ца, а на­сен­не мець цём­на-бу­ры ко­лер. Гэ­та факт. Та­му шмат хто пе­ра­ка­на­ны ў тым, што гэ­та­га да­стат­ко­ва для збо­ру яб­лы­каў і груш і іх якас­на­га за­хоў­ван­ня. Ад­нак гэ­та кры­ху не так.

Іс­нуе не­каль­кі пра­ві­лаў зняц­ця ўра­джаю для на­ступ­на­га за­хоў­ван­ня.

 Яб­лы­кі і гру­шы не­аб­ход­на збі­раць вель­мі аку­рат­на, не даў­шы ўпа­сці пло­ду на зям­лю. Па­шко­джа­ны фрукт бу­дзе дрэн­на за­хоў­вац­ца.

 Ёсць зу­сім не­скла­да­ная тэх­ні­ка збо­ру. Плод бя­руць ўсёй да­лон­ню, пас­ля ча­го на­ціс­ка­юць на пла­да­нож­ку звер­ху ўка­заль­ным паль­цам (у мес­цы яе пры­ма­ца­ван­ня да пла­до­вай га­лін­кі), а за­тым па­ды­ма­юць яго ўверх. Ка­лі плод спе­лы, то ён сва­бод­на ад­дзе­ліц­ца. Пры гэ­тым яго не вар­та ту­заць або па­круч­ваць — так вы мо­жа­це па­шко­дзіць га­лін­ку.

 Вар­та па­чы­наць збор пла­доў з ніж­ніх га­лі­нак, па­кры­се пра­соў­ва­ю­чы­ся да ся­рэд­ніх і верх­ніх. Пры­чым гэ­та лепш ра­біць пас­ля схо­ду ра­сы.

 Для збо­ру ўра­джаю лепш за ўсё вы­ка­рыс­тоў­ваць раз­на­стай­ныя пад­стаў­кі або лес­ві­цы. Склад­ваць яб­лы­кі і гру­шы па­жа­да­на ў мяк­кія ко­шы­кі, зву­жа­ныя ўні­зе, ёміс­тас­цю да 10 кг і вы­шы­нёй ка­ля 35—40 см. Уся­рэ­дзі­не ко­шык лепш за­слаць тон­кім плас­том па­пе­р або струж­кай, а для боль­ша­га эфек­ту — аб­шыць меш­ка­ві­най.

 Мес­ца для за­хоў­ван­ня ўра­джаю трэ­ба пад­бі­раць згод­на з тэм­пе­ра­тур­на-па­вет­ра­ным рэ­жы­мам. Гэ­та зна­чыць, яб­лы­кі лет­ніх га­тун­каў лепш за ўсё за­хоў­ва­юц­ца пры тэм­пе­ра­ту­ры 1 °С і віль­гот­нас­ці 80—90%. На­прык­лад, пры вы­ка­нан­ні вы­шэй на­зва­на­га рэ­жы­му, ваш ура­джай бу­дзе за­хоў­вац­ца больш за ме­сяц, у ад­ва­рот­ным вы­пад­ку — не больш за два тыд­ні.

 Для яб­лы­каў і груш лет­ніх га­тун­каў ха­рак­тэр­на апад­ан­не пла­доў, што вя­дзе да з'яў­лен­ня ве­лі­зар­най коль­кас­ці шкод­ні­каў, якія на­за­па­шва­юц­ца ў апад­зе. Та­му не ля­ну­й­це­ся і свое­ча­со­ва збі­рай­це і вы­нось­це з са­ду ўсе гні­лыя і са­пса­ва­ныя пла­ды. Гэ­та лепш ра­біць ве­ча­рам, не па­кі­да­ю­чы на ра­ні­цу, бо пла­да­жэр­кі ву­се­ня з чар­ві­вых пла­доў ноч­чу пе­ра­паў­зуць у шчы­лі­ны па­бу­доў і там акук­ляц­ца на зі­моў­ку.

 Не за­цяг­вай­це са збо­рам ура­джаю, па­коль­кі пла­ды, якія доў­гі час зна­хо­дзяц­ца пад со­неч­ным свят­лом, мо­гуць атры­маць апё­кі, якія вы­клі­чуць па­ру­шэн­не скур­кі, што паз­ней ада­б'ец­ца на якас­ці пла­доў і, як вы­нік, змен­шыць час за­хоў­ван­ня.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.